Сергей Пясецкий - Гляну я ў аконца…

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Пясецкий - Гляну я ў аконца…» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гляну я ў аконца…: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гляну я ў аконца…»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Гляну я ў аконца…» — другі раман з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, славутага польска-беларускага празаіка. Аўтар з уласцівай яму каларытнасцю распавядае пра закрытае і поўнае таямніц зладзейскае асяроддзе Менска пачатку XX стагоддзя.
Дзеянне рамана ахоплівае перыяд з ранняй вясны 1918 да жніўня 1919 года, час краху імперый і ваяўнічага паўставання новых дзяржаў. Той парой у Менску як у вялікім прыфрантавым горадзе з шырокімі магчымасцямі для прафесійных злачынцаў канцэнтраваліся прайдзісветы з самых розных краёў.
Пасля «Яблычка» нас чакае працяг гісторыі «фірмовага» злодзея Аліка Барана, яго падступнай каханкі Паўлінкі і яго таленавітага вучня Яся Нацэвіча, а таксама небяспечныя прыгоды новых герояў. Перад вачыма чытача праходзіць стракаты карагод узломшчыкаў, махляроў, авантурыстаў — жанчын і мужчын, «тузоў» і «пешак» — а таксама разварочваецца цэлы веер метадаў іх працы. Над зладзейскім кланам Менска збіраюцца хмары — гульня ідзе на жыццё і свабоду.

Гляну я ў аконца… — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гляну я ў аконца…», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Перастаць мазаць… Дурны волас на разумнай галаве не вырасце. Вось табе і бляск!

Філіп засмуціўся.

— Як жа без валасоў жыць? Людзі смяюцца.

— Вось жаба ўся без валасоў, а сто гадоў можа жыць, і ніхто не смяецца… Бляск, і ўсё тут… Я таксама без валасоў і не перажываю зусім… Гэта не без ног, без рук, без вачэй!.. Ну?

— Вядома, — пазяхнуў Філіп. — Але чаму так адбылося?

— Кроў не даходзіла, таму карэньчыкі павыпадалі… Цяпер гамон… Як пачалі выпадаць, то быў спосаб, было б бляск… Расчэсваць, масіраваць, алкаголь уціраць, рамонкам мыць… Час ад часу цёплай вадой з соллю мачыць… Цяпер пра тое не варта і думаць… Аўсе мазі і ласьёны — хвальба без глянсу!

У пакой увайшоў Баран.

— Здароў, Мангол! — здзівіўся Філіп, але адразу ж замяў здзіўленне шырокім пазяханнем. — Паніч другі дзень цябе шукае, — сказаў Філіп, сціскаючы Баранаву руку.

Панічом у зладзейскім свеце называлі Яся.

— Што з табою сталася? — пытаў далей Філіп, гледзячы на перавязаную Алікаву руку.

— Нічога такога, — адвязаўся ад яго Алік. — Бацька мяне ў момант вылекуе.

— А чаму ты дома не лекуешся? Шухер [19] Шухер — небяспека. Спаймаць шухер — быць выкрытым, заўважаным за работай. Шухерны — той, хто пільнуе, ці няма небяспекі. быў? — дапытваўся Філіп.

— Так… Толькі не кажы нікому, дзе я… Толькі Панічу… Вось, дай яму гэты фінгер… Хай прадасць і форсу мне прынясе…

Баран даў Філіпу пярсцёнак з рубінам, які купіў некалі Паўлінцы, а пасля адабраў у Толіка.

І насамрэч, Ясь, якога Паўлінка некалькі разоў пытала пра Барана, шукаў яго па малінах. Ён згадаў аповед Барана пра Паўлінку і занепакоіўся лёсам майстра. Абышоў многія вядомыя яму маліны і паўсюль шукаў Мангола. Урэшце Казік сказаў яму, што Філіп мае для яго ўказанне ад Барана. Філіпа Ясь знайшоў у Цыпы. Той даў яму Алікаў пярсцёнак і сказаў, але па вялікім сакрэце, дзе можна знайсці Аліка.

Гэта было позна ўвечары. Ясь, не марудзячы, скіраваўся да Бляска. Баран з фельчарам пацягвалі гарэліцу. Калі хлопец увайшоў у кватэру, фельчар выйшаў у іншы пакой, даючы ім магчымасць пагаварыць сам-насам. Перш за ўсё Ясь вярнуў Аліку пярсцёнак.

— Чаго ты яго не апыліў? — спытаў Алік.

— Бо не трэба, — адказаў Ясь, дастаючы з кішэні немалы пачак даляравых купюр. — Гэта з апошняй работы. Акрамя таго, грошай у мяне яшчэ многа. Бяры, колькі хочаш. Ты мне шмат разоў дапамагаў, хай і я табе хоць раз ды прыдамся.

Ясь заўважыў, што Баран вагаецца, таму скарыстаўся фразай, якую некалі пачуў у злачынцаў:

— Злодзей у злодзея можа грошы ўзяць… У фраера — ніколі. Толькі скрасці!.. Бяры на ўдачу!

Баран паклаў здаровую руку на рукі Яся.

— Добра, добра… Я даўно ведаў, чаго ты варты… На фарт вазьму…

Алік узяў у Яся тысячу даляраў і дзве тысячы ост-рублёў. Ён не ведаў, што рабіць з гэтымі грашыма, але не любіў заставацца без гатоўкі. Былі ў яго такія забабоны, маўляў, адсутнасць грошай — да бяды.

— Паўлінка некалькі разоў у мяне пра цябе пыталася, — сказаў Ясь.

— Та-ак?.. Ну, і што? — быццам бы ў задуменні спытаў Алік.

— Я сказаў, што нічога пра цябе не ведаю.

— Надалей так і кажы.

— Ты не вернешся да яе… дамоў… — паправіўся Ясь, адчуваючы, што размова пра Паўлінку можа быць Аліку непрыемнай.

— Мой дом там, дзе краты на вокнах. А каханка мая — у кішэні, — панура адказаў Баран.

А пасля кароткага маўчання сказаў ціха, абыякава:

— Злодзей ніколі не павінен жыць з фраеркай… Яна або яму здрадзіць, або ў кіч [20] Кіч, кіча — турма. запакуе, або кроў з яго высмакча, што тая п’яўка…

АМУР ПАДБІРАЕ

АДМЫЧКІ ДА СЭРЦАЎ

Ясь купаўся ў прыгодах… Грошай у яго было шмат. Ён элегантна апрануўся і вельмі клапаціўся пра свой знешні выгляд. Маруся Лобава, убачыўшы фанабэрыю хлопца, ліслівіла перад ім, жадаючы такім чынам затрымаць яго пры сабе.

Хлопец не быў здольны кахаць (фізічна) адну жанчыну. Яго прыцягвалі ўсе фігурыстыя або чым-колечы адметныя дзяўчаты. Амаль у кожнай ён знаходзіў штось цікавае, што ўзбуджала яго ўяўленне. Маруся — вельмі дасведчаная эратычна — пачала карыстацца ўсё больш вышуканымі пяшчотамі, даходзячы нават да вычварэнняў. Лобава вырашыла завалодаць пачуццямі Яся і стаць яму неабходнай. «Пасля мяне, пасля маіх пяшчот кожная іншая жанчына будзе яму нуднай».

Іх ролі памяняліся. Раней Маруся была смелая, любіла паказвацца аголенай, каб узбуджаць хлопца. А цяпер Ясь, ніяк не зважаючы на прысутнасць Марусі, хадзіў па пакоі галяком. Мыўся пры ёй. Займаўся гімнастыкай. У вялікай ступені на гэта паўплывала Ясева ўсведамленне прыгожасці ўласнага цела. А разбудзіла і замацавала гэтае ўсведамленне ў ім сама Маруся. «Ты мой грэчаскі бог! Жывы мармур! Ты павінен голым хадзіць па вуліцах!» — казала Маруся. Яна паказвала яму рэпрадукцыі славутых скульптур і карцін. Аднойчы дала паглядзець вялікі французскі альбом мужчынскага ню. «Ты прыгажэйшы за іх усіх, — казала Лобава. — Тваё цела, твае рухі — гэта сама гармонія!» І Ясь напаўняўся шчанячым гонарам і напраўду вяртаўся да Марусі, бо палюбіў яе захапленне сабою… А вось Лобава ўсё больш ашчадна карысталася аголенасцю. Выключна настолькі, каб узбудзіць яго, калі лічыла гэта патрэбным. Яна разумела, што Ясь яе не кахае, але не хацела рабіцца для яго штодзённасцю. Яна з досведу ведала, што калі мужчына не кахае, то празмернае задавальненне яго эратычнай цікаўнасці вядзе да абыякавасці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гляну я ў аконца…»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гляну я ў аконца…» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гляну я ў аконца…»

Обсуждение, отзывы о книге «Гляну я ў аконца…» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x