Сергей Пясецкий - Ніхто дабром не дасць збаўлення...

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Пясецкий - Ніхто дабром не дасць збаўлення...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ніхто дабром не дасць збаўлення...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ніхто дабром не дасць збаўлення...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Ніхто дабром не дасць збаўлення» — трэцяя кніга з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, славутага польска-беларускага празаіка. Мы працягваем сачыць за лёсам ўжо знаёмых нам герояў — менскіх злодзеяў Аліка Барана, Яся Нацэвіча і Філіпа Лысага.
У апошнім рамане трылогіі апісваюцца падзеі 1919 года, калі з Менска сышлі германскія войскі і сталі гаспадарыць бальшавіцкія камісары. Якія змены наступілі для фраераў і блатных? Што прынеслі з сабою новыя ўлады? І чым тады выславілася Камароўка?
«Ніхто дабром не дасць збаўлення» — кніга, у якой пульсуе жыццё і віруюць жарсці. Аўтар захапляльна распавядае пра таямнічы і закрыты свет ліхадзеяў, поўны прыгодаў і авантур, небяспекі, вясёлых і трагічных неспадзяванак, а таксама моцных пачуццяў ды шчырага кахання.

Ніхто дабром не дасць збаўлення... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ніхто дабром не дасць збаўлення...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Партызаны некалькімі актыўнымі маршамі перабраліся пад Менск. Яны нікога не атакавалі, хаваліся ў лясах, пакуль утойваючы сваю сапраўдную моц. Мясцовыя жыхары іх падтрымлівалі і ўсяляк дапамагалі.

Моніч меў у Менску свайго інфарматара, з якім зрэдчас кантактаваў. Яны былі землякамі і шмат гадоў сябравалі. Быў ім, можа, менш кемны, але сумленны і нязломны, нібы выкуты з жалеза, манцёр Віктар Уменскі. Ён быў адным з трох Ясевых настаўнікаў жыцця. Манцёр пасябраваў з хлопцам, граў з ім на музычных інструментах, крыху дапамагаў грашыма, калі ў хлопца вецер свістаў у кішэні. У той час Уменскі, як і кішэннік Чэсік Свабода, быў аслеплены бальшавіцкай ідэалогіяй. Меркаваў, што яны прынясуць волю і хлеб, скасуюць прыгнёт і беднасць. Калі Менск занялі камуністы, ён ад чыстага сэрца падтрымаў новую ўладу і ўступіў у Камуністычную партыю. Яго адразу прызначылі кіраўніком электрастанцыі, у якой ён папярэдне быў манцёрам. Але Уменскі не быў бяздумным інструментам у руках чырвоных. Калі пабачыў вялізную розніцу паміж тым, што гаварылі партыйцы, і тым, што насамрэч рабілі, ён зрабіўся тайным ворагам бальшавізму. Не мог адкрыта выступіць супраць іх, таму дзейнічаў праз сабатаж і чакаў нагоды, каб прыціснуць за горла «вызваліцеляў пралетарыяту».

Моніч калі-нікалі бываў у Менску. І ўвайшоў з ім у кантакт. Яны з узаемным даверам абмеркавалі сітуацыю. Уменскі хацеў знішчыць электрастанцыю і ўцячы ў лес. Але Моніч, больш цямкі, адгаворваў яго.

— Не варта. Хітрэй будзе, калі застанешся на сваім месцы. Больш сала зальеш бальшавікам за скуру, чым у лесе. Там смелых людзей шмат, а тут няма. Будзем працаваць на два франты. Можа, ужо скора надыдзе час, калі давядзецца ўзяцца за гарачую работу. Тады, братка, зможаш здзейсніць, што і не снілася. А пакуль будзь асцярожны. Гуртуйся з адпаведнымі людзьмі. Збірай інфармацыю для зялёных. Я трымаю сувязь з некалькімі групамі. Людзі ёсць, а звестак з Менска мала. Твая дапамога будзе тут неацэннай.

З таго часу мінула некалькі месяцаў. Уменскі старанна ўзяўся за працу. Збіраў інфармацыю. Праз сувязных перадаваў яе Монічу. А адначасова спрытна займаўся сабатажам, што было значным амбарасам для гарадскіх уладаў.

Бальшавікі ўмелі вербаваць прыхільнікаў на адлегласці, але там, дзе яны з’яўляліся самі, множыліся іхныя ворагі. Адныя ненавідзелі іх употай, зносячы прыніжэнні. Іншыя, нешматлікія, якія былі ў стане перамагчы страх смерці, у якіх гонар перавышаў інстынкт, змагаліся з імі як маглі.

х х х

На першы погляд у доміку на вуліцы Захар’еўскай пад нумарам 157 усё было цудоўна. Баран пачуваўся ў адноснай бяспецы. У існым гармідары ягоная справа — уцёкі з турмы — не цікавіла ані паліцыю, ані Следчы аддзел. Аліку было тут выгодна. Паніч (Ясь) жыў побач. На ўсялякі выпадак Алік зрабіў каля печкі вузкі, завешаны рыззём, лаз. Пры небяспецы Баран мог лёгка вышмыгнуць у Ясеву кватэру, а адтуль выбегчы на падворак.

Раніцай Паўлінка звычайна замыкала кватэру на ключ, пакідаючы адчыненыя аканіцы толькі ў адным акне — дзеля святла. Знутры шыбу прыкрывала фіранка. Баран мог выходзіць з дома толькі праз ход, які вёў у Ясеву кухню. Там звычайна завіхалася Настка.

Баран змяніў выгляд. Згаліў вусікі, якія выраслі ў турме. Адзяваўся інакш, чымся звычайна. Калашыны спускаў на боты. Памяняў нават крыху стыль паходкі. Дакументы ў яго былі сапраўдныя, але на прозвішча чалавека, які даўно з’ехаў з горада. Яны былі цалкам надзейныя.

Цяпер Алік рабіў вылазкі ў горад. Некалькі разоў паўдзельнічаў у супольнай рабоце блатных. Адзін раз яны абакралі цягнік, здабыўшы шмат харчоў. Амаль усе грошы з продажу сваёй долі ён аддаў Паўлінцы, якая адразу ж накупляла золата. Аддаў ёй таксама два свае залатыя чырвонцы, якія некалі ёй паказаў. Аднак і словам ён не азваўся пра скарб, закапаны пад будкай Мілага. Яго не пакідала думка з’ехаць з Менска і з тымі сродкамі пачаць новае жыццё ў Вільні.

Праз тыдзень пасля ўцёкаў з турмы Баран неяк сказаў каханцы падчас сняданку:

— Паўця! Давай з’едзем адсюль!..

Кабета глянула на яго шырокімі вачыма:

— Куды?

— У Вільню. Там з грашыма можна добра жыць, а іх у цябе не будзе бракаваць. Пабачыш!

— А як жа крама?

— Прадай. У Вільні таксама можна краму адкрыць.

Паўлінка згадала Семянцова. Агент абыякава ставіўся да яе як да жанчыны, але Паўці гэта нават імпанавала. Яна лічыла гэта праявай мужчынскага гоцару, а пяшчотнасць, далікатнасць і палкасць Аліка здаваліся ёй рысамі шавецка-зладзейскай прастадушнасці. Затрэсла галавой і ўпэўнена сказала:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ніхто дабром не дасць збаўлення...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ніхто дабром не дасць збаўлення...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ніхто дабром не дасць збаўлення...»

Обсуждение, отзывы о книге «Ніхто дабром не дасць збаўлення...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x