Генрых Бёль - Дом без гаспадара

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Бёль - Дом без гаспадара» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Беларусь, Жанр: Классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дом без гаспадара: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дом без гаспадара»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «Дом без гаспадара» — антываенны, антыфашысцкі. Аўтар паказвае трагізм наступстваў фашызму для абалваневых гітлераўскай прапагандай, укручаных у крывавую бойню людзей. Трагізм пакалення «першакласнікаў 1946 года», якім давядзецда самім вырашаць усе жыццёвыя і маральныя праблемы, бо жыцці бацькаў праглынула жудасная гітлераўская ваенная машына.

Дом без гаспадара — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дом без гаспадара», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Пара вам развязацца з гэтым малойчыкам.

На яе мілавідным ружовым твары адлюстравалася рашучасць, ён пацямнеў, стаў амаль карычневым.

— Гэта ж не каханне, — але больш яна нічога не сказала, зрабілася па-ранейшаму нясмелай і ціхай і шапнула: — Не ўспрымайце мяне кепска, не крыўдуйце, але дзеці…

Вільма не пакрыўдзілася, падзякавала, усміхнулася і аднесла дзяўчынку ўніз, да сябе ў пакой.

Усмешлівы фельдфебель, чый партрэт вісіць паміж дзвярамі і люстэркам, маладзейшы за яе на дванаццаць гадоў. Думка пра тое, што яна некалі спала з ім, раптам выклікала дзіўнае адчуванне віны быццам яна спакусіла дзіця. Такім, як ён на гэтым фотаздымку, быў па гадах падручны пекара, хлапчук-шалапут, з якім, як ёй здавалася, сорамна звязвацца. Генрых далёка, ён загінуў, і звальніцельную яму давалі вельмі ненадоўга: хапіла часу, каб зачаць дзіця, але не хапіла на тое, каб захаваць успаміны аб нармальным шлюбным жыцці. Пісьмы, нумары цягнікоў з адпускнікамі, паспешлівыя абдымкі на краі вучэбнага пляца: стэп, пясок, ахоўная афарбоўка баракаў, пах смалы і незразумелае, невытлумачальнае, страшнае, што «лунала ў паветры», у паветры і ў твары Генрыха, які схіляўся над ёй, бледны і сур’ёзны. Дзіўна, у жыцці ён зусім не так ужо часта смяяўся, затое на ўсіх здымках — усміхаецца, і ўсмешлівым захаваўся ён у яе памяці. З вялікага кафэ даносілася танцавальная музыка, удалечыні маршыравала рота салдат — «Мы да Рэйна крочым, крочым», пасля Генрых сказаў тое ж, што гаварыў заўсёды і Герт: «Дзярмо ўсё гэта!»

А ўвечары — зноў абдымкі ў пакоі з вялікай прыгожай і стракатай карцінай на сцяне: пакорлівая Маці Божая лунае на воблаку ў небе, з дзіцем Ісусам на руках, справа Пётр, такі, якім і павінен быць Пётр: барадаты і ласкавы, сур’ёзны і пакорлівы, каля яго папская тыяра і штосьці няўлоўнае ва ўсёй карціне, неапісальнае, гаварыла кожнаму, што гэта апостал Пётр. Унізе — прыгожанькія анёлы падперлі галоўкі рукамі, крыльцы ў іх, як у кажанкоў, а ручкі такія тоўсценькія і круглыя. Пасля яна купіла такую ж карціну, толькі меншую — унізе надпіс Rafael pinx [6] Пісаў Рафаэль (лац.). , але карціна ператварылася ў попел, развеялася па ветры ў тую ноч, калі яна ў бамбасховішчы на запэцканых ваксай нарах нарадзіла сына, зачатага пад выявай Маці Божай. Яна бачыла гэтую карціну каля твару Генрыха — сур’ёзнага твару унтэр-афіцэра, ён даўно ўжо забыўся пра першае расчараванне; далёка ззаду, над стэпам пратрубілі зару — свабода да раніцы, і тое, што «насілася ў паветры», ценем легла на твар Генрыха, які з нянавісцю слухаў, як грукацелі ноччу танкі. Абвугліўся, ператварыўся ў мумію недзе паміж Запарожжам і Днепрапятроўскам: пабеданосны танк, пабеданосная душагубка, што паглынула пана Бамбергера, і ні салдацкай кніжкі, ні заручальнага пярсцёнка, ні грошай, ні гадзінніка, на якім набожная маці загадала выгравіраваць: «На памяць пра канфірмацыю». Усмешлівы на фота яфрэйтар, усмешлівы унтэр-афіцэр, усмешлівы фельдфебель — а ў жыцці такі сур'ёзны.

Свечы ў маленькай капліцы, і сухі самотны твар свякрухі: «Не заплям памяці майго сына».

Удава ў дваццаць адзін год, якой годам пазней Эрых прапанаваў сваё сэрца, сваю астму і какаву; нясмелы, дабрадушны, маленькі нацы з хворымі бронхамі — камфара, воцат, парваныя на бінт палатняныя кашулі і працяжныя, глухія стогны па начах. Нічога не зробіш, трэба паглядзецца ў люстэрка, што вісіць каля партрэта Генрыха, — зубы яшчэ белыя і на выгляд здаюцца моцнымі, але калі датыкнешся да іх — злавеснае хістанне. Вусны яшчэ сакавітыя, не такія вузкія і вялыя, як у Берны, — яна ўсё яшчэ прыгожая, зграбная жонка ўсмешлівага на здымку фельдфебеля, лялька з доўгай і ганарыстай шыяй, якая ўзяла верх над больш маладымі кандуктаркамі; тысячу дзвесце марак за трынаццаць зубоў — а дзясны ўсё сохнуць, усё больш агаляюцца зубы, і гэтага ўжо не адновіш.

Яна вырашыла паддацца маленням кандытара і саступіць Лea маладзенькім кандуктаркам. Лea з ягонай чыста паголенай фізіяноміяй, з вуглаватым ілбом, з чырвонымі — ад шчоткі — рукамі, з паліраванымі пазногцямі і з упэўненасцю сутэнёра ў вачах. Трэба прымусіць кандытара яшчэ крыху пачакаць, няхай крыху памучыцца — пануры, абрузглы твар. Ён, відаць, аддасць ёй пакой, будуць, магчыма, і грошы, а для хлопчыка месца вучня, калі праз тры гады ён скончыць школу.

Яна старанна працерла твар ласьёнам, незразумела адкуль узніклы бруд застаўся на ватцы, злёгку напудрылася, падфарбавала вусны і сабрала рассыпаныя валасы. Да гэтага часу толькі два мужчыны звярнулі ўвагу на яе прыгожыя рукі: Генрых і кандытар. Нават Герт не заўважаў іх прыгажосці, хоць ён, як маленькае дзіця, часам гадзінамі прымушаў яе гладзіць яго па твары. А кандытар узгараўся жаданнем, варта яму было толькі зірнуць на яе рукі, закаханы без памяці дзівак, сярод бясконцых адценняў шэрага ў сваёй пякарні нашэптваючы ёй глупства за глупствам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дом без гаспадара»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дом без гаспадара» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрих Бёлль - Дом без хозяина
Генрих Бёлль
Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генри Бестон - Домик на краю земли
Генри Бестон
libcat.ru: книга без обложки
Генрих Бёлль
Генри Ким - Дом у дороги
Генри Ким
Каліноўскі Кастусь - Пад імем Яські-Гаспадара...
Каліноўскі Кастусь
Отзывы о книге «Дом без гаспадара»

Обсуждение, отзывы о книге «Дом без гаспадара» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x