Томас Ман - Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Томас Ман - Навелы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Юнацтва, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі найбольш значныя навелы, што адлюстроўваюць розныя этапы творчасці пісьменнікаў, якія працавалі ў гэтым жанры: класіка нямецкай літаратуры Томаса Мана (1875–1955) і аўстрыйскай — Штэфана Цвэйга (1881–1942).
Навелы Томаса Мана рэалістычныя, як і ўся яго творчасць, якая, з’яўляючыся вяршыняй крытычнага рэалізму дваццатага веку, назаўсёды ўвайшла ў скарбніцу сусветнай літаратуры як адна з найбольш яркіх і змястоўнейшых яе старонак.
Сучаснік Ралана і Барбюса, Томаса Мана і Уэлса, Шоу і Горкага, таленавіты мастак Штэфан Цвэйг належаў да плеяды пісьменнікаў, якія працягвалі і развівалі ў дваццатым веку традыцыі крытычнага рэалізму. Лепшыя яго творы, прасякнутыя, па словах М. Горкага, «дзівоснай міласэрнасцю да чалавека», па праву могуць быць аднесены да найбольш значных з’яў навейшай заходнееўрапейскай літаратуры. Барыс Сучкоў

Навелы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Тут.

— Праўда?

— Але.

— Толькі не адыходзь нікуды! Значыцца, ты будзеш чакаць мяне тут, у вестыбюлі, пакуль я не вярнуся?

Усведамляючы сваю перавагу, ён ужо гаварыў з маці загадным тонам. Шмат што змянілася з пазаўчарашняга дня.

Ён пайшоў з лістамі на пошту. У дзвярах ён сутыкнуўся з баронам і ўпершыню за апошнія два дні загаварыў з ім:

— Я толькі здам гэтыя два лісты. Мама будзе чакаць, пакуль я не вярнуся. Калі ласка, без мяне нікуды не ідзіце.

Барон хутка прашмыгнуў міма.

— Але, але, мы пачакаем.

Эдгар памчаўся на пошту. Яму прыйшлося чакаць: пан перад ім задаваў дзесяткі нудных пытанняў. Нарэшце ён выканаў даручэнне і, заціснуўшы квітанцыі ў руцэ, стрымгалоў пабег назад. Ён паспеў у самы раз, каб пабачыць, як барон і мама ад’язджалі ад гатэля.

Эдгарам авалодала шаленства. Ён ледзь не схапіў з зямлі камень, каб шпурнуць ім услед. Уцяклі-такі ад яго, і як подла, як нізка яны манілі! Ён ужо ведаў з учарашняга дня, што мама маніць. Але тое, што яна магла так бессаромна парушыць сваё абяцанне, знішчыла ў ім апошнія рэшткі даверу да яе. Ён перастаў разумець жыццё з таго часу, калі ўбачыў, што словы, якія дагэтуль увасаблялі рэчаіснасць, лопаюцца як мыльныя пузыры. Але што гэта за страшэнная тайна, якая даводзіць дарослых да таго, што яны маняць яму, дзіцяці, і ўцякаюць, быццам зладзеі? У кніжках, якія ён чытаў, людзі забівалі і падманвалі, каб здабыць грошы, магутнасць або царствы. А тут якая прычына? Чаго яны хочуць, чаго хаваюцца ад яго, што спрабуюць утоіць і чаму ўвесь час падманваюць яго? Ён ламаў галаву над гэтаю загадкаю, цьмяна адчуваў, што іх тайна — ключ да замка яго дзяцінства; авалодаць ёю — значыцца стаць дарослым, стаць, нарэшце, мужчынам. Ах, толькі б даведацца! Але думаць ён не мог. Яго душыў гнеў, што яны выслізнулі ад яго, і думкі блыталіся, быццам ён трызніў.

Ён пабег у лес, і там, у выратавальным змроку, дзе яго ніхто не бачыў, даў волю слёзам.

— Ілгуны, сабакі, манюкі, нягоднікі!

Яму здавалася, што, калі ён не выкрыкне гэтых слоў, яны задушаць яго. Гнеў, нецярпенне, прыкрасць, цікаўнасць, бездапаможнасць і крыўда апошніх дзён, задушаныя нясталаю воляю дзіцяці, якое ўявіла сябе дарослым, вырваліся і праліліся слязьмі… Гэта былі апошнія слёзы дзяцінства, апошні раз ён плакаў наўзрыд, з асалодаю, як плачуць жанчыны. Ён выплакаў у гэты час шалёнага сневу і даверлівасць, і любоў, і прастадушнасць, і павагу — усё сваё дзяцінства.

Хлопчык, які вярнуўся ў гатэль, быў ужо не той, хто плакаў у лесе. Ён не хваляваўся і дзейнічаў абдумана. Перш за ўсё ён пайшоў да сябе ў пакой і старанна памыў твар і вочы, бо не жадаў даць ім задавальненне бачыць сляды яго слёз. Потым ён распрацаваў план, як разлічыцца з імі. Ён чакаў цярпліва, зусім спакойна.

У вестыбюлі было даволі людна, калі фіякр з уцекачамі спыніўся каля пад’езда. Некалькі мужчын гулялі ў шахматы, другія чыталі газеты, дамы балбаталі. Тут жа нерухома сядзеў бледны хлопчык з дрыготкімі павекамі. Калі маці і барон увайшлі ў вестыбюль і, крыху збянтэжаныя тым, што адразу наткнуліся на яго, ужо сабраліся прамармытаць прыгатаваную адгаворку, ён спакойна пайшоў ім насустрач і сказаў з выклікам:

— Пан барон, мне трэба сёе-тое сказаць вам.

Барон яўна разгубіўся. Ён адчуваў сябе ў чымсьці вінаватым.

— Добра, добра, пазней, пачакай.

Але Эдгар павысіў голас і сказаў выразна і ясна, гэтак, каб усе навокал маглі пачуць:

— Я хачу пагаварыць з вамі цяпер. Вы подла абышліся са мною. Вы падманулі мяне. Вы ведалі, што мама чакае мяне, і вы…

— Эдгар! — крыкнула маці, заўважыўшы, што ўсе позіркі звернуты на іх, і кінулася да сына.

Але хлопчык, убачыўшы, што мама хоча заглушыць яго словы, раптам пранізліва закрычаў:

— Я паўтараю вам яшчэ раз: вы нахабна зманілі, і гэта нізка, гэта подла.

Барон пабляднеў. Усе глядзелі на іх, сёй-той засмяяўся.

Маці схапіла хлопчыка, які дрыжаў ад хвалявання, за руку:

— Зараз жа ідзі да сябе, або я адлупцую цябе тут, пры ўсіх, — прахрыпела яна.

Але Эдгар ужо супакоіўся. Ён шкадаваў ужо, што выйшаў з сябе, і быў незадаволены сабою: ён хацеў гаварыць з баронам спакойна, але гнеў аказаўся мацнейшым за яго волю. Спакойна, не спяшаючыся, ён падаўся да лесвіцы.

— Прабачце, барон, яго дзёрзкую выхадку. Вы ж ведаеце, які ён нервовы, — прамармытала яна, збянтэжаная насмешлівымі позіркамі прысутных. Больш за ўсё на свеце яна баялася скандалу і цяпер думала толькі, як утрымацца ў правілах прыстойнасці. Замест таго каб адразу пайсці, яна падышла да парцье, спыталася, ці няма ёй пісем і яшчэ аб нейкай драбязе, і толькі пасля гэтага, зашамацеўшы сукенкаю, паднялася наверх, быццам нічога не здарылася. Але за яе спінаю чуўся шэпт і стрыманы смех.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x