Алесь Пашкевич - Рух

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Пашкевич - Рух» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Рух: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Рух»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая кніга — пра вынаходнікаў і нафтамагнатаў, паўстанцаў і цароў, разведчыкаў і здраднікаў, а найперш — пра тых, хто шчыра любіць сваю радзіму.
Гэта, па сведчанні крытыкаў, «сучасны еўрапейскі раман, кампактны і цэльны, які зацягвае і не адпускае да самага фіналу… Твор напісаны яснай літаратурнай мовай, рухавым незамыленым стылем. Агулам ліха распрацаваны індустрыяльны сюжэт з некалькімі паралельнымі лініямі, якія сыходзяцца (і без кахання тут, зразумела, не абышлося).
А што ўласна да беларусаў, то чытача прыцягвае скразная нацыянальная жылка, якая ўважна адмечана адным з герояў, што ўвасабляе наш народ і яго ментальнасць у яе лепшых праявах сярод народаў свету».

Рух — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Рух», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Эмануіль Нобель За паўмесяца да іх Піралахі выкуплены Нобелямі наведаў са - фото 8

Эмануіль Нобель

За паўмесяца да іх Піралахі, выкуплены Нобелямі, наведаў са сваімі памочнікамі яго вялебнасць генерал-лейтэнант Лобіч. Узыйшоў на маяк, выкурыў цыгару, да якіх прычасціўся ў нудным цягніку, і задаволена пахітаў галавой. «Неяк вось так… А то, панімаеш, развялі тут нестатутныя адносіны ды іншыя слізкія анцімоніі… — пыхнуў дымам, прымружыў адно вока. — Як мне далажылі, Піралахі азначае Святыня Бога, ці, як тут кажуць, Алаха… Цяпер жа і надалей тут таксама павінна быць ціха і спакойна. Вось так! — ён востра агледзеў сваю «світу»: губернатара Андрэя Дзмітрыевіча Адзінцова, гарадскога галаву, начальніка штаба Бакінскага гарнізона, камандзіра тамтэйшага казацкага палка, начальніка жандармерыі, — і здзіўлена хмыкнуў: — А па-мясцоваму «пір» — гэта святыня, святое месца, — зняў фуражку, выцер мяккай насоўкай пот, прыгладзіў раздзьмутыя ветрам бакенбарды. — Так што без піра мы з вамі сёння не абыдземся…»

У старажытнасці на гэтым месцы знаходзілася святыня — ці то зараастрыйцаў, ці то мусульман. Цяпер там пакланяліся найперш яго вялікасці рублю. Ну і зрэдку — не зважаючы на мусульманскія забароны — зялёнаму змею. Але «парадак і спакой» на Апшэроне вайсковымі часцямі і жандармерыяй былі адноўлены: спыніліся і падпалы, і рабаванні, і забастоўкі…

Будынак перагоннага завода быў пад маяком, перад баракамі, — стары, узведзены яшчэ бацькам Эмануіла Людвігам Нобелем. І яны, безумоўна, не маглі яго не наведаць.

— Ды ўсё ты тут зразумееш, — супакойваў Нордстрэма гаспадар і сам спакайнеў (пэўна, і праз тое, што гаварыў з тым — як і некалі з бацькамі — па-шведску, што пры ягоным занятку здаралася рэдка). — Усё зразумееш, — паўтарыў Нобель. — Не складаней, чым звычайны самагонны апарат, толькі большых памераў.

І насамрэч, памеры ўражвалі, а ў астатнім… Амаль 80 гадоў таму расійскія прыгонныя майстры браты Дубініны ўпершыню ажыццявілі перагонку нафты, выкарыстаўшы прынцып… самагонаварэння. Нафту (як спіртавую брагу) даводзілі да кіпення ў жалезным кубе, умазаным у цагляную печку. З куба спіралілася медная труба, якая астуджвалася ў водным рэзервуары-халадзільніку (=самагонны змеявік), пасля чаго на выхадзе збіраўся прадукт кандэнсацыі — газа (=пяршак). Раней з 40 вёдзер нафты атрымлівалася каля 15 асвятляльнай газы. Цяпер жа маглі здабываць крыху болей за 50 адсоткаў ад выкарыстанай сырой нафты. І найперш дзякуючы распрацоўкам Мендзялеева, які ўпершыню сканструяваў куб бесперапыннага дзеяння. Яго прынцып паспяхова прымяніў на Піралахі яшчэ бацька Эмануіла Нобеля.

— Рускія не паспявалі перапрацоўваць нафту і прадавалі яе за бесцань. Ці папросту спальвалі ў паравозных топках заместа вугалю. А геніяльны Мендзялееў, — Нобель узняў палец уверх, а затым абвёў ім завадскую перапрацоўчую канструкцыю, — запярэчыў: «Паліць нафту — гэта як паліць грашовыя асігнацыі!» Наймудрэйшы чалавек! Не зважаючы на тое, што меў спрэчкі і непаразуменні з маімі бацькам і дзядзькамі… Яго кубавая перагонная батарэя — у аснове і гэтага завода. Выпампаваная нафта тут падзяляецца на бензін, газу і мазут. Мазут адстойваецца ды ідзе на падагрэў у печах новай партыі сырцу.

У памяшканні было не прадыхнуць: вільгаць, спёка, дым… Але Нобель як не заўважаў гэтага. Нордстрэм жа мусіў узняць кашулю і прыкрыць ёю нос. Затым асцярожна разгледзеў рэзервуары канчатковай перапрацоўкі, доўга, як малое дзіця, гуляў-маракаваў з выпускнымі кранамі, падстаўляючы шкляныя бутэльчыны, у адну набраў газы (панюхаў, усміхнуўся, адставіў), у другую наліў мазутнага адгону, таксама панюхаў, закаркаваў, паглядзеў на святло — і падышоў да Эмануіла:

— Ім падаграюць тут сырэц?

— Так… Гэта — саляройл, [6] Назва «салярка» ўтварылася з нямецкага Solaröl (сонечны алей). З часу стварэння рухавіка Дызеля стала яго асноўным палівам і займела новую назву — дызельнае. — Нобель ужо быў стомлены «экскурсіяй». — Ну не вугаль жа сюды з-за краю свету прывозіць. А з драўнінай тут — сам бачыў…

— Ну вядома ж… — адказаў Нордстрэм, запіхнуў бутэльчыну ў кішэню і задумаўся пра нешта сваё…

Яны дайшлі да барачных пакояў ужо ў цемры, свецячы электрычнымі ліхтарыкамі. Амаль адразу развіталіся і, не вячэраўшы, леглі спаць.

Праз гадзіну Нордстрэма разбудзіў незнаёмец і з моцным мясцовым акцэнтам паведаміў:

— Паважаны Карл! Гаспадын Нобэль тэрмінова клічэ вас на завод! Там штос здарылас…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Рух»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Рух» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аркадий Рух - Отчаяние
Аркадий Рух
Леонід Сапожников - Вічний рух
Леонід Сапожников
Алесь Пашкевич - Сімъ побѣдиши
Алесь Пашкевич
Виктор Пашкевич - Над рекой Березой
Виктор Пашкевич
Дмитрий Пашкевич - Бюджетное право
Дмитрий Пашкевич
Валерий Рух - Князь
Валерий Рух
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Пашкевич
Сергей Пашкевич - Трещины
Сергей Пашкевич
Нарша Булгакбаев - ОЯН РУХ!
Нарша Булгакбаев
Алесь Пашкевіч - Рух
Алесь Пашкевіч
Отзывы о книге «Рух»

Обсуждение, отзывы о книге «Рух» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x