• Пожаловаться

Томас Ман: Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Томас Ман: Навелы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1996, ISBN: 985-05-0068-9, издательство: Юнацтва, категория: Классическая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Томас Ман Навелы

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі найбольш значныя навелы, што адлюстроўваюць розныя этапы творчасці пісьменнікаў, якія працавалі ў гэтым жанры: класіка нямецкай літаратуры Томаса Мана (1875–1955) і аўстрыйскай — Штэфана Цвэйга (1881–1942). Навелы Томаса Мана рэалістычныя, як і ўся яго творчасць, якая, з’яўляючыся вяршыняй крытычнага рэалізму дваццатага веку, назаўсёды ўвайшла ў скарбніцу сусветнай літаратуры як адна з найбольш яркіх і змястоўнейшых яе старонак. Сучаснік Ралана і Барбюса, Томаса Мана і Уэлса, Шоу і Горкага, таленавіты мастак Штэфан Цвэйг належаў да плеяды пісьменнікаў, якія працягвалі і развівалі ў дваццатым веку традыцыі крытычнага рэалізму. Лепшыя яго творы, прасякнутыя, па словах М. Горкага, «дзівоснай міласэрнасцю да чалавека», па праву могуць быць аднесены да найбольш значных з’яў навейшай заходнееўрапейскай літаратуры. Барыс Сучкоў

Томас Ман: другие книги автора


Кто написал Навелы? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Навелы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мы ўсе міжволі схіліліся над дошкаю, спрабуючы зразумець ход, які суправаджаўся такім пераможным воклічам. На першы погляд непасрэднай пагрозы каралю не было відаць. Вокліч нашага сябра тычыўся, мусіць, развіцця камбінацыі, якой мы, блізарукія дылетанты, зразумець яшчэ не маглі. Адзін толькі Чэнтавіч не зварухнуўся; ён заставаўся зусім спакойны, быццам і не пачуў зняважлівай заўвагі «канец». Нічога не адбылося. Але ўсе затаілі дыханне, і ў раптоўнай цішыні стала чуваць, як цікае гадзіннік на стале, прынесены спецыяльна для кантролю часу. Прайшло тры хвіліны, сем хвілін, восем — Чэнтавіч сядзеў нерухома, і толькі па тым, як надзімаліся яго тоўстыя ноздры, было відаць, што ён моцна напружваецца. Здавалася, наш сябар, як і мы, з цяжкасцю пераносіў гэтае маўклівае чаканне. Ён раптам рыўком устаў з месца і пачаў хадзіць з кутка ў куток, спачатку павольна, а потым усё паскараючы і паскараючы хаду. Усе прысутныя глядзелі на яго са здзіўленнем, але ніхто не быў гэтак устрывожаны яго паводзінамі, як я; бо мне кінулася ў вочы, што, нягледзячы на хваляванне, якое валодала ім, ён хадзіў па зусім дакладна абмежаванай прасторы, нібы кожны раз натыкаўся на нябачную сцяну, і яна прымушала яго паварочваць назад. Я здрыгануўся, бо зразумеў, што ён несвядома як бы крочыць па сваёй былой камеры: гэтак, менавіта гэтак, з нерухомым позіркам вачэй тысячы разоў за месяцы зняволення ён бегаў там з кутка ў куток, як звер у клетцы, наперад і назад, згорблены, з сутаргава сціснутымі кулакамі, дакладна, як цяпер; і ў ліхаманкава-бліскучых вачах яго ўспыхвалі чырвоныя агеньчыкі вар’яцтва. Але ягоны розум быў, відаць, яшчэ ў поўным парадку, бо час ад часу ён нецярпліва паварочваўся да стала, каб паглядзець, ці надумаўся зрабіць свой ход Чэнтавіч. А час ішоў — дзевяць хвілін… дзесяць. Потым адбылося тое, чаго ніхто з нас не чакаў. Чэнтавіч паволі падняў цяжкую руку, якая дагэтуль нерухома ляжала на стале. Напружана глядзелі мы на дошку, чакаючы яго рашэння. Але Чэнтавіч не зрабіў ходу. Няспешна, але рашуча ён ссунуў тыльным бокам далоні з дошкі ўсе фігуры. Мы не адразу зразумелі, што Чэнтавіч здаў партыю. Ён капітуляваў, ён не жадаў, каб мы сталі сведкамі яго канчатковага паражэння. Адбылося нечаканае: чэмпіён свету, пераможца незлічоных турніраў, спусціў сцяг перад незнаёмым, перад чалавекам, які дваццаць ці дваццаць пяць гадоў не дакранаўся да шахмат. Наш сябар, безыменны, у адкрытым баі дабіўся перамогі над мацнейшым шахматыстам свету!

Самі таго не заўважаючы, мы ўсхвалявана паўскоквалі адзін за адным з месца. У нас усіх было адчуванне, што мы павінны неяк выказаць радаснае здзіўлеяне, якое авалодала намі, павінны нешта сказаць або зрабіць. Адзін толькі чалавек застаўся нерухомым і спакойным — Чэнтавіч. Пачакаўшы нейкі момант, ён падняў галаву, скіраваў на нашага сябра позірк і спытаўся:

— Яшчэ адну партыю?

— Канечне! — адказаў доктар Б. з ажыўленнем, якое непрыемна ўразіла мяне. Потым ён сеў і, перш чым я паспеў нагадаць яму аб яго ўмове — згуляць толькі адну партыю, пачаў з ліхаманкаваю паспешнасцю расстаўляць фігуры. Ён так нерваваўся, калі ставіў іх на месца, што пешка двойчы выслізгвала з дрыготкіх пальцаў і падала на падлогу. Непрыемнае пачуццё, якое авалодала мною ўжо раней, ператварылася з-за яго ненатуральнай усхваляванасці ў страх. Бо гэты раней ціхі і спакойны чалавек быў, відавочна, у нейкім экстазе, ён увесь дрыжаў як у ліхаманцы.

— Не трэба, — шапнуў я яму, — не трэба! На сёння хопіць. Для вас гэта надта вялікае напружанне.

— Напружанне? Ха-ха! — гучна і пагардліва засмяяўся ён. — Пакуль мы тут валаводзіліся, я мог бы згуляць семнаццаць партый. Адзінае, што мне цяжка, гэта старацца не заснуць пры такіх тэмпах. Ну, дык вы калі-небудзь ужо пачняце?

Апошнія словы былі сказаны рэзкім, амаль грубым тонам і датычыліся Чэнтавіча. Той паглядзеў на праціўніка спакойна і абыякава, але яго змрочны, каменны позірк нагадваў удар кулаком. Паміж гульцамі ўзнікла адразу ж нешта новае — небяспечнае напружанне, пякучая нянавісць. Гэта не былі болей партнёры, якія жадалі праверыць майстэрства сваё і другога, а ворагі, якія пакляліся знішчыць адзін аднаго. Чэнтавіч доўга марудзіў, перш чым зрабіць першы ход, і ў мяне склалася цвёрдае перакананне, што марудзіў ён наўмысна. Несумненна, гэты выпрабаваны ў баях стратэг ужо даўно зразумеў, што яго маруднасць стамляе і раздражняе праціўніка. Не менш чатырох хвілін спатрэбілася яму для таго, каб зрабіць самы звычайны дэбютны ход — перасунуць каралеўскую пешку на два палі наперад. Наш сябар адразу ж перасунуў каралеўскую пешку са свайго боку, і зноў Чэнтавіч нязносна доўга марудзіў з ходам у адказ; гэтак бывае, калі з дрыготкім сэрцам чакаеш удару грому пасля яркай успышкі маланкі, а грому ўсё няма. Чэнтавіч не варушыўся. Ён адбумваў хады спакойна і няспешна, і ў мяне ўсё болей расло перакананне, што робіць ён гэта наўмысна; яго маруднасць дазваляла мне добра назіраць за доктарам Б. Ён толькі што выпіў трэцюю шклянку вады, і я міжвольна ўспомніў яго расказ аб няўтольнай смазе, якая мучыла яго ў камеры. Выразна выявіліся ўсе адзнакі ненармальнага стану: лоб яго пакрыўся потам, шрам на руцэ пачырванеў і стаў значна больш прыкметны. Але ўсё-такі ён трымаў сябе яшчэ ў руках. Толькі пасля чацвёртага ходу, калі Чэнтавіч зноў паглыбіўся ў бясконцы роздум, доктар Б., ускіпеўшы, усклікнуў:

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэцкі
Міхась Зарэцкі: Кветка пажоўклая
Кветка пажоўклая
Міхась Зарэцкі
Праспэр Мерымэ: Навелы
Навелы
Праспэр Мерымэ
Штэфан Цвэйг: Пякучая таямніца
Пякучая таямніца
Штэфан Цвэйг
Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.