• Пожаловаться

Сергей Пясецкий: Ніхто дабром не дасць збаўлення...

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Пясецкий: Ніхто дабром не дасць збаўлення...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Историческая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Сергей Пясецкий Ніхто дабром не дасць збаўлення...

Ніхто дабром не дасць збаўлення...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ніхто дабром не дасць збаўлення...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Ніхто дабром не дасць збаўлення» — трэцяя кніга з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, славутага польска-беларускага празаіка. Мы працягваем сачыць за лёсам ўжо знаёмых нам герояў — менскіх злодзеяў Аліка Барана, Яся Нацэвіча і Філіпа Лысага. У апошнім рамане трылогіі апісваюцца падзеі 1919 года, калі з Менска сышлі германскія войскі і сталі гаспадарыць бальшавіцкія камісары. Якія змены наступілі для фраераў і блатных? Што прынеслі з сабою новыя ўлады? І чым тады выславілася Камароўка? «Ніхто дабром не дасць збаўлення» — кніга, у якой пульсуе жыццё і віруюць жарсці. Аўтар захапляльна распавядае пра таямнічы і закрыты свет ліхадзеяў, поўны прыгодаў і авантур, небяспекі, вясёлых і трагічных неспадзяванак, а таксама моцных пачуццяў ды шчырага кахання.

Сергей Пясецкий: другие книги автора


Кто написал Ніхто дабром не дасць збаўлення...? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Ніхто дабром не дасць збаўлення... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ніхто дабром не дасць збаўлення...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ясь Нацэвіч? — спытаў старшыня камісіі.

— Так.

Чальцы камісіі пачалі праглядаць ягоныя дакументы са Следчага аддзела. Задавалі шмат пытанняў. Ясь удаваў з сябе наіўнага і разгубленага хлапчыну, цалкам нявіннага, які наогул мала ў чым разбіраецца. Разам з гэтым ён умудрыўся вельмі спрытна распавесці аб сваёй справе. Яго абвінавачвалі ў крадзяжы станка па вырабе муштукоў. Ясеву віну абцяжарвалі ўцёкі з-пад арышту. Менавіта гэты пункт усё ўскладняў. Плюсам для яго было тое, што яго ніколі не каралі ў судовым парадку.

— Я не мог украсці той станок, — апраўдваўся Ясь. — Каб яго забраць, дык гэта трэба цэлы воз і некалькі чалавек.

— У вас маглі быць хаўруснікі, — заўважыў старшыня.

— Але ён быў мне зусім непатрэбны, той станок, — прастадушна тлумачыў Ясь. — А калі б я і ўкраў, то ўжо не аддаў бы назад.

— Так… Але вы хацелі атрымаць узнагароду за яго вяртанне… Акрамя таго, калі вы невінаваты, то чаму ўцяклі з-пад арышту?

— Бо мне хацелася есці і было вельмі журботна, — неяк па-дзіцячы абараняўся Ясь. — І мне не было за што сядзець…

— Але Следчы аддзел выставіў вам надзвычай адмоўную характарыстыку. Да таго ж вас затрымалі ў зладзейскім прытоне, у таварыстве прафесійных узломшчыкаў.

— Я выпадкова туды зайшоў… Я шукаў кватэру, каб зняць…

— Але ж вы маеце сваё жытло.

— Я хацеў адзін пакой. Гэная кватэра для мяне і завялікая, і занадта дарагая.

— Ўсе гэта выглядае на хітрыкі, — выказаўся адзін з чальцоў камісіі.

Старшыня пераглядаў далучаныя ў канверце Ясевы рэчы, канфіскаваныя падчас затрымання. Там быў кашалёк з дакументамі, гадзіннік, срэбраны партсігар, троху грошай. Камісія зноў апусціла насы ў ягоныя паперы. У гэты момант у хлапечай галаве нарадзілася ідэя, якую ён пастанавіў зараз жа рэалізаваць. Так ён хацеў падкрэсліць сваю наіўнасць і сумленнасць. Паказаўшы пальцам на срэбраны партсігар, ён заўважыў:

— Не разумею, чаму сярод маіх рэчаў знаходзіцца гэтая цыгарэтніца?

— Як гэта, не разумееце?

— Бо ніякай цыгарэтніцы ў мяне зроду ніколі не было. Я і не палю, навошта яна б мне здалася?

— Але тут яна ясна значыцца ў спісе рэчаў, якія ў вас забралі пры вобшуку, — прыўзняла бровы жанчына.

— Мусіць, нешта паблыталі. Навошта мне чужая цыгарэтніца? Ну, калі трэба, то я магу і згадзіцца: хай будзе маёй, але я яе першы раз бачу.

— Дык яна вам не належыць?

— Не.

Старшыня нейкую хвілю пра нешта раздумваў, а пасля звярнуўся да канвою:

— Выведзіце яго, давайце сюды наступнага.

Чыноўнік назваў нечае прозвішча, а калі Яся вывелі, то шапнуў свайму намесніку:

— Трэба яго вызваляць. Відаць, што па дурноце ўлез у нейкую гісторыю. Нават хлусіць не ўмее. Узяць хоць бы гэты аповед пра цыгарэтніцу…

— Слушна, — згадзіўся намеснік.

— Выпішыце загад аб вызваленні Нацэвіча, — кінуў жанчыне старшыня.

Позна ўвечары зняволеных адвялі ў турэмную канцылярыю. Там іх абшманалі і развялі па камерах. Ясь гадаў, якой будзе пастанова камісіі пасля сённяшняга разбору. Суседзям па камеры ён расказаў пра допыт ва ўсіх драбніцах, і амаль усе як адзін пагадзіліся, што Яся выпусцяць. Вязні пачалі нават рыхтаваць малявы, якія спадзяваліся перадаць праз Яся на волю. Назаўтра хлопец атрымаў запіскі нават з іншых камер. Прафесійныя злодзеі не спяшаліся высылаць весткі праз абы-каго, аддаючы перавагу блатным. Прасіць фраераў у сур’ёзных справах яны асцерагаліся, бо не хацелі выкрыць свае яўкі і адрасы блізкіх.

З сёмай камеры Баран падаслаў запіску на імя скупшчыка, якому наказваў, каб той аддаў Ясю належныя грошы за колішні тавар. Самога Яся Баран прасіў дапамагчы Паўлінцы, калі тая будзе ў патрэбе. Алік дагэтуль не атрымаў ад яе ніводнай вестачкі. Ён быў, бадай, адзіным блатным у кічы [10] Кіч — турма. , якому не адгукнулася каханка. Яму было прыкра. Да таго ж, жывучы нібыта ў камуне з іншымі блатнымі і разам з імі харчуючыся, ён нічога не мог прынесці ад сябе на супольны стол. А ўсе пры тым ведалі, што ягоная маруха [11] Маруха — дзяўчына. засталася на волі. Нягледзячы на гэта, ён нічога ў Паўкі не прасіў, а даў наказ Ясю пра яе паклапаціцца.

Ясь, атрымаўшы распараджэнні ад свайго ментара, толькі вылаяўся: «Вось, аблытала яго намёртва!» Хлопец ведаў, што Паўка мае краму, што Алік пакінуў ёй шмат каштоўных рэчаў, і таму быў шчыра абураны, што Паўлінка зусім не дапамагае Аліку ў турме.

Блатныя ўмела схавалі запіскі ў Ясевым адзенні і чакалі, калі яго выпусцяць. Ясь атрымаў нават старое пасланне на волю Ігната Кулікоўскага, які застрэліўся ў турэмным калідоры пасля няўдалых уцёкаў. Запіска была адрасаваная сястры Кулікоўскага, Міле. Гаворка ў маляве ішла пра разлікі з супольнікамі і перакупшчыкамі.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ніхто дабром не дасць збаўлення...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ніхто дабром не дасць збаўлення...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Сергей Пясецкий: Яблычак
Яблычак
Сергей Пясецкий
Сергей Пясецкий: Гляну я ў аконца…
Гляну я ў аконца…
Сергей Пясецкий
Уладзімір Арлоў: Дзень, калі ўпала страла
Дзень, калі ўпала страла
Уладзімір Арлоў
Генрых Далідовіч: Міланькі
Міланькі
Генрых Далідовіч
Сергей Пясецкий: Пяты этап
Пяты этап
Сергей Пясецкий
Отзывы о книге «Ніхто дабром не дасць збаўлення...»

Обсуждение, отзывы о книге «Ніхто дабром не дасць збаўлення...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.