Сергей Пясецкий - Гляну я ў аконца…

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Пясецкий - Гляну я ў аконца…» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гляну я ў аконца…: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гляну я ў аконца…»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Гляну я ў аконца…» — другі раман з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, славутага польска-беларускага празаіка. Аўтар з уласцівай яму каларытнасцю распавядае пра закрытае і поўнае таямніц зладзейскае асяроддзе Менска пачатку XX стагоддзя.
Дзеянне рамана ахоплівае перыяд з ранняй вясны 1918 да жніўня 1919 года, час краху імперый і ваяўнічага паўставання новых дзяржаў. Той парой у Менску як у вялікім прыфрантавым горадзе з шырокімі магчымасцямі для прафесійных злачынцаў канцэнтраваліся прайдзісветы з самых розных краёў.
Пасля «Яблычка» нас чакае працяг гісторыі «фірмовага» злодзея Аліка Барана, яго падступнай каханкі Паўлінкі і яго таленавітага вучня Яся Нацэвіча, а таксама небяспечныя прыгоды новых герояў. Перад вачыма чытача праходзіць стракаты карагод узломшчыкаў, махляроў, авантурыстаў — жанчын і мужчын, «тузоў» і «пешак» — а таксама разварочваецца цэлы веер метадаў іх працы. Над зладзейскім кланам Менска збіраюцца хмары — гульня ідзе на жыццё і свабоду.

Гляну я ў аконца… — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гляну я ў аконца…», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мінуў тыдзень, але Алік не вяртаўся. Паўлінка не ведала, што рабіць. Урэшце, у скрайняй роспачы яна пайшла да бацькі. Бацькоў яна застала за абедам.

Убачыўшы дачку, Тамаш Хурдзіч насупіў густыя бровы:

— Ну, чаго трэба?

З вачэй Паўлінкі паліліся слёзы.

— Татачка, я такая няшчасная!

— Чаму ж гэта?.. Га?.. Сама на бацьку нацкавала гэтага даўгілу… Сама за ім паляцела, а цяпер няшчасная…

Тамаш агледзеў пакой. Ён шукаў вяроўку. Пасля зірнуў да дачку, і ў ягонай галаве загарэлася думка: «Як лупцаваць бабу ў каракулевым паліто?»

— Дык чаго табе? — цвёрда адсек Хурдзіч.

— Я да мамусі… — жаласна ўздыхнула Паўця.

— Сюды ідзі! — прарыпаў Хурдзіч. — А вы вон!

Стася і Юлік як найхутчэй выйшлі з пакоя, а Паўця паслухмяна села за стол і моўчкі раняла слёзы.

— Ну-у!? — буркнуў Тамаш.

Заікаючыся, Паўлінка расказала бацькам пра выпадак з каханкам. Што з рэўнасці ён закаціў ёй скандал і рубануў сябе нажом. Пра Толіка, натуральна, яна ані слоўкам не згадала. Пасля Баран кінуў яе і цэлы тыдзень не вяртаецца дадому.

Хурдзіч з каменным тварам і крытычна прымружанымі вачыма глядзеў на дачку. Калі яна замаўчала, ён знянацку адгукнуўся спакойным голасам, чым вельмі здзівіў жонку і дачку:

— Я ведаю, што гэта злодзей… А злодзеі спрытнюгі… Трэба было трымацца за яго і даіць, як тую карову, а не распуснічаць з кудлам… Я думаў, што ты маеш крыху майго розуму… А ён, відаць, хоць і злодзей, але дурны, бо тады б цябе нажом шаргануў… Мабыць, аслеп ад кахання і такое выкінуў… З такім можна ў золаце хадзіць, а што ты цяпер маеш?..

— Сукенкі ў мяне прыгожыя ёсць, бялізна, пярсцёнкі, каракуль… — апраўдвалася крыху падбадзёраная Паўця.

— А форсы ў цябе колькі?

— Крыху ёсць…

— «Крыху ёсць…», — перадражніў яе бацька. — Зараз як здзяру з цябе гэтыя каракулі і адлупцую, то набярэшся розуму. Была ў цябе залатая жыла, дык трэба было яе шанаваць.

Паўця толькі плакала.

— Ты мне смаркі не размазвай, — павысіў голас Тамаш. — А калі я цябе розуму вучу, то ўважліва слухай і запамінай… Гэты твой хрукт вернецца. Гэта дакладна… Ідзі дадому і чакай… Як вернецца, то падлашчвайся да яго, пусці пыл у вочы і цягні, што толькі можна… З каго дзерці скуру, як не са злодзея… Толькі трэба з розумам… Каб так выходзіла, што ён сам дае, а не ты выцягваеш… Вось што… Ты з ім амаль паўгода жывеш, а што маеш?.. Разумная на тваім месцы ўжо б кучу форсы мела… А ты! Каракуль!.. Ідзі цяпер дамой, ладненька ўсё прыбяры, сама прыгожа апраніся і чакай… А як вернецца, то паплач, прымі яго як каралевіча… Як трэба, прабачэння папрасі, падлабунься, калені пакажы, як сядаць будзеш, да цыцак прыцісні… Сама ведаеш, чым сука кабяля возьме… А галоўнае, даглядай яго, каб галодны не быў, каб меў, што любіць, пытай пра здароўе… а сама думай: «Здохні, халера!» Такім ладам ты не толькі форсу, але і скуру з яго спусціш… Ну, пайшла прэч і памятай маю навуку, бо як розуму не набярэшся і другі раз сюды хліпаць прыйдзеш, то я табе на срацы каракуляў павыбіваю!

Хурдзіч ніколі так доўга і так зычліва не размаўляў з дачкой. І маці, і Паўця былі ў скрайнім здзіўленні. Гэта быў першы ў жыцці ўрок этыкі, псіхалогіі і грамадзянскай тактыкі, выкладзены бацькам дачцэ.

Алік Баран перш за ўсё пайшоў да блатнога фельчара, з якім падтрымлівалі сувязі найлепшыя злодзеі і спецыялісты па працы «на сабачку». Яго называлі Бляск — за тое, што ён часта паўтараў гэтае слова.

— Ну вас і аздобілі! — сказаў Бляск, агледзеўшы рану Барана.

— Я сябе сам аздобіў.

Бляск з недаверам паглядзеў на Барана, перавязаў Алікаву рану і загадаў прыйсці праз два дні.

— Шмат я вам вінен за клопат? — спытаў Алік.

— Дай, колькі хочаш… Можаш нічога не даваць… А магу і я табе даць, калі трэба…

Гэта быў прынцып Бляска: браць, колькі дадуць, а калі трэба, то дапамагаць пацыентам. Як выявілася, гэты метад быў добры тым, што ўдзячныя пацыенты, якіх ён пры неабходнасці лячыў задарма, калі здабывалі гатоўку, шчодра адплачвалі свайму дабрадзею. Такім чынам Бляск здабываў грошы і сэрцы.

Бляск быў дзіўным тыпам. Маленькі, лысавы, гадоў каля пяцідзесяці, але выглядаў ён нашмат старэйшым. Твар шэры, быццам абцягнуты брудным брызентам. І з гэтага брыдкага твару глядзелі добрыя, дзіцячыя вочы… Бляск быў некалі вайсковым фельчарам у Сібіры. Потым за нейкія там справы трапіў у турму, а пасля амністыі яго камісавалі… Ён прайшоў усю Сібір. Быў у Маньчжурыі і Кітаі. Урэшце прыехаў у Менск з дачкой ссыльнага, з якой ажаніўся (яна сама была з Менска, і ў яе была тут сям’я). Жонка ягоная памерла ў 1910 годзе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гляну я ў аконца…»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гляну я ў аконца…» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гляну я ў аконца…»

Обсуждение, отзывы о книге «Гляну я ў аконца…» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x