Генрых Бёль - Дом без гаспадара

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Бёль - Дом без гаспадара» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Беларусь, Жанр: Классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дом без гаспадара: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дом без гаспадара»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «Дом без гаспадара» — антываенны, антыфашысцкі. Аўтар паказвае трагізм наступстваў фашызму для абалваневых гітлераўскай прапагандай, укручаных у крывавую бойню людзей. Трагізм пакалення «першакласнікаў 1946 года», якім давядзецда самім вырашаць усе жыццёвыя і маральныя праблемы, бо жыцці бацькаў праглынула жудасная гітлераўская ваенная машына.

Дом без гаспадара — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дом без гаспадара», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Цяпер самае важнае ўвайсці ў дом ціха, каб бабўля не пачула. Ён уставіў ключ у дзірку, асцярожна пакруціў яго абедзвюма рукамі, пасля піхнуў дзверы, зрабіў шырокі крок, каб пераступіць скрыпучую дошку, і нарэшце апынуўся на тоўстай іржава-чырвонай дарожцы. Не сыходзячы з месца, ён увесь пасунуўся наперад і ціха, каб не шчоўкнуў замок, зачыніў дзверы.

Ён стаіў дыханне і напружана прыслухаўся да гукаў, якія даносіліся з пакоя бабулі: яна, пэўна, нічога не пачула, таму што працягвала расхаджваць па пакоі. Усё гэтак жа звінеў посуд у горцы, і мармытанне бабулі нагадвала размову зняволенага з самім сабой. Яшчэ не настаў час крыві ў мачы — жудасная сцэна, якая перыядычна паўтаралася, калі бабуля ўрачыста праносіла жоўтую вадкасць праз увесь калідор, — з пакоя ў пакой, не саромеючыся разліваць яе, і гэтак жа без усялякага сораму плакала гаручымі слязамі. Маці ў такіх выпадках гаварыла:

— Нічога страшнага тут няма, мама. Я патэлефаную Гурвеберу.

I дзядзька Альберт гаварыў:

— Нічога страшнага тут няма, бабуля, мы патэлефануем Гурвеберу.

I Больда гаварыла:

— Нічога страшнага тут няма, дарагая Бэці, патэлефануй лепш урачу і перестань выломвацца.

I Глум раніцай, калі ён вяртаўся з царквы або з працы і яго сустракалі начным гаршком, таксама гаварыў:

— Нічога страшнага, дарагая бабуся, хутка прыйдзе доктар.

I Марціну даводзілася гаварыць:

— Нічога страшнага, мілая бабуля, мы паклічам урача.

Кожныя тры месяцы на працягу тыдня ўсе гулялі ў гэтую гульню, і з часу апошняга прадстаўлення прайшоў ужо немалы тэрмін — ёсць рызыка, што гульня можа ўзнавіцца менавіта гэтым вечарам, у любы момант.

Ён усё яшчэ стаяў, стаіўшы дыханне, і радаваўся, што бабуля працягвае мармытаць, працягвае хадзіць, а шкляная горка працягвае свой канцэрт.

Ён крадком прайшоў на кухню, у цемені знайшоў запіску ад маці — яна заўсёды пакідала яе на рагу стала на блакітных разводах абруса — і павесялеў, пачуўшы крокі Больды. Калі Больда дома — няма чаго асцерагацца крыкаў бабулі: «Кроў у мачы!» Больда і бабуля занадта доўга ведалі адна адну, і ў якасці адзінай слухачкі Больда не ўяўляла для бабулі аніякай цікавасці.

Больда сышла ўніз, шоргаючы пантофлямі па лесвіцы, запаліла ў калідоры святло; яна, адзіная ва ўсім доме, не баялася бабулі, і калі Больда ўвайшла ў кухню, запаліла святло і знайшла там Марціна, ён хуценька прыклаў палец да вуснаў, каб папярэдзіць яе. Больда нешта праклекатала, падышла да яго, пачухала па патыліцы і, як заўсёды, з раскацістым «р» прыглушана загаварыла:

— Прапашчае дзіця, ты, мусіць, есці хочаш?

— Так, — ціха адказаў ён.

— Булёну хочаш?

— Так, — адказаў ён і залюбаваўся яе гладка зачасанымі, чорнымі як смоль валасамі, глядзеў на яе белы, як папера, зморшчаны твар, на ўспыхнутае полымя газу ды гэтак і застаўся стаяць каля Больды, якая даставала з бляшанкі булёнавыя кубікі тры, пасля чатыры.

— А хлебца з маслам, найсвежанькага?

— Вельмі хачу, — сказаў ён.

Яна зняла з яго ранец, шапку, зноў засунула шнурок з ключом пад кашулю: халодны ключ слізгануў да пупка і там павіс, крыху драпаючы скуру. Ён дастаў з кішэні запіску маці і прачытаў яе: «Мне зноў неабходна было пайсці». «Неабходна» яна падкрэсліла чатыры разы. Больда ўзяла запіску ў яго з рук, зморшчыўшы лоб дасканала яе вывучыла і выкінула ў вядро для памыяў, якое стаяла пад ракавінай.

Па пакоі павольна распаўзаўся пах булёну, пах, які дзядзька Альберт называў «пошлым», маці — «агідным», бабуля «прасцяцкім», затое нос дзядзькі Глума асалодліва моршчыўся ад гэтага паху, дый самому Марціну ён вельмі падабаўся па прычыне, якую да гэтай пары ніхто не разгадаў: менавіта такі пах меў булён у Брылахаў — пах цыбулі, сала, часнаку і яшчэ нечага, што не паддаецца вызначэнню, што дзядзька Альберт называў «казарма». Ззаду, там, дзе ўздоўж пліты цягнулася труба, заўсёды стаяў зялёны кубак без ручкі, у ім Больда настойвала палыновы чай, напой, які сама прыдумала, да той пары, пакуль ён не ператвараўся ў густую, амаль што вязкую масу — цёплая горыч, — ад яе набягае сліна ў роце, у горле пяршыць, а ў страўніку разліваецца прыемнае цяпло, і пасля, калі ясі, усе стравы аддаюць гэтай горыччу, хлеб быццам замешаны на палыне, суп быццам прыпраўлены ім, і нават калі даўно ўжо ляжыш у ложку, жыватворная горыч быццам з патаемных закуткоў рота, са скрытых залоз прыцякае да нёба і набягае горкая сліна.

«Раз на тыдзень — глыток палыновага чаю» — такі быў нязменны рэцэпт Больды, і кожны, каму рабілася кепска, каму балеў жывот, павінен быў пакаштаваць з зялёнага кубка без ручкі. Нават бабуля, якая лічыла агідным усё, што ела і піла Больда, нават бабуля ўпотай цешылася глытком загусцелай горычы. Кожны тыдзень Больда выцягвала сухія шэра-зялёныя лісцікі з працёртага, рудога пакеціка і заварвала новы кубак. «Лепш чым каньяк, — прыгаворвала яна, — лепш чым усякія дактары, лепш чым дурное свінячае абжорства, лепш чым п’янства, чым курэнне да адурэння, лепш за ўсё на свеце палыновы чай і прыгожы харал». Яна сама нярэдка спявала, хоць голас у яе быў страшэнны: яе спробы ўлавіць мелодыю і рытм былі заўсёды марнымі, а ёй здавалася, што спявае яна цудоўна. Слых у яе быў такі ж немузыкальны, як і голас, таму яе невыносныя спевы ёй самой здаваліся дастаткова мілагучнымі і кожную праспяваную страфу яна суправаджала пераможнай ухмылкай. Нават Глум, які вельмі рэдка выходзіў з сябе, Глум, які ставіўся з бясконцым цярпеннем да ўсіх і да ўсяго, які вытрымліваў маўкліва цэлы тыдзень крыкі пра «кроў у мачы», нават Глум даходзіў да стану, які быў яму зусім неўласцівы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дом без гаспадара»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дом без гаспадара» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрих Бёлль - Дом без хозяина
Генрих Бёлль
Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генри Бестон - Домик на краю земли
Генри Бестон
libcat.ru: книга без обложки
Генрих Бёлль
Генри Ким - Дом у дороги
Генри Ким
Каліноўскі Кастусь - Пад імем Яські-Гаспадара...
Каліноўскі Кастусь
Отзывы о книге «Дом без гаспадара»

Обсуждение, отзывы о книге «Дом без гаспадара» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x