Сергей Пясецкий - Ніхто дабром не дасць збаўлення...

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Пясецкий - Ніхто дабром не дасць збаўлення...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ніхто дабром не дасць збаўлення...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ніхто дабром не дасць збаўлення...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Ніхто дабром не дасць збаўлення» — трэцяя кніга з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, славутага польска-беларускага празаіка. Мы працягваем сачыць за лёсам ўжо знаёмых нам герояў — менскіх злодзеяў Аліка Барана, Яся Нацэвіча і Філіпа Лысага.
У апошнім рамане трылогіі апісваюцца падзеі 1919 года, калі з Менска сышлі германскія войскі і сталі гаспадарыць бальшавіцкія камісары. Якія змены наступілі для фраераў і блатных? Што прынеслі з сабою новыя ўлады? І чым тады выславілася Камароўка?
«Ніхто дабром не дасць збаўлення» — кніга, у якой пульсуе жыццё і віруюць жарсці. Аўтар захапляльна распавядае пра таямнічы і закрыты свет ліхадзеяў, поўны прыгодаў і авантур, небяспекі, вясёлых і трагічных неспадзяванак, а таксама моцных пачуццяў ды шчырага кахання.

Ніхто дабром не дасць збаўлення... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ніхто дабром не дасць збаўлення...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сеў на зямлю, абапёршыся спінаю аб дзверы, і колькі было моцы зацягнуў пятлю. Пачуў звон у вушах, у вачах зрабілася цёмна, а кроў падступіла да носа… Амаль страціў прытомнасць.

Тады цырульнік перавярнуў зэдлік. Падскочыў на месцы, нібыта скокнуў з нараў, і пачаў апантана валіць кулаком у дзверы. Закрычаў сапраўды поўным панікі голасам:

— Вязень павесіўся! Хутчэй! Адчыніце!

За перагародкай жвава затупалі. Пачуліся галасы:

— Сарві яго! Здымі!

Міліцыянт упохапкі адмыкаў і здымаў з дзвярэй навясны замок. Давідка зрабіў выгляд, што абрывае вяроўчыну. Потым сам кінуўся на падлогу, падрабляючы гук, нібыта гэта насамрэч грымнулася Ясева цела. Падняўся. Ясь напаўляжаў, абапёрты галавой аб дзверы і раму. Ягоны твар пасінеў, вяроўчына глыбока ўрэзалася ў шыю.

Нарэшце дзверы адчыніліся насцеж. Ясева галава цяжка ўпала на падлогу. Ён ціха хрыпеў здушаным горлам. Усё выглядала праўдзіва: і абарваны над дзвярыма кавалак вяроўкі, і перакулены зэдлік, і пятля вакол Ясевай шыі, ягоны выгляд і спалоханы габрэй, які, нібы плачучы і ківаючыся ад страху, галасіў:

— А я сабе сплю… А тут бах!.. Гляджу, ён вісіць!.. Ой, як я пералякаўся… А дзверы замкнёныя!.. Потым абарваў яго!.. Алё й страху я наеўся!..

Міліцыянты выцягнулі Яся на сярэдзіну сваёй залы. Хлопец быў знясілены, шыя моцна балела, але ён быў у прытомнасці. Расслабіў цягліцы, каб цела зрабілася вялым.

— Паклічце доктара! — чуў ён нібы здалёку.

— І пазваніце ў Следчы аддзел!

— Давайце хутчэй лекара. Ён тут насупраць. Гэты, можа, яшчэ жывы.

Ясь захрыпеў гучней і павярнуў галавой направа-налева. Тады нехта лінуў яму ў твар вадой. Ён заварушыўся. Чуў словы тэлефоннай размовы:

— Дзяжурны?.. Што?.. Першы камісарыят… Арыштаваны, якога ўчора даставілі, павесіўся… Так…

— Прозвішча Нацэвіч… імя Ян… затрыманы на загад Следчага аддзела… Прашу тэрмінова паведаміць кіраўніку…

Цішыня…

— Так. Паслалі па доктара… Можа, яшчэ верне яго да жыцця… Добра… Чакаю…

Цішыня…

Ясь ляжаў і думаў. Адчуваў задавальненне, нягледзячы на боль. Раптам пачуў раздражнёны голас:

— Чаму не сцягнулі яму пятлі?!

— О, і праўда!

— Ідыёты! Гаўно замест мазгоў!

Нечыя далоні нецярпліва пачалі перабіраць вяроўку, якая глыбока ўелася ў шыю. Ясю забалела невыносна. Ён енкнуў. Вяроўку знялі. Але боль толькі ўзмацніўся. Яму цяжка было каўтаць сліну. Гэта яго ўсцешыла, бо ён вельмі баяўся, каб доктар не выкрыў сімуляцыі. Палічыў, што прыкідвацца далей непрытомным можа быць небяспечна.

Зноў зазвінеў тэлефон.

— Слухаю… Першы камісарыят… Так… Так. Нацэвіч Ян… Доктара яшчэ не было… Непрытомны… Так…

Перапынак…

— Добра… Адразу ж адправім у аддзел… Чакаем лекара… Так…

Яся апанавала радасць, але ён працягваў ляжаць і не варушыўся. Потым зноў павёў галавой, падняў плячо і апусціў. Праз хвіліну расплюшчыў вочы і паглядзеў у столь.

— Што, жывы?

Ясь спрабаваў падняцца, але зноў упаў.

— Дайце яму вады!

У памяшканне ўвайшоў лекар.

— Дзе той ваш вісельнік?

— Тут… прыйшоў у сябе… сарвалі яго…

Доктар пахіліўся над пацыентам. Потым сеў на кукішкі. На Ясевай шыі сінела шырокая пісяга. Горла спухла.

— Адкрый рот!

Ясь адчуў на шыі лекараў дотык. Глуха застагнаў.

— Перанясіце яго на лаўку!

Доктар агледзеў хлопца. Сцвердзіў:

— Будзе жыць. Горла ў запаленні, але гэта пройдзе.

— Можна яго перавесці ў Следчы аддзел?

— Можаце пераводзіць.

Лекар пайшоў. Ясь ляжаў на лаўцы.

— Маеш сілы ісці? — запытаў у яго намеснік начальніка камісарыята.

— Не ведаю.

— Ну, сядзь!

Ясь сеў.

— Дойдзеш… тут блізка… даць дваіх чалавек у канвой. Зрабіце пратакол. Далучыце вяроўку… І хутка...

Неўзабаве Яся вывелі з камісарыята. Ён выглядаў жахліва. Адзенне было мокрае і прыліпала да цела. Рукі яму звязалі спераду кавалкам шнурка. Міліцыянты баяліся, што вязень, які пастанавіў павесіцца, можа спрабаваць уцячы, нягледзячы ні на што, хоць бы дзеля таго, каб яго застрэлілі. Адзін з канваіраў трымаў яго пад левую руку. Другі ішоў ззаду, маючы напагатове зараджаны пісталет. З помсты за тое, што Ясь нарабіў ім клопату, міліцыянты павесілі яму на шыю вяроўку (рэчавы доказ) і падцяжкі. Гэтак яны клыпалі з самага краю маставой, рухаючыся цэнтральнымі вуліцамі горада. Разам яны ўтваралі дзіўную і прыкрую групу. Мінакі са страхам і спачуваннем глядзелі на вязня. Бачылі смерць, якая крочыла за ім.

Калі яны выйшлі на Губернатарскую вуліцу, іх абагнаў аўтамабіль. Раптам празычэў гучны жаночы голас:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ніхто дабром не дасць збаўлення...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ніхто дабром не дасць збаўлення...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ніхто дабром не дасць збаўлення...»

Обсуждение, отзывы о книге «Ніхто дабром не дасць збаўлення...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x