Лонг - Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою

Здесь есть возможность читать онлайн «Лонг - Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць у гісторыі літаратуры прынята называць «букалічным раманам» або «раманам-ідыліяй». Галоўная лінія апавядання — развіццё любоўных перажыванняў, якія зараджаюцца ў абодвух герояў яшчэ амаль у дзіцячым узросце.

Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

19.Умовіўшыся так, яны вярнуліся ў хату; а Астыл, зайшоўшы да бацькі, калі той быў вольны, папрасіў дазволу ўзяць з сабою Дафніса ў горад, бо ён прыгожы і зашкода яго для работы ў вёсцы, а Гнатан хутка мог бы навучыць яго гарадскім манерам. Бацька ахвотна згаджаецца і пасылае па Ламана і Мірталу, каб абвясціць ім добрую навіну, што Дафніс будзе надалей замест козам і казлам слугаваць Астылу; паабяцаў замест яго даць двух казапасаў. І тут Ламан, калі ўжо збегліся ўсе рабы, усцешаныя, што будуць мець такога прыгожага таварыша, папрасіў слова і пачаў казаць: «Выслухай, о ўладару, ад старога чалавека праўдзівае слова: клянуся Панам і німфамі, што ані не схлушу. Я Дафнісу не бацька, і Міртала не мела шчасця быць яго мацераю. Іншыя бацькі падкінулі дзіцятка, відаць, маючы ўжо даволі большых дзяцей; я ж знайшоў пакінутага і гадаванага маёю казою; калі яна памерла, я пахаваў яе ў садзе, бо любіў яе за мацярынскі клопат. Знайшоў пры ім і прыкладзеныя прыкметныя знакі; прызнаюся, уладару, што іх хаваю; яны сведкі лепшай долі, чым наша. Каб ён быў рабом Астылу, я не супроць, прыгожы слуга прыгожага і добрага ўладара. Але каб з яго згнюшаўся п'яны Гнатан, не магу сцярпець; ён стараецца адвесці яго ў Мітылену, каб зрабіць жанчынаю».

20.Ламан, сказаўшы гэта, замоўк і заліўся слязамі. Калі ж Гнатан, нахабна паводзячы сябе, пачаў пагражаць бойкаю, Дыянісафан, уражаны аповядам, загадаў Гнатану замоўкнуць, кінуўшы на яго суровы нахмураны позірк, і пачаў зноў выпытваць у Ламана, загадаўшы казаць праўду і не выдумваць ніякіх баек, абы затрымаць пры сабе сына. Але Ламан стаяў на сваім, кляўся ўсімі багамі і аддаваў сябе на ўсялякую муку, калі ён хлусіць; і Дыянісафан з Клеарыстаю, якая сядзела побач, пачаў узважваць яго словы: «Навошта Ламану хлусіць, калі ён мог за аднаго двух казапасаў атрымаць? Ды і як бы селянін выдумаў такое? І хіба адразу не было відаць, што ад такога старога і ад непагляднай жанчыны такі прыгожы сын не мог нарадзіцца?»

21.І надумаўся ён больш не гадаць, а зараз жа паглядзець прыкметныя знакі, ці сапраўды яны паказваюць на больш слаўную долю. Міртала пайшла, каб іх прынесці: яны зберагаліся ў старой пастуховай торбе. Калі яна ўнясла іх, Дыянісафан першы паглядзеў і, убачыўшы пурпуровую кашульку, золатакаваную засцежку і кінжальчык з тронкам са слановай косці, голасна ўскрыкнуў: «О ўладару Дзеўсе!» І кліча жонку, каб тая паглядзела. Калі яна зірнула, таксама голасна ўскрыкнула: «Любыя мойры! Ці ж не пакінулі мы гэтага з нашым дзіцем і ці не ў гэтыя мясціны казалі мы Сафрасіні аднесці яго? Гэта ж не якія-небудзь іншыя, а якраз тыя. Любы муж, наша гэтае дзіця, твой сын Дафніс, і бацькоўскіх коз ён пасвіў!»

22.Пакуль яна яшчэ гаварыла, а Дыянісафан цалаваў прыкметныя знакі і плакаў з празмернай радасці, Астыл, уразумеўшы, што Дафніс яго брат, скінуў плашч і пусціўся бегчы ў сад, каб першым пацалаваць Дафніса. А Дафніс, убачыўшы, што да яго бяжыць Астыл, а за ім цэлая грамада, гукаючы: «Дафнісе!», падумаў, што ён хоча яго злавіць, кінуў сваю торбу і сірынгу і панёсся да берага, каб кінуцца ў мора з высокай скалы. І было б амаль нечуванае — зноў страціць Дафніса, ледзь толькі яго адшукаўшы, калі б Астыл не зразумеў гэтага і зноў не закрычаў: «Стой, Дафнісе, нічога не бойся: брат я табе, а бацькі — тыя, што да гэтага дня былі ўладарамі тваімі. Ламан толькі што нам пра казу расказаў і прыкметныя знакі паказаў; абярніся і паглядзі, як усе радуюцца і смяюцца. Але мяне першага пацалуй; клянуся ж німфамі, што не хлушу».

23.Толькі пасля гэтай клятвы прыпыніўся Дафніс і пачакаў, пакуль падбег Астыл, і тады пацалаваў яго. А калі цалаваў, падбегла рэшта слуг і служанак, сам бацька, а з ім і маці. Усе яго абдымалі, цалавалі, радуючыся і плачучы. Але ён бацьку і маці перш чым іншых ласкава прывітаў: як бы ён ужо даўно іх знаў, прыціскаў да сваіх грудзей і не хацеў выпускаць з абдымкаў: так хутка дае веры прырода. Нават Хлою на хвілю забыў. І, вярнуўшыся дадому, надзеў дарагія шаты, прысеў пры родным бацьку і слухаў яго аповяд:

24.«Ажаніўся я, дзеці, зусім малады і ў хуткім часе зрабіўся, як мне здавалася, шчаслівым бацькам, бо нарадзіўся ў мяне першым сын, другою была дачка і трэцім Астыл. Мне здавалася, што сям'я даволі вялікая, і калі нарэшце яшчэ гэты сын нарадзіўся, я выкінуў яго, а гэтыя рэчы прыдаў яму не як прыкметныя знакі, а як пахавальныя ахвяры. Але доля судзіла інакш. Большы мой сын і дачка загінулі ад аднае хваробы ў адзін і той самы дзень; цябе зберагла мне вышэйшая воля багоў, каб быць яшчэ адною апораю ў старасці. Не папракай мяне, што я ўчыніў, бо не з добрае волі рашыўся на гэта, і ты, Астыле, не журыся, што цяпер толькі частку ты замест усяго багацця дастанеш, але для разумных людзей няма лепшага за брата скарбу, любіце адзін аднаго, а што да багацця, — з царамі пазмагаецеся. Шмат я вам зямлі пакіну, шмат спраўных слуг, золата, серабра і ўсялякага дабра, што бывае ў багацеяў. Толькі асобна Дафнісу даю гэты маёнтак разам з Ламанам і Мірталаю ды козамі, якіх ён пасвіў».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою»

Обсуждение, отзывы о книге «Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x