Сергей Пясецкий - Яблычак

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Пясецкий - Яблычак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Яблычак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Яблычак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Яблычак» — першы раман з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, слыннага польска-беларускага празаіка. Аўтар з уласцівай яму каларытнасцю распавядае пра закрытае і поўнае таямніцаў зладзейскае асяроддзе Менска пачатку XX стагоддзя. Дзеянне ў рамане разгортваецца ранняй вясною 1918 года, калі Першая сусветная вайна пераўтварыла Менск ў прыфрантавы горад, куды з усіх канцоў Еўропы і былой Расейскай імперыі з надзеяй хуткага заробку сцягнуліся злодзеі, прастытуткі і махляры.
Раман, які спалучае гумар і трагізм, апісвае зладзействы і ўнутраны свет злачынцаў, захапляе з першых старонак, трымаючы ў напружанні да апошняга сказа.

Яблычак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Яблычак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ведаючы рынак, ён пачаў працаваць там самастойна як туфцяра. З цягам часу пазнаёміўся з некалькімі іншымі туфцярамі і жулікамі. Тады ён пачаў працаваць разам з іншымі да сябе падобнымі штукарамі. Ён быў вельмі разумны і вынаходлівы ды сам прыдумляў розныя спосабы ашуканства. Але ніводнага метаду ён так належным чынам і не распрацаваў, а ўвесь час перакідваўся на іншыя работы. Ён дзейнічаў не столькі для заробку, колькі з цікавасці, для спорту. Звычайныя ж ліхадзеі пераважна выбіраюць адзін від афёраў ці крадзяжоў.

Ясь хадзіў па Траецкай гары ў базарны дзень і ўважліва прыглядаўся да атачэння. Рынак быў вялікі, увесь застаўлены вазамі. Ясь насіў пад пахай два вялікія адрэзкі якаснай скуры на падэшвы, закручаныя ў жоўтую тоўстую паперу. Падобны скрутак, гэтаксама запакаваны, ён меў пад крысом плашча. Але там у паперу загорнутая была не скура, а тоўсты кардон. Такая самая вага, форма і эластычнасць. Недалёка ад Яся круціўся Малыш, супольнік, прафесійны туфцяра і жулік. Малыш насіў па рынку залаты пярсцёнак. Дакладней, ліпу, а не золата. Але на выгляд усё было ў парадку.

Да Яся падыходзіць вясковы мужык. З выгляду заможны.

— Прадаеш падэшвы?

— Прадаю.

Ясь разгортвае паперу і паказвае тавар. Той з кіслай мінай гне скуру, калупае яе пазногцем і крытыкуе, хоць тавар найвышэйшай якасці:

— Тонкая… На месяц не хопіць… А ад вады разлезецца, як кішка будзе.

Ясь забірае падэшвы і загортвае ў паперу:

— Не падабаецца, то і не купляй!

Але мужык пытаецца пра цану. Ён ведае, што тавар вельмі добры, але хоча купіць яго як мага танней.

— За ўсё тысячу дзвесце рублёў, — кажа Ясь.

— Дам пяцьсот.

— І за тысячу не аддам, — адказвае Ясь і кіруецца далей у натоўп.

А да Яся акурат падыходзіць Малыш і спыняе яго.

— Можа, ёсць скура на падэшвы? — пытае Малыш у Яся.

— Ёсць.

Ясь зноў дастае з паперы скуру. Малыш правярае тавар. Селянін з неспакоем набліжаецца да іх і падслухоўвае.

— Колькі хочаш за ўсё? — пытаецца Малыш. — Мне ў майстэрню трэба.

— Апошняя цана тысяча сто, — кажа Ясь.

— Дам тысячу, — гандлюецца Малыш.

— Ні рубля не спушчу болей, — адказвае Ясь.

Малыш няўпэўнена адыходзіць. Тады Яся даганяе селянін і пытае:

— Дык за колькі аддасі?

— Тысяча сто.

— Дам тысячу пяцьдзясят. Добрая цана… Ну?..

Ясь разгортвае паперу і зноў паказвае скуру:

— Але паглядзі, які тавар! Нідзе такога не знойдзеш.

Мужык зноў аглядвае скуру і паўтарае:

— Дам тысячу пяцьдзясят.

— Тысяча сто. Танней не аддам, — стаіць на сваім Ясь і зноў абкручвае скуру паперай ды хавае яе пад крысо плашча, а адтуль дастае наверх пакунак з кардонам. Вясковец урэшце згаджаецца:

— Ну, давай!

Ясь бярэ грошы, аддае мужыку пакунак з кардонам і адыходзіць. Але не ідзе задалёка, а пачынае сачыць за сваім пакупніком. Той ідзе да воза, хавае пакунак у мяшок і закідвае яго пад сядушку. Воз ён пакідае пад нагляд жанчыны, пэўна, жонкі, і зноў ідзе на рынак.

«Толькі ўдома заўважыць», — думае Ясь і ідзе шукаць Малыша.

Свайму калегу Ясь дапамог прадаць тры «залатыя» персцені і пару заручальных пярсцёнкаў. Ягоная дапамога палягала на тым, што ён падбіваў цану, калі Малыш знаходзіў купца. Гэтак ён прадаваў, да прыкладу, срэбны пазалочаны пярсцёнак альбо іншую падробку золата часам у дзесяць альбо нават дваццаць разоў даражэй за сапраўдны кошт.

Прадаўшы ўвесь тавар, Малыш і Ясь падзялілі між сабою выручку з сённяшняга дня.

Выбіраючыся на рынак, Ясь апранаўся заўсёды крыху інакш, чым звычайна. Напрыклад, накладаў капялюш, хоць пераважна хадзіў у спартовай круглай шапцы з брылём, і ў дадатак мог начапіць на нос акуляры ў рогавай аправе з простым шклом. На рынках ён пільнаваўся, каб не спаткаць кліента з папярэдніх справаў. Калі з’яўляцца на базарах стала ўжо небяспечна, ён перайшоў на вуліцы, у прадмесці, на прывакзальныя плошчы. Заўсёды яму ўдавалася выдумаць нейкую камбінацыю, якая давала магчымасць зарабіць на дурноце, наіўнасці, але найчасцей на людской скупасці. Адначасова Ясь працаваў з Бараном і ўсё больш паглыбляўся ў свет злачынцаў.

Ясь больш не цярпеў ад нястачы. Ягонае матэрыяльнае становішча істотна палепшылася. Не галадалі і родныя. Ясь купіў сабе добрую вопратку, папрыгажэў, ягоныя рухі набралі пэўнасці, а позірк стаў смелым. Ён адчуў сябе чалавекам, які выйдзе цэлым з любой складанай сітуацыі. Раман з Лобавай цягнуўся, як і раней. Нервовая, капрызная, уладная каханка не падабалася Ясю. Лобава ставілася да яго як да смаркача, якога трэба вучыць жыць і кахаць. Ясь пачуваўся незалежным, і яго абражала паблажлівае стаўленне з боку жанчыны. Акрамя таго, ён саромеўся ўзгадваць свой першы эратычны досвед, калі ён быў такі неразумны і баязлівы. Напышлівасць Марусі здавалася Ясю пагардай да яго… як да мужчыны.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Яблычак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Яблычак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Яблычак»

Обсуждение, отзывы о книге «Яблычак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x