Сергей Пясецкий - Ніхто дабром не дасць збаўлення...

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Пясецкий - Ніхто дабром не дасць збаўлення...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ніхто дабром не дасць збаўлення...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ніхто дабром не дасць збаўлення...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Ніхто дабром не дасць збаўлення» — трэцяя кніга з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, славутага польска-беларускага празаіка. Мы працягваем сачыць за лёсам ўжо знаёмых нам герояў — менскіх злодзеяў Аліка Барана, Яся Нацэвіча і Філіпа Лысага.
У апошнім рамане трылогіі апісваюцца падзеі 1919 года, калі з Менска сышлі германскія войскі і сталі гаспадарыць бальшавіцкія камісары. Якія змены наступілі для фраераў і блатных? Што прынеслі з сабою новыя ўлады? І чым тады выславілася Камароўка?
«Ніхто дабром не дасць збаўлення» — кніга, у якой пульсуе жыццё і віруюць жарсці. Аўтар захапляльна распавядае пра таямнічы і закрыты свет ліхадзеяў, поўны прыгодаў і авантур, небяспекі, вясёлых і трагічных неспадзяванак, а таксама моцных пачуццяў ды шчырага кахання.

Ніхто дабром не дасць збаўлення... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ніхто дабром не дасць збаўлення...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тэрор, які ахапіў горад, абвастрыў чуйнасць прафесійных злодзеяў. Яны не паддаліся страху. Займаліся сваім рамяством, як і раней, і зухавата лавіравалі ў агульным хаосе. Толькі калі даўней блатны з прынцыпу не браў на работу ствол і ўхіляўся ад сутычак, то цяпер хлопцы нават на дробны крадзеж ішлі са зброяй, пастанавіўшы ні пры якіх умовах не давацца жыўцом у бальшавіцкія лапы.

Калі б існавала адпаведная статыстыка і можна было параўнаць колькасць злачынстваў у Менску ў красавіку 1918 года, калі ў горадзе гаспадарылі немцы, і лічбу злачынстваў у красавіку 1919 года пад уладай бальшавікоў то іх суадносіны былі б на ўзроўні 1:100. Я ўпэўнены ў гэтым. Бо некалі кралі пераважна прафесійныя злодзеі і крыху дылетанты, а цяпер прысвойвалі чужое і рабавалі бальшавіцкія жаўнеры, афіцэры, чыноўнікі, тайныя агенты, міліцыянты. Злодзеі, у сваю чаргу, менш швэндаліся па дамах згалелых грамадзянаў, а перакінуліся перадусім на афіцыйныя ўстановы, кааператывы, склады, вакзалы і… гарадскіх начальнікаў. У іх можна было разлічваць хоць на якую-небудзь здабычу. Адначасова злодзеі з'едліва высмейвалі новых гаспадароў:

Едзе камісар з вайны — ападаюць порткі:
З ежы мае толькі спірт, два пуды махоркі.

Кпілі яны і з «Інтэрнацыянала», складаючы на яго самыя разнастайныя пародыі:

Паўстань, пракляццем катаваны,
Галодных дурняў цэлы свет!
Усе харчы ў вас адабраны,
Сабачы хвост вам на абед!

І ляцелі па гарадах і вёсках непераможныя, гарэзныя прыпеўкі пра чырвоны яблычак.

Ішла безнадзейная барацьба. Грамадзяне горбіліся, туліліся ў свае норы, стараліся схавацца ад вачэй улады, уратаваць жыццё любой цаной. Злодзеі асцярожна выбіралі маліны. На работу больш не ішлі сам-адзін, а гуртаваліся прынамсі ў пары. Штораз часцей яны выкарыстоўвалі зброю, бо ведалі: калі засыплюцца, іх чакае немінучая смерць.

Гэтак у старым, ціхім правінцыйным горадзе, якому вайна надала асаблівае значэнне, расійская рэвалюцыя ўчыніла пякельную бойню. А яе правадыры кіраваліся ў гэты час сваім беспардонным прынцыпам: «Блат на ўвесь свет!»

7

ДЗЕ ЧОРТ НЕ МОЖА…

Ажур быў вядомы і ў гарвыканкаме, і ў Рэўтрыбунале, і ў Следчым аддзеле, і ў міліцыі, і на пошце, і ў шмат якіх яшчэ гарадскіх установах. Ён зрабіўся дастаўцам паперы, чарнілаў ды пісьмовых прыладаў. Стаў патрэбным і паважаным ва ўсіх ведамствах прадпрымальнікам.

Менск з вясны 1919 года быў выспай. Тут бракавала хлеба, солі, паперы. Канцылярыі і чыноўнікі неяк давалі сабе рады, а тое, што насельніцтва галадае, неяк мала іх турбавала. Але пры разрослым да неверагодных памераў бюракратычным апараце нельга было абысціся без паперы, чарніла і пісьмовых прыладаў. Ажур хутка сцяміў гэта і пастанавіў выкарыстаць сітуацыю. Не дзеля нажывы, але каб добра заканспіравацца і абараніць Марысю ад навалы, якая ўтрапёна шалела ў горадзе.

Аднойчы ён заявіўся да старшыні гарвыканкама. Адрэкамендаваўся, што ён купец з Варшавы, якога вайна заспела ў Менску. Удакладніў, што гандляваў канцылярскімі таварамі і мае сувязі з аптовымі складамі на поўдні Расіі. Запэўніў, што мог бы і цяпер пастаўляць паперу і пісьмовыя матэрыялы для ўсіх устаноў горада.

Старшыня гарвыканкама быў прыемна ўражаны. Ужо працяглы час недахоп паперы быў для яго амбарасам. Выключная эканомія прыносіла малы эфект. Таму яго вельмі зацікавіла Ажурава прапанова:

— А як вы, таварыш, плануеце даставіць паперу ў Менск? Мы ж адрэзаныя ад поўдня Расіі.

— Калі вы дасце мне надзвычайныя паўнамоцтвы, то я прывязу паперу кружнымі шляхамі. Скірую транспарт на ўсход, потым на поўнач, а пасля праз Магілёў ці нават Вязьму дастаўлю сюды. Я магу лёгка здабыць паперу, бо, працуючы ў гэтай галіне, ведаю ўсіх вытворцаў на поўдні Расіі. Я не планую на гэтым шмат зарабіць. Абы хапала на жыццё. І ўладам будзе карысць ад мяне, і я без працы не застануся.

— Дык што вам трэба, каб прыступіць да справы?

— Па-першае, дазвол на манапольны гандаль папераю і пісьмовымі матэрыяламі ў Менску. Па-другое, паўнамоцтвы на закупку і перавоз тавару ў горад. Па-трэцяе, дамова з Фінансавым аддзелам гарвыканкама, у якой будуць прапісаны дэталі разліку. Па-чацвёртае, задатак. Па магчымасці значная сума, каб я мог набыць большую партыю тавару.

— А якая гарантыя, што вы, таварыш, атрымаўшы задатак, не знікнеце?

— Матэрыяльнай гарантыі я даць не магу. Я купец і маю на гэта доказы. Але калі вы мне не давяраеце і не хочаце даць большы задатак, то я магу за ўласныя грошы набываць малыя партыі тавару, бо цяпер збіўся з капейкі. Але гэта павялічыць кошт і можа выклікаць збоі ў дастаўках. У вашых інтарэсах даць мне задатак. Я слоў на вецер не кідаю, гавару прама і запэўніваю, што не падвяду. А рызыка з вашага боку невялікая — толькі троху грошай, але затое потым не будзеце мець клопату з паперай. Я ўжо супрацоўнічаю з колішняй уладальніцай крамы канцылярскіх тавараў. Але мне яшчэ патрэбны склад і крама. Мы нават сёння можам даставіць вам значную колькасць тавару, пакуль не прыбудзе наступная партыя. Толькі папрашу, калі ласка, даведку на імя Марыі Запольскай, што магазін забяспечвае гарадскую адміністрацыю ды вызваляецца ад падаткаў і рэквізіцыі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ніхто дабром не дасць збаўлення...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ніхто дабром не дасць збаўлення...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ніхто дабром не дасць збаўлення...»

Обсуждение, отзывы о книге «Ніхто дабром не дасць збаўлення...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x