Томас Ман - Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Томас Ман - Навелы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Юнацтва, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі найбольш значныя навелы, што адлюстроўваюць розныя этапы творчасці пісьменнікаў, якія працавалі ў гэтым жанры: класіка нямецкай літаратуры Томаса Мана (1875–1955) і аўстрыйскай — Штэфана Цвэйга (1881–1942).
Навелы Томаса Мана рэалістычныя, як і ўся яго творчасць, якая, з’яўляючыся вяршыняй крытычнага рэалізму дваццатага веку, назаўсёды ўвайшла ў скарбніцу сусветнай літаратуры як адна з найбольш яркіх і змястоўнейшых яе старонак.
Сучаснік Ралана і Барбюса, Томаса Мана і Уэлса, Шоу і Горкага, таленавіты мастак Штэфан Цвэйг належаў да плеяды пісьменнікаў, якія працягвалі і развівалі ў дваццатым веку традыцыі крытычнага рэалізму. Лепшыя яго творы, прасякнутыя, па словах М. Горкага, «дзівоснай міласэрнасцю да чалавека», па праву могуць быць аднесены да найбольш значных з’яў навейшай заходнееўрапейскай літаратуры. Барыс Сучкоў

Навелы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На лесвіцы яна запаволіла крок. Яна заўсёды гублялася ў сур’ёзных сітуацыях і ў глыбіні душы баялася размовы, якая яе чакала. Віны сваёй яна адмаўляць не магла, і, акрамя таго, яе палохаў сынаў позірк — гэты новы, чужы, такі дзіўны позірк, перад якім яна адчувала сябе бяссільнай. Са страху яна вырашыла дзейнічаць ласкаю, бо ведала, што ў выпадку барацьбы раззлаваны хлопчык выйдзе пераможцам.

Яна ціха адчыніла дзверы. Эдгар сядзеў спакойны і халодны. У вачах, звернутых на яе, не было страху, не было нават цікаўнасці. Ён здаваўся вельмі ўпэўненым у сабе.

— Эдгар, — пачала яна па-мацярынску ласкава, — што табе прыйшло ў галаву? Мне сорамна за цябе. Як можна быць такім невыхаваным! Ты яшчэ дзіця і так размаўляеш з дарослымі! Ты павінен зараз жа папрасіць прабачэння ў барона.

Эдгар глядзеў у акно. Ягонае «не» было як быццам адрасавана дрэвам.

Яго самаўпэўненасць уразіла яе.

— Эдгар, што з табою? Чаму ты так змяніўся? Я проста не пазнаю цябе. Ты быў заўсёды разумны, паслухмяны хлопчык, з табою заўсёды можна было дагаварыцца. І раптам ты паводзіш сябе так, быццам у цябе ўсяліўся д’ябал. Што ты маеш супраць барона? Ты ж вельмі любіў яго. Ён быў заўсёды такі ласкавы з табою.

— Гэта так, бо ён хацеў пазнаёміцца з табою.

Яна збянтэжылася.

— Глупства! Што ты выдумляеш? Адкуль у цябе такія дзіўныя думкі?

Хлопчык ускіпеў:

— Ён ілгун, фальшывы чалавек. Ва ўсім, што ён робіць, толькі подлы разлік. Ён хацеў з табою пазнаёміцца, таму пасябраваў са мною і паабяцаў мне сабаку. Не ведаю, што ён паабяцаў табе і чаму ён з табою сябруе, але і ад цябе ён чагосьці хоча. Так, так, мама. А то б ён не быў такі ветлівы і ласкавы. Ён дрэнны чалавек. Ён маніць. Паглядзі на яго як след. Які фальшывы ў яго позірк! О, ненавіджу яго, ён ілгун, ён нягоднік…

— Эдгар, ці ж можна гэтак гаварыць? — Яна збянтэжылася і не ведала, што адказаць. Сумленне ёй падказвала, што сын мае рацыю.

— Так, ён нягоднік, я ў гэтым упэўнены. Ці ж сама ты гэтага не бачыш? Чаму ён баіцца мяне? Чаму хаваецца ад мяне? Бо ён ведае, што я бачу яго наскрозь, што я раскусіў яго, нягодніка!

— Як можна гаварыць такое, як можна гаварыць такое! — У галаве ў яе было пуста, бяскроўныя вусны машынальна паўтаралі адны і тыя ж словы. Ёй раптам стала нясцерпна страшна, і яна не ведала, каго яна баіцца — барона ці сына.

Эдгар зразумеў, што яго перасцярога падзейнічала на маму. І яму захацелася перацягнуць яе на свой бок, набыць саюзніка ў гэтай варожасці, у гэтай нянавісці да барона. Ён падышоў да маці, ласкава абняў яе і загаварыў усхвалявана, дрыготкім голасам:

— Мама, ты ж сама, мусіць, заўважыла, што ён задумаў нядобрае. З-за яго ты стала зусім другою. Гэта ты змянілася, а не я. Ён хоча быць з табою адною і зрабіў так, што ты на мяне злуешся. Вось пабачыш — ён ашукае цябе. Я не ведаю, што ён табе паабяцаў. Я ведаю толькі, што ён не стрымае слова. Асцерагайся яго! Хто адзін раз падмануў, падмане і другі. Ён злы чалавек, яму нельга давяраць.

Гэты голас, жаласны, амаль з плачам, ішоў, здавалася, з яе сэрца. І ў яе было нейкае не зусім прыемнае адчуванне, якое гаварыла ёй тое самае — усё настойлівей і настойлівей. Але яна саромелася прызнаць слушнасць сынавых слоў. І, як гэта часта бывае, каб схаваць хваляванне і збянтэжанасць, яна выпрасталася і сказала з празмернаю рэзкасцю:

— Дзеці ў гэтых справах яшчэ не разбіраюцца. Табе ў іх не трэба ўмешвацца. Табе трэба паводзіць сябе прыстойна. Вось і ўсё.

Эдгараў твар зноў набыў ледзяны выраз.

— Як хочаш, — сказаў ён рэзка, — я папярэдзіў цябе.

— Значыцца, ты не папросіш прабачэння?

— Не.

Яны непрымірыма стаялі адно напроці другога. Маці зразумела, што вырашаецца лёс яе аўтарытэту.

— Тады ты будзеш абедаць тут. Адзін. І ты не сядзеш з намі за стол, пакуль не папросіш прабачэння. Я цябе навучу, як трэба паводзіць сябе. Ты не выйдзеш з пакоя, пакуль я не дазволю. Зразумеў?

Эдгар усміхнуўся. Гэтая каварная ўсмешка як быццам ужо прырасла да яго вуснаў. У душы ён злаваўся на сябе. Як недарэчна, што ён зноў даў волю сваім пачуццям і захацеў перасцерагчы гэтую лгунню.

Маці, зашалясцеўшы сукенкаю, выйшла з пакоя і нават не азірнулася. Яна баялася гэтых калючых вачэй. Ёй стала цяжка з сынам з таго часу, калі яна заўважыла, які ў яго пранізлівы позірк, і яшчэ таму, што ён гаварыў ёй якраз тое, чаго яна не хацела ведаць, не хацела слухаць. Страшна было адчуваць, як яе ўнутраны голас, голас, сумлення, аддзяліўся ад яе ў вобразе дзіцяці, яе дзіцяці, і не дае ёй спакою, перасцерагае яе, здзекуецца з яе. Дагэтуль дзіця было дадаткам да яе жыцця, аздабленнем, цацкаю, чымсьці мілым і блізкім, часам, можа, нейкім цяжарам, але ўсё-такі жыццё яго цякло ў адным рытме і ў лад з яе жыццём. Сёння ўпершыню ён паўстаў супраць яе і адмовіўся падпарадкавацца яе волі. Нешта падобнае на нянавісць прымешвалася цяпер да думкі аб дзіцяці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x