Генрых Бёль - Дом без гаспадара

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Бёль - Дом без гаспадара» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Беларусь, Жанр: Классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дом без гаспадара: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дом без гаспадара»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «Дом без гаспадара» — антываенны, антыфашысцкі. Аўтар паказвае трагізм наступстваў фашызму для абалваневых гітлераўскай прапагандай, укручаных у крывавую бойню людзей. Трагізм пакалення «першакласнікаў 1946 года», якім давядзецда самім вырашаць усе жыццёвыя і маральныя праблемы, бо жыцці бацькаў праглынула жудасная гітлераўская ваенная машына.

Дом без гаспадара — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дом без гаспадара», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Выгляд у бацькі не вельмі шчаслівы, — да такой высновы ён заўсёды прыходзіў у канцы, але зусім не з-за таго слова, якое непарыўна звязана з іншымі бацькамі,— зусім не з-за к лопатаў. Клопаты ёсць ва ўсіх бацькаў, усе бацькі старэйшыя, але ўсе яны, кожны па-свойму, выглядаюць ніколькі не шчаслівейшымі, чым яго бацька…

На Глумавай — на ўсю сцяну — карце свету было тры тлустыя кроша: першая — месца, дзе нарадзіўся Глум, другая — месца, дзе яны жылі, а трэцяя — месца, дзе загінуў бацька, — Калінаўка.

Ён зусім забыўся пра бабулю, хоць рука яго ўсё яшчэ ляжала на яе спячым твары, забыўся пра маму і дурнаватых гасцей, пра Глума і Больду, нават пра дзядзьку Альберта, — ён спакойна разглядваў партрэт бацькі ў цёмным кутку паміж горкай і чайным столікам.

Ён усё яшчэ сядзеў там, калі маці паклікала яго, — Альберт даўно ўжо вярнуўся. Марцін пайшоў услед за маці, не вымавіўшы ні слова, распрануўся, лёг у ложак, прачытаў вячэрнюю малітву: «Калі не адпусціш нам, Гасподзь, грахі нашыя», і калі Альберт спытаў у яго, ці стаміўся ён, адказаў — так, яму вельмі хацелася пабыць аднаму. А калі выключылі святло, нават дурны смех у суседнім пакоі перастаў перашкаджаць яму, — ён заплюшчыў вочы, убачыў партрэт бацькі, спадзеючыся, што бацька прыйдзе да яго ў сне такі ж малады, бесклапотны, магчыма, з усмешкай, значна маладзейшы, чым дзядзька Альберт. Ён хадзіў гуляць з бацькам у заапарк; ён падоўгу катаўся з ім на аўтамабілі, запальваў яму цыгарэту, набіваў люльку, дапамагаў яму мыць і рамантаваць машыну, ездзіў конна разам з ім па бясконцых раўнінах і ціха сам сабе з асалодай мармытаў: «Мы ляцім да гарызонту», — слова «гарызонт» ён паўтараў павольна і ўрачыста, і маліўся, і спадзяваўся, што бацька гэтак і з’явіцца ў ягоных снах — конна або ў машыне, якая ляціць да гарызонту.

Гэта карціна стаяла перад яго вачыма, пакуль ён не засынаў, ён бачыў усе рэчы, якія належалі бацьку: наручны гадзіннік, вязаная камізэлька, запісная кніжка, у якой былі незавершаныя вершы. Але марным было яго палкае жаданне ўбачыць у сне бацьку. Бацька не з’яўляўся. У пакоі было цёмна, ён ляжаў адзін, і, калі дзядзька Альберт заходзіў зірнуць на яго, ён прыкідваўся, быццам спіць, ён не хацеў, каб яму перашкаджалі, і ўвесь час, пакуль Альберт быў у пакоі, ён не расплюшчваў вачэй, баючыся, што прападзе бацькаў твар, твар усмешлівага юнака з люлькай у роце, які зусім не быў падобны на бацьку.

Ён качаваў па розных краінах і мармытаў сам сабе іх назвы: Францыя, Германія, Польшча, Расія, Украіна, Калінаўка, — а пасля плакаў у цемры і горача марыў убачыць сон, які яму так і не прысніўся. Дзядзька Альберт быў разам з бацькам, калі той загінуў, часам ён расказваў пра гэта: пра Гезелера , пра тую вёску, пра вайну, якую ён называў бруднай вайной , але і ў такія ночы бацька прыходзіў да яго ў снах не такім, якім ён хацеў бы яго бачыць.

Зямлю, у якой ляжыць бацька, ён уяўляў сабе падобнай на валасы Больды. Чарнільная цемень, што паглынула цела бацькі, закавала яго, як свежы вязкі асфальт, скавала так, што ён нават у сне не можа вырвацца і прыйсці да свайго сына. Самае большае, чаго мог дасягнуць Марцін, — гэта ўявіць сабе бацьку плачучым, але нават плачучы бацька ў сне не прыходзіў да яго.

Толькі ў цемры ён мог уявіць сабе бацькаў твар, дый то толькі калі перад гэтым у бабуліным пакоі ў цішы будзе доўга глядзець на яго партрэт, але так бывала, калі толькі на сцэну выступала «кроў у мачы», калі званілі ўрачу і бабулі ўпырсквалі шчасце.

Ён прачытаў усе малітвы, якія толькі ведаў, і кожную заканчваў словамі: «Дай мне ў сне ўбачыць тэту…»

Але калі ён, нарэшце, убачыў бацьку, той аказаўся зусім не такім, як яму хацелася: бацька сядзеў пад высокім дрэвам, закрыўшы твар рукамі, але Марцін адразу пазнаў бацьку, хоць ён і захінуў твар. Бацька быццам нечага чакаў, бясконца доўга чакаў; здавалася, што ён сядзіць так ужо мільёны гадоў і прыкрывае твар, таму што ён такі самотны, і калі бацька апускаў рукі, Марцін кожны раз палохаўся, хоць загадзя ведаў, што ўбачыць зараз. Аказвалася, што твару зусім няма і бацька быццам хоча сказаць яму: вось цяпер ты ўсё ведаеш. Магчыма, бацька чакаў новы твар пад гэтым дрэвам. Зямля была чорная, як валасы Больды, а бацька — зусім адзін і без твару, але нават без твару ён выглядаў бясконца самотным і стомленым, і, калі пачынаў гаварыць, Марцін заўсёды чакаў, што вось ён скажа: «Гезелер», але ніколі бацька не назваў гэтае імя, ні разу ні слова не сказаў пра Гезелера.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дом без гаспадара»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дом без гаспадара» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрих Бёлль - Дом без хозяина
Генрих Бёлль
Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генри Бестон - Домик на краю земли
Генри Бестон
libcat.ru: книга без обложки
Генрих Бёлль
Генри Ким - Дом у дороги
Генри Ким
Каліноўскі Кастусь - Пад імем Яські-Гаспадара...
Каліноўскі Кастусь
Отзывы о книге «Дом без гаспадара»

Обсуждение, отзывы о книге «Дом без гаспадара» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x