Сергей Пясецкий - Гляну я ў аконца…

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Пясецкий - Гляну я ў аконца…» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гляну я ў аконца…: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гляну я ў аконца…»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Гляну я ў аконца…» — другі раман з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, славутага польска-беларускага празаіка. Аўтар з уласцівай яму каларытнасцю распавядае пра закрытае і поўнае таямніц зладзейскае асяроддзе Менска пачатку XX стагоддзя.
Дзеянне рамана ахоплівае перыяд з ранняй вясны 1918 да жніўня 1919 года, час краху імперый і ваяўнічага паўставання новых дзяржаў. Той парой у Менску як у вялікім прыфрантавым горадзе з шырокімі магчымасцямі для прафесійных злачынцаў канцэнтраваліся прайдзісветы з самых розных краёў.
Пасля «Яблычка» нас чакае працяг гісторыі «фірмовага» злодзея Аліка Барана, яго падступнай каханкі Паўлінкі і яго таленавітага вучня Яся Нацэвіча, а таксама небяспечныя прыгоды новых герояў. Перад вачыма чытача праходзіць стракаты карагод узломшчыкаў, махляроў, авантурыстаў — жанчын і мужчын, «тузоў» і «пешак» — а таксама разварочваецца цэлы веер метадаў іх працы. Над зладзейскім кланам Менска збіраюцца хмары — гульня ідзе на жыццё і свабоду.

Гляну я ў аконца… — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гляну я ў аконца…», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Навошта, — сказаў пан Баніфацый, падстаўляючы да печы крэсла. — Я тут і так пасяджу. Мне спаць зусім не хочацца.

— Калі вы так лічыце, — адказаў Ясь. — Толькі, калі ласка, абудзіце нас да дзясятай. Або а дзясятай самі дастаньце ўсё з духоўкі.

— І ўжо будзе гатова?

— Дакладна, — адказаў Ясь.

— Дабранач, — сказаў пан Баніфацый.

Прыяцелі скіраваліся ў свой пакой, а пан Баніфацый застаўся вартаваць скарб і адчайна абдумваў, як бы яму аднаму завалодаць ім.

«Проста выкіну смаркачоў за дзверы і прыгражу паліцыяй», — вырашыў урэшце пан Баніфацый.

Тым часам калегі паціху вылезлі праз акно ў сад, а адтуль праз паркан выбраліся на дарогу да тракту. Яны неслі з сабой адзінаццаць з паловай тысяч даляраў. У дадатак Ясь нёс успаміны аб пяшчотах сваёй выпадковай каханкі.

А на хутары заставалася адчыненым акно Марысінага пакоя (яна не ведала, што Ясь сёння сыдзе), і сядзеў ля духоўкі пан Баніфацый, пільнуючы складзеныя ў «машынку» шматкі паперы.

КЛОПАТ ПАЎЦІ

І ЭТЫКА ТАМАША ХУРДЗІЧА

Вылітая ў твар вада прывяла Паўлінку ў прытомнасць. Яна расплюшчыла вочы і ў жаху глядзела на свайго каханка. Баран моцна перавязаў плячо, каб спыніць кроў, што цякла з глыбокай раны каля локця, пасля ручніком закруціў саму рану. Ён апрануў фрэнч, узяў шапку і, не зірнуўшы на Паўлінку, выйшаў з майстэрні.

Паўця нейкі час ляжала, мяркуючы, што Баран зараз вернецца, але, калі яго не было ўжо доўга, яна паднялася і пайшла ў свой пакой. Зірнула ў люстэрка і адступіла ў жаху. Твар, шыя і грудзі былі залітыя крывёю… Хутка, аднак, яна супакоілася, бо згадала, што гэта кроў палюбоўніка. Толькі вылаялася: «Пачакай у мяне, бандзюган, я табе гэтага не дарую! Успомніш у мяне!»

У той дзень Баран дадому не вярнуўся. Начаваць ён таксама не прыйшоў. Назаўтра Паўлінка, убачыўшы Яся, спытала ў таго пра Аліка, але хлопец нічога пра яго не ведаў.

На чацвёрты дзень з раніцы Паўлінка элегантна адзелася, апранула каракулевы палітончык і пайшла да Баляў. Дарогаю яна разважала, што рабіць. «Можа, Алік мяне кінуў? А можа, папаўся?.. Хутчэй, папаўся».

Паўлінка не хацела змірыцца з думкай, што Алік мог бы яе кінуць. У Баляў Паўця наслухалася шматлікіх захопленых водгукаў аб багацці і харастве свайго строя. Гэта яе вельмі пацешыла. Яна вярнулася дамоў позна. Аліка не было.

Уначы Паўлінка не спала. Разважала пра свой лёс і думала, што рабіць. Згадала Толіка, які быў для яе ўзорам выхаванасці і элегантнасці, і вырашыла пайсці да яго па раду. «Калі Алік не вернецца, то, можа, ён возьме мяне да сябе. Крыху грошай я назбірала, дарагіх рэчаў у мяне шмат. Мы б адкрылі большую цырульню. Мяне б яму саромецца не давялося. Я ж такая прыгожая. Алік па мне вар’яцеў. Чым я Толіку не пара… Я таксама магла б чытаць розныя кнігі і прыгожа гаварыць». Паўця расплылася ў мроях і заснула.

Назаўтра Паўлінка адзелася як найпрыгажэй і пайшла да Толіка. Праходзячы міма цырульні яна заўважыла, што кліентаў унутры няма, таму з мілай усмешкай і проста-такі ззяючы яна ўвайшла ў сярэдзіну.

— Толічак, каханы, даруй, што я так даўно ў цябе не была… Столькі справаў… — Паўця не паспела скончыць.

Толічак, які падчас уваходу Паўлінкі раскладваў у шафе сурвэткі, замёр на месцы. Перапуджанымі вачыма ён глядзеў на жанчыну. Урэшце ганарыста выпнуў грудзі, падняў угару падбароддзе і пагардліва ўказаў ёй пальцам на дзверы:

— Зрабіце ласку, шаноўная пані, вымятайцеся адсюль прэч! Зразумела?!

Паўлінка, аднак, не зразумела.

— Толічак, што ты гаворыш? Апамятайся!

У кутках вуснаў цырульніка з’явілася пена.

— Прэч! — гістэрычна закрычаў ён. — Будзе мне тут кожная курва ў прыстойную ўстанову лезці! Прэч, бо паклічу паліцыю!

Паўлінка зразумела, што гэта не жарт, пагатоў Толік падскочыў да яе і зусім не па-графску выпхнуў за дзверы.

— Прэч! — крыкнуў ён на развітанне. — Каб я цябе тут больш не бачыў, лафірында!

Выціраючы хустачкай слёзы з твару, Паўлінка вярнулася дадому. Там яна доўга плакала. Ейны Толічак, ейнае боства, ейная мроя, ейны ідэал, такі разумны, такі вучоны — і так з ёю абышоўся. Паступова яна пачала адчуваць да яго нянавісць. Міналі гадзіны, і з хаосу думак і пачуццяў Паўця вычаліла адзіную праўду: «Алік, аднак, заўжды ставіўся да мяне нашмат лепш… Ён мог пабіць мяне тады, нават і забіць мог, але ён ударыў нажом не мяне, а сябе. І ўсё праз гэтага падлюгу!.. Можа, Алік з роспачы жыцця сябе пазбавіў?.. І што мне, беднай, рабіць?.. Ён цяпер, можа, ніколі не вернецца, а павінен быў купіць мне залаты гадзіннік… Якая я няшчасная!»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гляну я ў аконца…»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гляну я ў аконца…» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гляну я ў аконца…»

Обсуждение, отзывы о книге «Гляну я ў аконца…» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x