Анатоль Брытун - Пах мускусу [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Брытун - Пах мускусу [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2010, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пах мускусу [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пах мускусу [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пах мускусу [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пах мускусу [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Убег Лейбель. Паставіў дзве бутэлькі каньяку. Іх высокаблагароддзе ўзяў адну і пачаў разглядаць этыкетку, раскаркаваў, наліў у тры чаркі.

— Спадары, вып’ем за знаёмства.

Крафт працягваў:

— Дык вось, яшчэ два гады таму ў нас былі зубры, трохі, але былі. Гэты Фрыдрых выбіў усіх. Страляе і плаціць штраф, ізноў страляе, ізноў плаціць, плаціць наперад і страляе. Так усіх зуброў і знішчыў. Частка з іх знайшла прытулак на вашай тэрыторыі, але ён не супакоіўся. Знайшоў двух афіцэраў, якія за яго грошы глядзяць яму ў рот і пачаў з імі рабіць вылазкі да вас. Я яго неаднакратна папярэджваў, але...

— Гаспадзін Крафт, я гэта разумею, — перабіў яго обер-фарстмай­стар. — Але як вырашаць там, наверсе, не ведаю. Іх лёс будуць вызначаць іншыя. Я таксама зорак з неба не хапаў, сваю кар’еру рабіў сам. Чын, званне, узнагароды, усё давялося дамагацца самому, сумленным і старанным служэннем Айчыне. У дадзенай сітуацыі мне толькі шкада, што з-за гэтых разгільдзяяў можаце пацярпець вы, гаспадзін Крафт.

Маёр цяжка уздыхнуў:

— Хоць я ні ў чым не вінаваты, а давядзецца падаваць у адстаўку. Але, галоўнае, каб паміж нашымі дзяржавамі засталіся добрасуседскія адносіны. Вось якая праблема мяне больш за ўсё хвалюе. А маёй кар’еры прыйшоў канец, гэта і так вядома.

Галоўны распарадчык пушчы спытаў:

— Гаспадзін маёр, хто гэты нябожчык?

— Звычайны добры салдат — дзяншчык Фрыдрыха фон Вэбера. Проста небараку не пашанцавала з камандзірам.

Лейбель падаў гарачую ежу: яечню з каўбаскамі. Обер-фарстмайстар прапанаваў выпіць за супакой душы нявінна загінуўшага салдата.

Стоячы, афіцэры моўчкі выпілі.

— Дзякую вам, гаспадзін палкоўнік, што вы так з павагай ставіцеся да простых салдат, — маёр Крафт добразычліва глядзеў на палкоўніка. — Гэтага Фрыдрыха не шкадуйце, трымайце яго на хлебе і вадзе, а калі будзе буяніць, хлеба можна і не даваць. Можа, гэты выпадак чаму-небудзь яго навучыць. Я напішу свайму начальству дакладную аб самавольнай вылазцы на чужую тэрыторыю. Што будзе далей, адкрыта скажу — не ведаю. Мяркую, бацькі Фрыдрыха падымуць свае сувязі. Грошай у іх досыць.

— Дазвольце задаць адно пытанне вашаму паручніку, — раптам змяніў тэму размовы галоўны распарадчык.

Палкоўнік кіўнуў.

— Гаспадзін паручнік, адкуль вы так добра ведаеце рускую мову?

— Мой дзядуля служыў у Расіі. Пачынаў яшчэ пры Паўлу I, сыне Кацярыны II. Скончыў службу пасля вайны з Напалеонам. У 18І3 годзе вярнуўся дадому, прывёз з сабой рускую жанчыну Варвару. Пасля майго нараджэння яна ў мяне была нянькай, ад яе я і вывучыў рускую мову. Дзед заўсёды ганарыўся сваёй службай пры рускім двары. Гаварыў, што Расія вялікая краіна, вучы рускую мову, у жыцці спатрэбіцца, — адказаў паручнік.

— Дазвольце пацікавіцца: а якое мінімальнае пакаранне за паляванне на зуброў? — нечакана спытаў маёр.

— Нашым законам прадугледжана за забойства зубра выплата штрафу ў памеры дзвюх тысяч рублёў. Сёння застрэлена два зубры, таму вінаватыя абавязаны выплаціць чатыры тысячы рублёў. Але, паводле дакладных звестак, яны некалькі разоў палявалі на нашай тэрыторыі. Вядома аб адстрэле яшчэ траіх зуброў. Акрамя таго, былі выпадкі, калі з нашай тэрыторыі наганялі зуброў на вашу тэрыторыю. Зубры самі па сабе часта мігруюць, для іх кардона не існуе. Таму гэтая справа патрабуе ўсебаковага вывучэння.

У гэты час расчыніліся дзверы, на парозе стаяў Рыгор.

— Ваша высокаблагароддзе, прыбыла фурманка з-за кардону, жадаюць забраць нябожчыка.

Палкоўнік хітнуў галавою Рыгору і звярнуўся да афіцэраў:

— Спадзяюся, нашы кантакты з вамі будуць працягвацца, мы ўсё-такі суседзі. Жадаю вам поспеху ў вашай нялёгкай службе.

Обер-фарстмайстар падняўся з-за стала, падклікаў Лейбеля і працягнуў яму асігнацыю. Рыгору паказаў, каб захапіў неадкаркаваную бутэльку. Яны выйшлі на вуліцу і накіраваліся да фурманкі з нябожчыкам. Там жа знаходзілася брычка галоўнага распарадчыка. Загінуўшага на паляванні салдата перанеслі на калёсы з-за мяжы.

Обер-фарстмайстар аддаў чэсць прускім афіцэрам, паказваючы, што ім можна з’язджаць, паклікаў Рыгора да сябе ў брычку.

Фурман нацягнуў павады, брычка лёгка пакаціла прасёлкавай дарогай.

Фёдар Канстанцінавіч дастаў з-за сядзення сакву. Разгарнуў паперу; там былі каўбаса і рэзаны хлеб. Адкаркаваў на хаду бутэльку і разліў у паходныя кубкі.

— Рыгор, давай вып’ем за спрыяльны зыход справы. За тое, што ўсе нашы людзі жывыя і цэлыя. Дзякуй богу, гэтым разам пранесла.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пах мускусу [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пах мускусу [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пах мускусу [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Пах мускусу [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x