Сергей Пясецкий - Яблычак

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Пясецкий - Яблычак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Яблычак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Яблычак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Яблычак» — першы раман з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, слыннага польска-беларускага празаіка. Аўтар з уласцівай яму каларытнасцю распавядае пра закрытае і поўнае таямніцаў зладзейскае асяроддзе Менска пачатку XX стагоддзя. Дзеянне ў рамане разгортваецца ранняй вясною 1918 года, калі Першая сусветная вайна пераўтварыла Менск ў прыфрантавы горад, куды з усіх канцоў Еўропы і былой Расейскай імперыі з надзеяй хуткага заробку сцягнуліся злодзеі, прастытуткі і махляры.
Раман, які спалучае гумар і трагізм, апісвае зладзействы і ўнутраны свет злачынцаў, захапляе з першых старонак, трымаючы ў напружанні да апошняга сказа.

Яблычак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Яблычак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Бяры… Гэта тваё!

Ясь пачырванеў і збянтэжыўся:

— Я ж амаль не ўдзельнічаў… Толькі адзін пакунак прадаў…

— Бяры, бяры… Пятая частка твая!..

І Ясь узяў грошы. Яны акурат вельмі яму прыдаліся, бо ў апошні месяц у жытло да Нацэвічаў зноў часта заглядваў голад.

Назаўтра Ясь прачытаў у газеце, у рубрыцы «Хроніка», наступную інфармацыю пад загалоўкам «Новая афёра»:

«Учора шмат менскіх купцоў стала ахвярамі ашуканца, які ў дзясятку крамаў выдаў за лімонную кіслату нейкую іншую, шкодную для здароўя, горкую субстанцыю. Не зважаючы на шматлікія перасцярогі, каб грамадскасць была больш пільная, дастаткова ёсць яшчэ наіўных, якія ў пагоні за нажываю самі становяцца ахвярамі нахабных аферыстаў. Паліцыя ідзе па слядах злачынцаў».

Баран іранічна ўсміхнуўся:

— Паліцыя ідзе па слядах і бачыць злачынца ў снах!

12

ФРАЕР АТРЫМЛІВАЕ ЗЛАДЗЕЙСКІЯ ШПОРЫ

Баран даўно ўжо адчуваў сімпатыю да Яся. Яму падабалася, што хлопец заўсёды ветлівы, вясёлы і адкрыты. А імпанавала тое, што Ясь быў вучоны. Што праўда, Алік лічыў Стася Рамізніка і Прафесара таксама вучонымі, але цяпер заўважыў, што Ясь мае большыя тэарэтычныя веды, чым яны, аднак ніколі тым не задаецца, не пускае дыму ў вочы і не робіць шматзначных мінаў, «як шлюндра ў кустах». Ён ахвотна і сумленна тлумачыць, што ведае сам, а калі нечага не ведае, то шчыра ў гэтым прызнаецца і шукае адказу ў кнігах.

Алік дагэтуль ніколі не працаваў з фраерамі. Але Яся ён пачаў вучыць сваёй прафесіі — як раней вучыў напраўляць абутак, бо хацеў яму дапамагчы матэрыяльна. У ягонай галаве ўвесь час кружляла думка: «З юнака быў бы хвацкі злодзей, абаяльны, разумны, смелы і спрытны… Толькі трэба, каб ён трапіў у добрыя рукі». Алік адчуў патрэбу падзяліцца з некім вартым сваімі тэхнічнымі і практычнымі ведамі, тым усім, што ён збіраў гадамі, прыклаўшы дзеля гэтага шмат намаганняў. Баран узяў хлопца на некалькі дробных крадзяжоў, падчас якіх Ясь быў свечкай [30] Свечка — вартавы, чалавек, які папярэджваў пра небяспеку. . Той справіўся са сваім заданнем дасканала, паводзіў сябе смела і разумна. Гэта вельмі падабалася Барану, і ён пачаў паступова знаёміць свайго вучня з таямніцамі зладзейскага майстэрства. У свет злачынцаў Алік пакуль вырашыў Яся не ўводзіць. Забіраў яго на заданні, расказваў пра турмы, скупшчыкаў, агентаў, злодзеяў, пра маліны [31] Маліна — зладзейскае логава, хованка. , пасярэднікаў, пра ўдала выкананыя работы…

Некалькі разоў Баран прыносіў з гораду цэлыя наборы навясных замкоў, якія паздымаў адмыслова для Яся з сутарэнняў, складзікаў, гарышчаў і кватэр. Ён разбіраў іх і знаёміў хлопца з механізмам, з цугальтамі. Ён паказваў, якія замкі можна адчыніць шылам, якія трэба зрываць або скручваць шабрам, а якія распорваць прабойнікам, а якія абразаць нажніцамі для металу. Ён вучыў яго карыстацца шабрам — універсальным зладзейскім рыштункам. Навучыў хлопца ўжываць адмычку, а дзеля гэтага спецыяльна купляў яму на базары старыя ўнутраныя замкі з дзвярэй. Тлумачыў, як выглядаюць і якое маюць прызначэнне розныя зладзейскія прылады. Класіфікаваў яму асобныя віды работ і сістэмы іх выканання. Называў катэгорыі злачынцаў і сферы іх дзейнасці. Свайго вучня ён нават тэарэтычна пазнаёміў з тэхнікай абкрадання вогнетрывалых сейфаў.

Ясь ахвотна ўбіраў у сябе зладзейскія веды. А паколькі няма друкаваных кніг пра тактыку, тэхніку, этыку, правілы і гісторыю зладзейства, то гэткую інфармацыю ён засвойваў толькі са словаў, прыкладаў і тлумачэнняў свайго настаўніка.

Баран, заўсёды маўклівы, з Ясем гаварыў шмат і заўсёды па справе. Ён умеў проста растлумачыць досыць складаныя справы і нічога не ўтойваў ад вучня са свайго досведу. Алік вырашыў не спецыялізаваць Яся ў нейкай адной сферы, а вучыў яго ўсяму. Адначасова Баран браў свайго вучня на заданні, калі лічыў, што хлопец яму патрэбны. І гэтым самым злодзей даваў свайму вучню зарабіць.

Яго прывязанасць да хлопца была дзіўнай. Відаць, яна ўзнікла ў значнай ступені праз нешчаслівае сужыццё з Паўлінкай, якая ў адносінах да Аліка была злой, грубай і капрызнай. Таму Баран шукаў спатолення ў гарэлцы, крадзяжах і размовах з ветлым добрым хлопцам.

З таго часу, як у Менск увайшлі немцы, для злодзеяў пачалася новая эра. Змена ўлады стварыла пэўны хаос і бязладдзе, чым зламыснікі рупліва карысталіся. Асабліва шырокае поле дзейнасці адкрылася для аферыстаў. Ясь адносна хутка пазнаёміўся з рознымі відамі работаў, але асаблівую цягу адчуў да афёраў. Ён краў адважна і спрытна, але крадзяжы не прыносілі яму задавальнення. У сваю чаргу яго надзвычай цешыла кожнае старанна арганізаванае махлярства, сваё або чужое, у якім ахвярамі рабіліся пераважна хцівыя, радзей бязглуздыя людзі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Яблычак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Яблычак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Яблычак»

Обсуждение, отзывы о книге «Яблычак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x