• Пожаловаться

Сергей Пясецкий: Ніхто дабром не дасць збаўлення...

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Пясецкий: Ніхто дабром не дасць збаўлення...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Историческая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Сергей Пясецкий Ніхто дабром не дасць збаўлення...

Ніхто дабром не дасць збаўлення...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ніхто дабром не дасць збаўлення...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Ніхто дабром не дасць збаўлення» — трэцяя кніга з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, славутага польска-беларускага празаіка. Мы працягваем сачыць за лёсам ўжо знаёмых нам герояў — менскіх злодзеяў Аліка Барана, Яся Нацэвіча і Філіпа Лысага. У апошнім рамане трылогіі апісваюцца падзеі 1919 года, калі з Менска сышлі германскія войскі і сталі гаспадарыць бальшавіцкія камісары. Якія змены наступілі для фраераў і блатных? Што прынеслі з сабою новыя ўлады? І чым тады выславілася Камароўка? «Ніхто дабром не дасць збаўлення» — кніга, у якой пульсуе жыццё і віруюць жарсці. Аўтар захапляльна распавядае пра таямнічы і закрыты свет ліхадзеяў, поўны прыгодаў і авантур, небяспекі, вясёлых і трагічных неспадзяванак, а таксама моцных пачуццяў ды шчырага кахання.

Сергей Пясецкий: другие книги автора


Кто написал Ніхто дабром не дасць збаўлення...? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Ніхто дабром не дасць збаўлення... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ніхто дабром не дасць збаўлення...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яся выклікалі з камеры толькі пасля абеду. Разам з ім у канцылярыі знаходзіліся яшчэ тры вязні. З усёй учарашняй партыі, якая складалася блізу з 20 чалавек, толькі іх пастанавілі адарыць свабодай. Пад наглядам усяго аднаго вартаўніка іх адправілі ў Следчы аддзел. Там іхныя даныя ўнеслі ў кантрольныя фармуляры, зрабілі ім фатаграфіі з нумарамі на грудзях для следчых альбомаў, узялі адбіткі пальцаў і, зарэгістраваўшы, адпусцілі. Ясь быў апошні. Яму аддалі канфіскаваныя рэчы. Там было ўсё, апрача партсігара. Пра яго нават ніхто і не заікнуўся.

Хлопец выйшаў на вуліцу. Нейкі момант ён стаяў на ходніку і на ўсе грудзі дыхаў вольнасцю. Вечар быў цёмны і халодны. Мінакоў амаль не было відаць. Ясь нібы асалавеў ад волі. Магчымасць пайсці куды хочаш прыгаломшыла яго… Хлопец разважаў, што яму цяпер рабіць.

Спачатку ён меркаваў падацца ў трушчобу [12] Трушчоба — маліна, зладзейскае сховішча. да Цыпы на Нізкі рынак. Але падумаў, што, найхутчэй, нікога там не застане. А трэба было паразносіць малявы, зашытыя ў ягонай вопратцы. Ісці дадому яму не хацелася, бо было невядома, якая там у час ягонай адсутнасці запанавала сітуацыя. Ужо другі месяц аб Марусі Лобавай не было ні слыху ні дыху. «Пэўна, зрабілася вялікай камісаркай». На Камароўку было задалёка. А як жа хацелася есці!

Яму ўспомнілася Мілка. Для яе ён меў акурат запіску ад брата, якога больш не было ў жывых. Мілка жыла адна і да таго ж зусім недалёка. Ясь засунуў рукі ў кішэні і спешна пашыбаваў уперад без паліто, калоцячыся ад холаду.

Мілу ён застаў удома. Яна здзівілася ягонаму з'яўленню. Але і радасці не хавала. Пра смерць брата яна ўжо ведала. Яся, з якім пазнаёмілася раней, яна запомніла як вясёлага і добрага Ігнатавага калегу. Нечаканы госць расказаў ёй пра спробу масавых уцёкаў з турмы, пра смерць ейнага брата і пра сваё вызваленне. Не забыўся запытацца ў дзяўчыны, як дае сабе рады.

— Усё добра, — адказала Міла. — Пяку булкі і прадаю на вакзале. Зарабляю нішто сабе.

Ясь пачаў выпорваць з адзення запіскі. Іх было больш за дзясятак. Знайшоўшы кавалак паперы ад Кулікоўскага, аддаў яго дзяўчыне. З горам напалам яны расчыталі дробныя грымзолі, выпісаныя алоўкам. Перакупшчыкі і калегі былі вінныя Кулікоўскаму ладную суму грошай. Ясь паабяцаў Мілцы дапамагчы спагнаць іх. Яны раіліся пра гэта, як раптам дзяўчына стукнула сябе ў лоб:

— Мы тут тары-бары разводзім, а ты, пэўна, галодны?

— Ой, так. З дванаццатай гадзіны, пасля турэмнай баланды, макавай расінкі ў роце не было.

— Добра. Зараз згатую вячэру. Але, можа, пераадзенешся. Пэўна, куслівых бландзінак набраўся ў вязніцы.

— Не, жывога срэбра [13] Жывое срэбра (бландзінкі) — вошы. не маю. Неяк усцярогся. Нашая камера была, надзіва, чыстая. Але памыўся б з дарагой душой.

— Зараз усё будзе. Няма Ігната, то я ўжо табою займуся.

Ясь крыху саромеўся, не хацеў рабіць ёй клопату, але, калі сказаў дзяўчыне пра гэта, яна тупнула нагой:

— Але ж мне гэта ў радасць. Нічога не кажы, бо раззлуюся.

Яна мігам наліла ў чыгун вады. Запаліла ў пліце. Потым, дастаўшы з братавых рэчаў бялізну і адзежу, сказала Ясю:

— Я цяпер выскачу, куплю нешта на зуб, а ты, калі вада нагрэецца, бяры ды мыйся. І пераапраніся. Як слаўна, што ты завітаў.

І выйшла.

Кватэрка Мілы была невялікая. Адзін пакойчык і кухня. Але жытло было чыстае і ўтульнае. Ясь пачуваўся тут добра. Адной з прычын, чаму ён сюды прыйшоў, а ўласна галоўнай прычынай, была думка пра Мілку як пра жанчыну. Яна падабалася яму заўсёды. Пасля больш як двух месяцаў вымушанага цэлібату ў турме адзін толькі выгляд кабеты змушаў ягонае сэрца біцца часцей. Ён ведаў, што Лобавай няма. З апошняй перадачай атрымаў ад яе запіску:

«Я мушу ехаць у Маскву. Пастараюся хутка вярнуцца».

Гэта было адразу ж пасля ўваходу бальшавікоў у горад. З таго часу яна больш не азывалася.

Калі вада нагрэлася, Ясь памыўся і ўбраўся ва ўсё свежае. Мілы доўга не было. Хлопец нават пачаў хвалявацца. Шкадаваў, што дазволіў ёй выйсці адной, бо ноччу яе магла спаткаць нядобрая прыгода. Нарэшце пад акном пачуліся ейныя крокі. Яна вярнулася румяная, з ускудлачанымі валасамі.

— А што ж так доўга?

— Надта ж хацелася раздабыць крыху гарэлкі. Ты ж столькі часу не піў. Трэба замачыць тваё вызваленне.

— Ты мне болей да душы, чымся гарэлка, — адважыўся на шчырасць Ясь.

— Хіба таму ты й прыйшоў?

— Не толькі таму…

— Ясна… Кожны з вас прахвост… Адзін, можа, меней, другі болей… Ведаю вас, як аблупленых… Ат, што і казаць… Іншых-то я ганю ў каршэнь, як сабак шалудзівых, але ты мне дык нават і падабаешся… Добра, што за нос вадзіць не спрабуеш… Памагай! Жратва хутчэй будзе.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ніхто дабром не дасць збаўлення...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ніхто дабром не дасць збаўлення...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Сергей Пясецкий: Яблычак
Яблычак
Сергей Пясецкий
Сергей Пясецкий: Гляну я ў аконца…
Гляну я ў аконца…
Сергей Пясецкий
Уладзімір Арлоў: Дзень, калі ўпала страла
Дзень, калі ўпала страла
Уладзімір Арлоў
Генрых Далідовіч: Міланькі
Міланькі
Генрых Далідовіч
Сергей Пясецкий: Пяты этап
Пяты этап
Сергей Пясецкий
Отзывы о книге «Ніхто дабром не дасць збаўлення...»

Обсуждение, отзывы о книге «Ніхто дабром не дасць збаўлення...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.