Генрых Бёль - Дом без гаспадара

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Бёль - Дом без гаспадара» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Беларусь, Жанр: Классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дом без гаспадара: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дом без гаспадара»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «Дом без гаспадара» — антываенны, антыфашысцкі. Аўтар паказвае трагізм наступстваў фашызму для абалваневых гітлераўскай прапагандай, укручаных у крывавую бойню людзей. Трагізм пакалення «першакласнікаў 1946 года», якім давядзецда самім вырашаць усе жыццёвыя і маральныя праблемы, бо жыцці бацькаў праглынула жудасная гітлераўская ваенная машына.

Дом без гаспадара — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дом без гаспадара», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Боязна толькі з-за хлопчыка, вось ужо тры тыдні ён адносіцца да яе не так, як раней: у яго зусім іншыя вочы, калі ён глядзіць на яе, няма ранейшага адкрытага позірку. Яна ведала, што гэта пачалося з таго дня, калі Лea абвінаваціў яе ва ўтойванні грошай; прыгожанькі бялявы жэўжык ненавідзеў Леа, і Леа ненавідзеў яго. Лепш за ўсё было б застацца адной з дзецьмі: ёй даўно ўжо абрыдла блізкасць Леа, і яна ўпотай зайздросціла кандытарцы, якая магла сабе дазволіць так упарта ненавідзець мужчын. Яны з хлопчыкам так-сяк пераб’юцца. Яна часта палохалася, калі бачыла, які ён кемлівы: як ён дакладна лічыць, як ён разумна размяркоўвае ўсе расходы, і гаспадарку ён умее весці куды лепш, чым яна. Цвярозая галава, сарамлівы твар і позірк, які вось ужо тыдзень пазбягае яе позірку. А ў кандытара пусты пакой.

Лепш за ўсё было б вярнуцца на макаронную фабрыку Бамбергера: жоўтыя, гэтакія акуратныя трубачкі макаронін, цёмна-сінія пачкі і вогненна-чырвоныя паштоўкі — масляна-жоўтыя валасы Зігфрыда, маргарынавыя валасы Крымгільды і вочы Гагена, чорныя, як мангольская бародка Атылы, чорныя, як туш для веек; круглы з ухмылкаю твар Атылы, жоўты, як свежая гарчыца, і нарэшце ружоваскуры Гізельгер і чалавек з лірай у руда-чырвоным убранні, Фолькер — такі прыгожы, прыгажэйшы, на яе думку, за самога Зігфрыда; і языкі агню ў палаючым замку — чырвонае і жоўтае перамяшалася, як кроў з маслам.

Увечары — яркае ружовае святло ў кафэ Генэля. Жаўтавае бананавае марожанае — пятнаццаць пфенігаў за порцыю, яшчэ можна прайсціся з Генрыхам, апранутым у форму танкіста, да «Асы», дзе пануюць жоўтыя трубы: усмешлівы яфрэйтар, усмешлівы унтэр-афіцэр, усмешлівы фельдфебель згарэў проста ў танку недзе паміж Запарожжам і Днепрапятроўскам, мумія — без салдацкай кніжкі, без гадзінніка, без заручальнага пярсцёнка, не вярнуўся з задання і не трапіў у палон.

Смяяцца ўмеў толькі Герт: стройны, маленькі абліцоўшчык, ён мог смяяцца нават ноччу, у самыя інтымныя моманты. З вайны ён прывёз трафеі семнаццаць пар ручных гадзіннікаў, і ўсё, што ён рабіў, ён рабіў смеючыся. Ён смяяўся, калі загладжваў гіпс пры абліцоўцы дома, і, калі ён абдымаў яе, яна бачыла ў цемры яго ўсмешлівы твар, што схіляўся над ей. часам яго ўсмешка была самотнай, але ён усё роўна ўсміхаўся. Пасля Герт перакачаваў у Мюнхен: «Не магу так доўга сядзець на адным месцы». Ён быўлепшым сябрам Генрыха, адзіны чалавек, з кім часам, не саромеючыся, можна было пагаварыць пра мужа.

Урач на тым баку вуліцы расчыніў акно, выглянуў на некалькі хвілін і выкурыў чарговую цыгарэту — тоўстую самакрутку. Трыста марак задатку — ды колькі яшчэ кожны месяц? Трэба будзе пагаварыць пра гэта з хлопчыкам — ён падлічыць і прыкіне. Сумеў жа ён неяк уціснуцца за кошт харчавання, зэканоміў на туфлі, панчохі, і сумачку, і хустку. Сто пяцьдзесят марак ён адклаў ад грошай на гаспадарку, і яму ўдалося наскрэбці іх так, што гэтага амаль не адчулі: ён эканоміў на бульбе, на маргарыне, на каве, на зніклым з рацыёну мясе.

Ёй стала лягчэй, калі яна падумала пра хлопчыка: ён-то ўжо што-кольвечы прыдумае. Але тысяча дзвесце марак — гэта напалохае нават яго. «Табе трэба было раней глядзець за сваімі зубамі,— скажа Лea, — кожны дзень з’ядаць лімон і чысціць як след, вось так», — тут ён прадэманструе ёй, як трэба чысціць зубы. «Маё здароўе — гэта ўсё, што я маю, таму я не магу не клапаціцца пра яго». Але макароннай фабрыкі Бамбергера больш і заваду няма, прайшло дванаццаць гадоў: Бамбергера знішчылі ў душагубцы, яго ператварылі ў зморшчаную, абгарэлую мумію, мумію без уласнай фабрыкі, без рахунку ў банку. Цёмна-сінія пачкі, ярка-жоўтыя макароны, вогненна-чырвоныя паштоўкі. Як звалі таго самавітага і вельмі сімпатычнага барадача з чырванавата-карычневым тварам, падобным на ледзянец? Дзітрых фон Берн. Наконт Вільмы, якая з дзесяці гадзін сядзіць у фрау Барусяк, хвалявацца няма чаго.

Пра Эрыха яна ўзгадвала рэдка: вельмі ўжо шмат прайшло часу — цэлых восем гадоў. Сярод ночы раптоўны прыпадак — скажоны страхам твар, пальцы сударгава сціскаюць яе руку, налітыя крывёю вочы, форма штурмавіка ў шафе, нясмелая ласка і нясмелы адказ на яе, і як узнагарода за ласку какава, шакалад і страх, калі ён раптам ноччу прыйшоў у яе пакой; штаны абы-як нацягнутыя паўзверх начной кашулі, босы, каб яго маці не пачула, напаўвар’яцкія вочы — яна зразумела, што зараз здарыцца тое, чаго яна не хоча. Толькі год прайшоў пасля смерці Генрыха. Яна не хацела гэтага, але нічога не сказала, і Эрых, які, відаць, пайшоў бы, калі б яна сказала хоць слова, не пайшоў: ён быў здзіўлены яе пакорнасцю, а яе не пакідала панурае пачуццё, што ўсё гэтае непазбежна. Эрых жа ўспрыняў здарэнне як каханне, якога — без усялякіх на тое падстаў — чакаў ад яе. Ён патушыў святло. Свісцячае дыханне, у цемры, на фоне бляклай сінечы начнога неба яна бачыла яго бездапаможную і няскладную паставу, калі ён, спыніўшыся перад ложкам, здымаў штаны. Яшчэ не позна было сказаць: «Ідзі прэч!» — і ён бы пайшоў — бо гэта быў Эрых, а не Лea. Але яна нічога не сказала, яе скавала адчуванне, што ўсё так і павінна здарыцца, чаму ж тады не з Эрыхам, які да яе добра ставіцца?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дом без гаспадара»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дом без гаспадара» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрих Бёлль - Дом без хозяина
Генрих Бёлль
Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генри Бестон - Домик на краю земли
Генри Бестон
libcat.ru: книга без обложки
Генрих Бёлль
Генри Ким - Дом у дороги
Генри Ким
Каліноўскі Кастусь - Пад імем Яські-Гаспадара...
Каліноўскі Кастусь
Отзывы о книге «Дом без гаспадара»

Обсуждение, отзывы о книге «Дом без гаспадара» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x