Томас Ман - Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Томас Ман - Навелы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Юнацтва, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі найбольш значныя навелы, што адлюстроўваюць розныя этапы творчасці пісьменнікаў, якія працавалі ў гэтым жанры: класіка нямецкай літаратуры Томаса Мана (1875–1955) і аўстрыйскай — Штэфана Цвэйга (1881–1942).
Навелы Томаса Мана рэалістычныя, як і ўся яго творчасць, якая, з’яўляючыся вяршыняй крытычнага рэалізму дваццатага веку, назаўсёды ўвайшла ў скарбніцу сусветнай літаратуры як адна з найбольш яркіх і змястоўнейшых яе старонак.
Сучаснік Ралана і Барбюса, Томаса Мана і Уэлса, Шоу і Горкага, таленавіты мастак Штэфан Цвэйг належаў да плеяды пісьменнікаў, якія працягвалі і развівалі ў дваццатым веку традыцыі крытычнага рэалізму. Лепшыя яго творы, прасякнутыя, па словах М. Горкага, «дзівоснай міласэрнасцю да чалавека», па праву могуць быць аднесены да найбольш значных з’яў навейшай заходнееўрапейскай літаратуры. Барыс Сучкоў

Навелы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Было нямала шанцаў, што яго заляцанні да гэтай жанчыны ўвянчаюцца поспехам. Яна дасягнула таго крытычнага ўзросту, калі жанчына пачынае раскайвацца, што ўсё жыццё захоўвала вернасць мужу, якога, зрэшты, ніколі не кахала, і калі закат знікаючай прыгажосці яшчэ дазваляе зрабіць выбар: быць толькі маці або яшчэ раз, апошні, пабыць жанчынаю. Жыццё, здавалася, даўно ўжо адказала на ўсе пытанні, але тут яно яшчэ раз ставіць новае пытанне, апошні раз магнітная стрэлка волі вагаецца паміж надзеяй на эратычнае пачуццё і канчатковым самаадрачэннем. Жанчына тады стаіць перад рашаючым выбарам — або жыць уласным жыццём, або жыццём сваіх дзяцей, быць маці або быць жанчынаю. І барон, дасведчаны ў такога роду справах, заўважыў у Эдгаравай маці адзнакі гэтага небяспечнага вагання. Яна ніколі не ўспамінала ў размове пра мужа і амаль не ведала ўнутранага жыцця дзіцяці. Цень нуды, завуаляваны меланхоліяй, ляжаў на яе міндалепадобных вачах і толькі крыху прыглушаў захаванае ў іх палкае пачуццё. Барон вырашыў ісці да мэты імкліва і разам з тым не выказваць ніякай паспешнасці. Наадварот, як рыбак, што прынаджвае здабычу і адпускае лёску, ён разыгрываў абыякавасць, каб прымусіць яе імкнуцца да збліжэння, хоць сапраўды імкнуўся да яго сам. Ён вырашыў паводзіць сябе крыху высакамерна, падкрэсліваць адрозненне ў грамадскім становішчы; яго спакушала думка авалодаць гэтай пышнай спелай прыгажуняй, разлічваючы толькі на свой выгляд, гучнае арыстакратычнае імя і халоднае абыходжанне.

Гульня пачала ўжо не на жарт хваляваць яго, і таму ён прымусіў сябе быць больш асцярожным. Рэшту дня ён правёў у сваім пакоі, з прыемнасцю ўсведамляючы, што яго чакаюць і шкадуюць аб яго адсутнасці. Але яго адсутнасць не зрабіла асабліва моцнага ўражання на таго, у каго цэліў барон, затое бедны хлопчык зусім змучыўся. Эдгар адчуваў сябе цэлы дзень бясконца няшчасным, быў сам не свой; з упартаю, уласціваю яго ўзросту вернасцю ён усе гэтыя доўгія гадзіны нястомна чакаў сябра. Пайсці гуляць ці заняцца чым-небудзь у адзіноце здавалася яму здрадаю. Ён бадзяўся як непрыкаяны па калідорах, і з кожнаю гадзінаю гора яго расло; у думках ён ужо не раз гаварыў сабе, што з баронам здарылася няшчасце ці што ён выпадкова пакрыўдзіў яго, і хлопчык ледзь не плакаў ад нецярпення і страху.

Калі барон з’явіўся ўвечары да стала, ён быў сустрэты з вялізнаю радасцю. Эдгар, нягледзячы на строгі мацерын вокрык і здзіўленыя позіркі прысутных, кінуўся яму насустрач і парывіста абхапіў яго худзенькімі ручкамі.

— Дзе вы былі? Куды вы хадзілі? — усхвалявана пытаўся ён. — Мы ўсюды шукалі вас.

Пачуўшы гэтае «мы», Эдгарава маці пачырванела і сказала даволі сярдзіта:

— Sois sage, Edgar. Assieds toi! [46] Паводзь сябе прыстойна, Эдгар. Сядзь на месца! (фр.) — Яна заўсёды гаварыла з ім па-французску, хоць валодала гэтаю моваю далёка не дасканала і таму часта садзілася на мель, калі трэба было сказаць што-небудзь больш складанае.

Эдгар паслухаўся, але ўсё прыставаў да барона з пытаннямі.

— Ты забываешся, Эдгар. Барон можа рабіць усё, што яму хочацца. Можа, яму нецікава з намі. — На гэты раз яна гаварыла і ад свайго імя, і барон з радасцю адчуў, што гэтым папрокам яна напрошваецца на камплімент.

Паляўнічы настрой авалодаў ім, п’яніла хваляванне — як хутка ён натрапіў на след, і здабыча ўжо на адлегласці стрэлу. Вочы ў яго блішчалі, кроў кіпела, словы ліліся з вуснаў лёгка і вольна. Як усякі пажадлівы мужчына, ён рабіўся ўдвайне добрым, удвайне самім сабою, ледзь толькі заўважаў, што падабаецца жанчынам; так многія акцёры іграюць з натхненнем толькі тады, калі адчуваюць, што ўся глядзельная зала пакорана імі. Ён заўсёды лічыўся выдатным апавядальнікам, умеў гаварыць ярка і вобразна, але сёння — ён выпіў некалькі келіхаў шампанскага, заказанага ў гонар новага сяброўства, — ён перасягнуў самога сябе. Ён расказваў пра паляванне ў Індыі, у якім прымаў удзел, калі гасцяваў у сябра — знатнага ангельца; ён наўмысна выбраў такую бяспечную тэму; акрамя таго, ён здагадваўся, што гэтую жанчыну павінна хваляваць недасягальная для яе экзотыка. Але каго ён зачараваў канчаткова, дык гэта Эдгара: хлопчыкавы вочы ззялі ад захаплення. Ён забыўся пра яду і пітво і прагна лавіў кожнае слова. Яму і ў сне не снілася, што ён калі-небудзь на свае вочы ўбачыць чалавека, які сапраўды перажыў усе гэтыя неверагодныя прыгоды, пра якія ён чытаў у кніжках: паляванне на тыграў, цемнаскурыя індыйцы, і Джагернаўт — страшэнная свяшчэнная калясніца, якая душыла сваімі коламі тысячы людзей. Дагэтуль ён не верыў, што ёсць на свеце такія людзі, як не верыў у існаванне казачных краін, і з баронавых расказаў перад ім раптоўна адкрыўся вялізны невядомы свет. Ён не зводзіў вачэй з сябра; затаіўшы дыханне, глядзеў на яго рукі, якія забілі тыгра. Ён ледзь асмельваўся дрыготкім голасам задаваць пытанні; жывое ўяўленне малявала яму яркія карціны: вось яго сябар верхам на слане, накрытым пурпуроваю гунькаю, справа і злева цемнаскурыя людзі ў раскошных турбанах, і раптам з джунгляў выскоквае тыгр і б’е цяжкаю лапаю па слановым хобаце. Цяпер барон расказваў яшчэ цікавейшыя рэчы — пра хітрасці, якія ўжываюць, калі палююць на сланоў: як выкарыстоўваюць старых прыручаных жывёлін, каб завабіць у загарадзь маладых, дзікіх і гарэзлівых. Хлопчыкавы вочы гарэлі ліхаманкавым агнём. І раптам яго як аблілі халоднаю вадою — мама сказала, зірнуўшы на гадзіннік:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x