Алесь Пашкевич - Рух

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Пашкевич - Рух» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Рух: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Рух»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая кніга — пра вынаходнікаў і нафтамагнатаў, паўстанцаў і цароў, разведчыкаў і здраднікаў, а найперш — пра тых, хто шчыра любіць сваю радзіму.
Гэта, па сведчанні крытыкаў, «сучасны еўрапейскі раман, кампактны і цэльны, які зацягвае і не адпускае да самага фіналу… Твор напісаны яснай літаратурнай мовай, рухавым незамыленым стылем. Агулам ліха распрацаваны індустрыяльны сюжэт з некалькімі паралельнымі лініямі, якія сыходзяцца (і без кахання тут, зразумела, не абышлося).
А што ўласна да беларусаў, то чытача прыцягвае скразная нацыянальная жылка, якая ўважна адмечана адным з герояў, што ўвасабляе наш народ і яго ментальнасць у яе лепшых праявах сярод народаў свету».

Рух — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Рух», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Наспех апрануўшыся, швед выбег за чалавекам у прапахлай нафтай робе, павярнуў галаву на невысокі серп месяца — і нечакана атрымаў па ёй нечым цяжкім і цвёрдым. Небараку, як мяшок, ускінулі на востры конскі хрыбет, уткнулі ў рот смярдзючы кляп, чорная зямля і свядомасць захісталіся — і страціў прытомнасць…

А раніцай уладальнік Піралахі не знайшоў свайго сябра. Час сняданку пераплыў у абед, затым малінавае сонца зноў сабралася акунуцца ў Каспій, і нервы Нобеля не вытрымалі. Паслаўшы рабочых па ўсіх астраўных ваколіцах на пошукі Нордстрэма, ён конна ў суправаджэнні маўклівага целаахоўніка выправіўся да прыстані, адкуль параходзікам праз паўгадзіны дабраўся да мацерыка і, зноў конна, — да начнога Баку. І наўпрост — на кватэру Лобіча на Велікакняжацкай, каля сабора Аляксандра Неўскага.

Агаломшаны генерал, страсаючы рэшткі сну і хмелю, чухаў сівыя бакенбарды і ў адказ штось манатонна бубнеў. Нобелю было не да шляхетнасці:

— Я разабраўся з амерыканцам-Ракфелерам, я ўтаймаваў француза-Ротшыльда, а тут праз вашае разгільдзяйства аніяк не магу справіцца з нейкімі смярдзючымі неданоскамі! Вы са сваім Курапаткіным атрымліваеце ад мяне сродкі, на якія можна наняць цэлую армію, а маіх людзей усё роўна выкрадаюць сярод начы, як авечак!

— Я папра-ашу… — пачаў было генерал, але Нобель ужо бразнуў дзвярыма і выйшаў.

Яшчэ праз гадзіну ён быў на паўночнай ускраіне Баку — на шыкоўнай віле «чорнага шаха Апшэрона» Мірзоя. Але яго служнікі пратрымалі Эмануіла да раніцы. Толькі тады ў па-персідску інкруставаную гасцёўню да яго прыйшоў гаспадар вілы — у адпрасаваным смокінгу, chapeak a la Garibaldi, беласнежнай накрухмаленай кашулі пад гальштукам a la Biconsfield і лакаваных чаравіках.

— Твой сябар знік з месца святога Алаха? І востраў абшукалі? Значыць, калі ён сам не можа хадзіць па вадзе, яго даставілі да берага на лодцы… — Мірзой задумаўся, запаволена прыгладзіў бараду, на тоўстых пальцах бліснулі пярсцёнкі з дарагімі дыяментамі. — Што ж, я дапамагу. Спадзяюся, і ты калі-небудзь дапаможаш мне. Да заходу сонца твой жоўтагаловы госць будзе на месцы — ці я больш не назавуся Мірзоем!

Але Нордстрэм сядзеў у сталовай Піралахі ўжо ў абед: з апетытам еў тава-кебаб, запіваў гранатавым шэрбетам і вінавата ўсміхаўся.

— Нічога страшнага, не перажывай… — паўтараў ён Нобелю. — Я адразу даведаўся, што яны патрабуюць за мяне выкуп — 10 000 рублёў. Уяўляеш, як я дорага каштую!

— А ты сумняваўся? — усміхнуўся нарэшце і Нобель. — Вось толькі апратку тваю змяніць трэба. Прасмярдзеўся нафтай, як колішні скураны бурдзюк!

— А… Гэта вось… — ён дастаў з кішэні заільснелага пінжака бутэльчыну. — Тут твой саляройл быў, яшчэ на заводзе набраў… І выліўся, калі я на конскім хрыбце дагары нагамі гохкаўся… — І Нордстрэма нібыта падмянілі. — І мне там, звязанаму, вось пра што падумалася… А калі гэты саляройл паспрабаваць праз фарсункі ўпырскваць у наш рухавік Дызеля? — і ўтрапёна зірнуў на Нобеля: — Гарэць жа павінен не горш, чым у завадскіх цагляных печах?

Так генеральскае разгільдзяйства, якое не забяспечыла належную ахову нобелеўскаму канструктару, і хцівасць апшэронскіх бандытаў паспрыялі з’яўленню ідэі, якая каштавацьме ў мільёны мільярдаў больш, чым тыя дзесяць тысячаў выкупу: ідэі безадходнай нафтавытворчасці…

ІХ

«А ўсё ж жыццё не такое і кепскае, — думаў Віктар Аляксандравіч Берг пад манерны перастук вагонных колаў. — Калі б я яшчэ атрымаў нечарговы адпачынак з захаваннем пенсіёну?! Не гаворачы ўжо аб новай замежнай паездцы…»

Цягнік без перасадак прывёз яго з жонкай у Вену, акрытую залатой восенню. Было цёпла і ўзнёсла. На ратушах і ветравіках даховак усміхалася сонца, а ў клумбах ды прываконных кошыках цвілі чырвоныя ружы.

Горад заціх ля падножжа Альпаў на беразе мітуслівага Дуная. Утульныя дамкі ў старым цэнтры клапатліва звязвала Рынгштрасэ (Кальцавая вуліца), пераплеценая жоўтымі, карычневымі, малінавымі, а дзе-нідзе яшчэ і зялёнымі бульварамі.

З выдуманым родзічам — стрыечным дзядзькам Генрыхам Бергам — яны сустрэліся на пляцы ля сабора Святога Стэфана. Пайшлі ў загадзя замоўлены гатэль непадалёк. Паабедалі ў тамтэйшай рэстарацыі, пагаварылі аб усім і ні аб чым. Елізавета выпырхнула на прагулянку па бліжэйшых крамках, а мужчыны зачыніліся ў нумары. Берг сапраўдны доўга не мог пераадолець збянтэжанасць: слухаў няўважліва, мітусіўся, раскладваў на ложак і зноў збіраў у чамадан свае рэчы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Рух»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Рух» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аркадий Рух - Отчаяние
Аркадий Рух
Леонід Сапожников - Вічний рух
Леонід Сапожников
Алесь Пашкевич - Сімъ побѣдиши
Алесь Пашкевич
Виктор Пашкевич - Над рекой Березой
Виктор Пашкевич
Дмитрий Пашкевич - Бюджетное право
Дмитрий Пашкевич
Валерий Рух - Князь
Валерий Рух
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Пашкевич
Сергей Пашкевич - Трещины
Сергей Пашкевич
Нарша Булгакбаев - ОЯН РУХ!
Нарша Булгакбаев
Алесь Пашкевіч - Рух
Алесь Пашкевіч
Отзывы о книге «Рух»

Обсуждение, отзывы о книге «Рух» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x