• Пожаловаться

Сергей Пясецкий: Ніхто дабром не дасць збаўлення...

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Пясецкий: Ніхто дабром не дасць збаўлення...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Историческая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Сергей Пясецкий Ніхто дабром не дасць збаўлення...

Ніхто дабром не дасць збаўлення...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ніхто дабром не дасць збаўлення...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Ніхто дабром не дасць збаўлення» — трэцяя кніга з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, славутага польска-беларускага празаіка. Мы працягваем сачыць за лёсам ўжо знаёмых нам герояў — менскіх злодзеяў Аліка Барана, Яся Нацэвіча і Філіпа Лысага. У апошнім рамане трылогіі апісваюцца падзеі 1919 года, калі з Менска сышлі германскія войскі і сталі гаспадарыць бальшавіцкія камісары. Якія змены наступілі для фраераў і блатных? Што прынеслі з сабою новыя ўлады? І чым тады выславілася Камароўка? «Ніхто дабром не дасць збаўлення» — кніга, у якой пульсуе жыццё і віруюць жарсці. Аўтар захапляльна распавядае пра таямнічы і закрыты свет ліхадзеяў, поўны прыгодаў і авантур, небяспекі, вясёлых і трагічных неспадзяванак, а таксама моцных пачуццяў ды шчырага кахання.

Сергей Пясецкий: другие книги автора


Кто написал Ніхто дабром не дасць збаўлення...? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Ніхто дабром не дасць збаўлення... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ніхто дабром не дасць збаўлення...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вецер развяваў чырвоныя палотнішчы. Рос энтузіязм натоўпу. У розныя бакі плылі гукі «Інтэрнацыяналу», якія танулі ў шалёных выбухах людскіх галасоў.

«Не буду больш красці!» — даў зарок Свабода.

Гэтая яго пастанова была цалкам шчырай і свядомай.

«Заўтра пайду шукаць працу. У камітэце мусяць мець для мяне працу. І Малую ўладкую. Пажэнімся і будзем жыць як людзі».

Чэсік вярнуўся дадому сур’ёзны, ва ўрачыстым настроі. Хацеў запаліць цыгарэту, але не знайшоў у кішэні ні срэбранага партсігара, ні запалак. Абчысцілі ў натоўпе. Як гэта так? Аблаташылі кішэнніка, упершыню ў ягоным жыцці, ды яшчэ ў такі важны, святы для яго дзень. Яму зрабілася крыўдна. Алё хутка адпусціла. Ён купіў пачак цыгарэт і, напоўніўшы жытло тытунёвым дымам, аддаўся летуценням пра будучыню. Ён быў разумны і разбітны. Недахоп адукацыі кампенсаваўся ў яго вялізным жыццёвым досведам. Да сацыялізму ж ён ставіўся з вялікім запалам і сляпой верай. Чэсік быў адданым прыхільнікам гэтай рэлігіі ўсіх пакрыўджаных і дзеля яе, не раздумваючы, ахвяраваў бы ўсім, што меў… нават жыццём.

Калі Малая вярнулася вечарам дадому, Чэсік падзяліўся з ёю сваімі марамі і расказаў пра светлую будучыню: пра добрую пасаду і барацьбу за справу пралетарыяту.

— А што мы будзем жэрці? — запытала дзяўчына, надзьмуўшы губы.

— Тое, што і іншыя камуністы. Будзем разам жыць і плячо ў плячо змагацца за перамогу сацыялізму.

Малая прысвіснула.

— Ого! Як ты гэта сабе ўяўляеш? А я табе зараз пакажу нешта. Я не хаджу з разяўленай пашчай, як ты. Захамутала сабе аднаго такога камісарыка. Падміргнула яму… слова за слова, свістулькі і пярдулькі… Падлізалася да яго, пагладзіла па шэрсці, што называецца, і давай у піўнуху. Падпаіла жлаба. Потым павяла на шпацыр. За горад. Там мы кульнулі яшчэ. Гэны ўжо пачаў да мяне дабірацца. А я заліваю, што яшчэ цнатліўка. Калі хоча, то толькі пасля шлюбу. А ён мне дым у вочы пускае, выхваляецца, колькі мільёнаў мае! Кажа такі мне: «У мяне бліт [6] Бліт — золата. і шкельцы, цэлыя кілаграмы. Я цябе з галавою золатам ці йбрыльянтамі засыплю…»

— Ну — і што далей?

Малая рассмяялася.

— Бачыш — цікава табе. Але я такіх піжонаў ведаю як аблупленых. Напаіла яго, а як ён керны [7] Керны — нападпітку. заснуў, абчысціла яго да нітачкі! Можа, і цяпер яшчэ дрыхне ў паветцы каля пераезду… Паглядзі, што я яму купіла.

Малая кінула на стол два залатыя гадзіннікі, залатую цыгарэтніцу, — тоўсты, раздзьмуты ад банкнотаў кашалёк і старасвецкі партманет.

— Паглядзі, што ў гэтай скуры.

Дзяўчына дастала з кашалька ладны жмут даляравых банкнотаў, царскіх пяцісотак і керанак [8] Керанкі — грошы, якія выпускаліся Часовым урадам Керанскага (ад лютага да лістапада 1917 года). .

— Такі, відаць, з яго і камуніст, — прамармытаў Чэсік, крыху прыгаломшаны гэтым багаццем.

— Дурань ты! — азвалася Малая.

— Гэта ў цябе прусакі замест мазгоў. Камуністу не патрэбныя ніякія багацці. Усё, што ён мае, аддае партыі.

— О-то-то-то! — застракатала Сабінка. — Гэта ты хіба адзін такі. Глядзі далей!

Дзяўчына дастала з кашалька стосік дакументаў, а ўжо адтуль выцягнула партыйны білет чырвонага колеру.

— Што, не камуніст? — пераможна дыбілася Сабінка. — А зірні, што тут такое.

Яна дастала з канверта некалькі парнаграфічных фатаграфій і кінула іх на стол. Потым раскрыла партманет і зазвінела залатымі манетамі. Акрамя іх, там быў персцень з вялікім брыльянтам і некалькі скрутачкаў з какаінам.

Чэсік разгубіўся, але не хацеў здавацца, шукаў контраргументы. Сабіну гэта, аднак, зусім не цікавіла. Яна ззяла ад шчасця пасля паспяховай мойкі. Свабода ж настойваў:

— Гэта ўсё трэба яму вярнуць.

Сабінку гэтыя словы ўзялі за жывое:

— Што?.. Каму?.. Гэнаму шпагату [9] Шпагат — інтэлігент. ?! Кілуну? Фігу яму з макам!.. Ты, пэўна, дазвання ўжо ту-ту, з глузду з’ехаў?!

Пачалася сварка. Чэсіку, аднак, цяжка было зрачыся гэтак урачыста прынятай пастановы. Ён хацеў быць паслядоўны.

— Давай усё вернем. Я прыдумаю, як трэба зрабіць… Зладзейскае жыццё ўжо ў пячонках сядзіць… Трэба з гэтым пакончыць.

— Дык валі тады прэч ад мяне да халеры. Я зарабіла, а не ты!..

Сварку прыпыніла ноч і супольнае ложа. Крамянае жаночае цела было аргументам, мацнейшым за ўсе ідэалагічныя доказы, якія раптам ператварыліся ў пыл. Пасля абое каханкаў, знясіленыя любоўнымі ўцехамі, паснулі.

Назаўтра Чэсік нават не заікнуўся аб ранейшым намеры аддаць прысвоены набытак. Але і ад плану распачаць новае жыццё ён таксама не адмовіўся. Гэта было ягонай марай, а яны — мары — самае дарагое, што есць у жыцці.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ніхто дабром не дасць збаўлення...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ніхто дабром не дасць збаўлення...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Сергей Пясецкий: Яблычак
Яблычак
Сергей Пясецкий
Сергей Пясецкий: Гляну я ў аконца…
Гляну я ў аконца…
Сергей Пясецкий
Уладзімір Арлоў: Дзень, калі ўпала страла
Дзень, калі ўпала страла
Уладзімір Арлоў
Генрых Далідовіч: Міланькі
Міланькі
Генрых Далідовіч
Сергей Пясецкий: Пяты этап
Пяты этап
Сергей Пясецкий
Отзывы о книге «Ніхто дабром не дасць збаўлення...»

Обсуждение, отзывы о книге «Ніхто дабром не дасць збаўлення...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.