Сергей Пясецкий - БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Пясецкий - БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2015, Издательство: ARCHE, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ласкава прашу шаноўнае ГПУ не ламаць сабе галавы, спрабуючы расшыфраваць згаданыя ў аповесьці прозьвішчы і факты. Гэта нічога ня дасьць. У мяне досыць спрыту (у чым я вас даўней шматкроць пераконваў), каб ня толькі добра сьцерці за сабой сьляды, але і пакінуць фальшывыя. Было б шкада, калі б вы дайшлі па іх да славутых нібыта здраднікаў СССР, нават калі гэта будуць агенты вашага цудоўнага ГПУ.
Аўтар

БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— І што нам да інтэлігенцыі ўсяго сьвету! Нас больш абыходзяць капіталісты, зь якімі мы гандлюем. Яшчэ нас цікавяць сяляне і рабочыя. Іх на наш бок заўсёды завабяць агітатары. А інтэлігенцыя? Рэвалюцыі паказалі, што з інтэлігенцыяй ня трэба лічыцца. Інтэлігенцыя бесхрыбетная. Яна нерашучая і баязьлівая.

Рамана гэтая размова знудзіла. Пару разоў ён зірнуў на Клядзінскага і ўбачыў на яго твары дзіўную ўсьмешку. Погляд Клядзінскага, скіраваны да Савені, калі той прамаўляў, быў халодны і іранічны. У пэўны момант палітрук сустрэўся вачыма з Клядзінскім і раптам замоўк. Пасьля неяк няўпэўнена зьвярнуўся да яго:

— А вы, таварыш, як глядзіце на гэтае пытаньне?

— А ніяк. Мяне гэта папросту нудзіць. Я маю сваю лінію і трымаюся яе. Біў буржуазію, і буду біць! Я ў дзевятнаццатым годзе са сваім батальёнам два палкі дзянікінцаў ушчэнт разьбіў. А ў дваццатым дарогу ад Бярэзіны да Віслы пшэкамі высьцяліў. І ведаю, што мне яшчэ давядзецца папрацаваць. Вы пра мяне яшчэ пачуеце. Громаў пакажа Саветам, што ён умее! Хай толькі пачнецца вайна! А цяпер мушу разьвітацца, бо трэба зьбірацца ў дарогу. Служба.

Клядзінскі паціснуў руку Данеўскай, дзякуючы ёй за гасьціннасьць. Тады падышоў да палітрука.

— Так, таварыш. Спадзяюся, што на сёмы, сама позьняе на восьмы год рэвалюцыі Эўропа будзе наша.

Раман зацеміў, што далонь палітрука пачырванела, але не зразумеў чаму. А Клядзінскі працягваў сьціскаць яго руку.

— А на дзясяты год рэвалюцыі гэтая зорка, — Клядзінскі ляснуў сябе левай рукой па будзёнаўцы, — ахіне цэлы сьвет!

У гэты момант палітрук прысеў.

— Ах, выбачаюся, — сказаў Клядзінскі. — Трошкі замоцна. Я часам так сардэчна разьвітваюся з таварышамі.

Палітрук расьціраў зьлепленыя ў поціску пальцы, а Раман пайшоў праводзіць Клядзінскага на двор. Галава ягоная гула ад выпітай гарэлкі. Увушшу гучала песьня Тамары. Раман пачаў яе напяваць:

Ёсьць у нас легенды, казкі,
Аджан!
Ёсьць і звычай наш каўкаскі,
Аджан!

Сябры спыніліся перад брамкай. Клядзінскі сказаў:

— Калі зьменіш кватэру, прыходзь сюды часам. Я заўсёды ў Ніны спыняюся. — Ён замоўк, праз пэўны час працягнуў: — Ты чуў таго гада? Ён яшчэ нічога. Маленькая паскуда. Ёсьць яшчэ горшыя. Ну, шчасьліва. Заўтра буду ў Польшчы. Што там Бася парабляе? Як падумаю пра Тамару і пра тое, што з маёй Баськай магло б тое самае здарыцца, — халера мяне бяры!

Грукнула брамка. Паплыў, аддаляючыся, гук хуткіх крокаў і насьвістваньне «Інтэрнацыяналу».

Раман вярнуўся ў залю. Савені ўжо не было. Данеўская ў задуменьні сядзела каля стала, абапёршы галаву на левую руку. Валасы яе былі гладка зачасаныя. Твар быў бледны, стомлены, пануры, Раману раптам здалося, што яна вельмі падобная да Тамары. Ён адчуў да яе яшчэ большую сымпатыю, бо яна таксама была нешчасьлівая. Наблізіўся да яе, сеў на падлозе ля яе каленяў і, гарэзьліва зазіраючы ёй у вочы, спытаў:

— Ці вы ведаеце песьню «Казьбек»?

— Ведаю.

— А ці вы яе любіце?

— Так. Прыгожая.

— Я вам яе сьпяю.

Раман пачаў сьпяваць. Ніна Андрэеўна глядзела яму ў вочы і раптам расьсьмяялася.

— Вы зьдзяцінелі. І здаецца мне, што вы п’яны. Дыхнеце, калі ласка.

Раман дыхнуў.

— Ну, канечне!

— Сёньня можна, Ніна Андрэеўна. Сёньня чырвоны май. Наш май!

Ёсьць у нас легенды, казкі,
Аджан!
Ёсьць і звычай наш каўкаскі,
Аджан!

Раман узяў жанчыну за руку і пачаў кружляць зь ёй па пакоі, напяваючы. Калі ён яе адпусьціў, Данеўская не змагла ўтрымаць раўнавагі і апусьцілася на падлогу. Раман зноў схапіў яе за руку і зноў пачаў кружляць.

— Ох! Вар’ят! Пусьці! У мяне галава закруцілася!

— У мяне таксама. Не бяда.

Раман упаў разам зь ёй на сафу і, цалуючы яе ўсё больш палка, паўтараў:

— Наш май, Ніна, чырвоны, чырвоны, чырвоны май!

ДЗЁНЬНІК РАМАНА ЗАБАВЫ

Менск, 5 траўня 1923 г.

У мяне ўжо ёсьць пасьведчаньне і начны пропуск. Я — важная фігура, «наглядчык» Менскай управы поштаў і тэлеграфаў. Працую надалей у акумулятарнай. Ужо трохі пазнаёміўся з працай і магу самастойна дзяжурыць. Мае калегі самі зацікаўлены ў тым, каб я як найхутчэй навучыўся ўсё рабіць. Усе вельмі хочуць чацьвёртую зьмену. Відаць, ад аўторка я пачну дзяжурствы.

Я прапанаваў дзяжурыць не штодзень, а раз на чатыры дні — цэлую пару. Гэтая ідэя ім вельмі спадабалася, бо пасьля дзяжурства можна будзе мець тры вольныя дні. Можа, мне ўдасца гэта прабіць. Тады я мог бы часам выяжджаць зь места ці нават — у выпадку патрэбы — схадзіць за мяжу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Сергей Раткевич
libcat.ru: книга без обложки
Сергей Лукьяненко
Сергей Пясецкий - Пяты этап
Сергей Пясецкий
Сергей Решетнёв - Графика ночей
Сергей Решетнёв
libcat.ru: книга без обложки
Сергей Смирнов
Сергей Аксу - Тревожная ночь
Сергей Аксу
Сергей Пясецкий - Гляну я ў аконца…
Сергей Пясецкий
Сергей Пясецкий - Яблычак
Сергей Пясецкий
Отзывы о книге «БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ»

Обсуждение, отзывы о книге «БАГАМ НОЧЫ РОЎНЫЯ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x