Уладзімір Караткевіч - Хрыстос прызямліўся ў Гародні

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Хрыстос прызямліўся ў Гародні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хрыстос прызямліўся ў Гародні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хрыстос прызямліўся ў Гародні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Хрыстос прызямліўся ў Гародні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На паваротках дарогі мянялі сваё месца зоры. А яна сядзела і з трывогай і адначасова з дзіўным спакоем адданасці лёсу думала: «Чаму я так зрабіла? Хіба не быдла ўсе людзі і хіба не ўсё адно, каму служыць? Вось і гэтыя… абрабавалі. Сапраўды, блюзнеры, махляры, валацугі. Чаму ж мне не хочацца служыць супраць іхняга атамана?»

— Ну, быдла, — сказаў раптам Тумаш. — Ну, айцы душаў!

І змрочны Хрыстоў голас адказаў з цемры:

— Кінь. Яны ўсё ж вышэй за быдла. Можа быдла катаваць іншых? А прынізіць сябе? А сябе прадаць на таргах?

«Жывы, — падумала яна. — Проста ён жывы. І рабуе, і ўсё… а жывы. А тыя і рабуюць, і словы гавораць, а мёртвыя. Гандляры, дрэнь, золатам залітыя, гвалтаўнікі, мяснікі, каты майго цела — мёртвыя яны, вось і ўсё. А гэты глядзіць на мяне, як на дрэва, а жывы. Там, дзе мерцвякі глядзяць на мяне, як на дрэва, ён — як на жывую. І ў адзіным выпадку, калі яны глядзелі, як на жывую, ён, як на дрэва. Ну і схопяць. Вядома, з табою не толькі ў неба не трапіш, з круцялём і мазурыкам, а і на зямлі доўга не паходзіш, у зямное пекла пападзеш… Хай так. Не хачу баяцца. Ніколі больш цябе не прадам. Выкуплю грэх, ды можа, і вярнуся да Ратмы… Не хочацца вяртацца да Ратмы, хаця і ласкавы ён, і кахае, і кранальны да замілавання. А, усё адно!… Вось дарога — і ўсё».

У дрымоце яна глядзела, як плывуць зоры, слухала, як крычыць драч, бачыла, як рухаецца на фоне зорак Хрыстова постаць, апранутая ў брудна-белы хітон.

РАЗДЗЕЛ ХХІІІ СТАРОЕ КАХАННЕ

І ўсё здаецца, што сад там цвіце,

А там і лаўжоў няма.

Гэльская песня

Тыдні і тыдні яны знемагалі ад пошукаў. Нідзе ніхто не даваў ім адказу. Нават чутак больш не было. І хаця нэндзы яны пасля наваградскага рабунку не адчувалі — душы іхнія былі спустошаны. Дарэмна шукалі яны дрэва, каля якога маглі б абвіць сваё жыццё. Ішлі ўлегцы, таму што большую частку грошай паспелі закапаць на будучае, але ў душах іхніх жылі цяжар і знявер'е.

Аднойчы падыходзілі яны да невялічкай вёсачкі ў баку ад дарогі. Біў звон драўлянага касцёла. Цягнуліся над папарам клубастыя белыя аблокі.

— Ведаеш, што за вёска? — спытаў Хрыстос у Іуды. — Тут жыве дзеўка — цяпер-та яна баба, — якую я калісьці кахаў.

— Калі гэта?

Хрыстос усміхнуўся:

— У мінулае сваё кароткае з'яўленне. Калі сышоў паглядзець, што тут і як.

— І праўда, што шалбер, — сказаў Іуда. — Нездарма шукаюць.

— Ну-ну, я жартую. Калі шкаляром быў.

— Хочаш паглядзець? — спытаў Іуда, убачыўшы нясцерпную тугу і чаканне чагосьці ў вачах Хрыста.

— Ці трэба? Прадала яна мяне. Прадала Анея. Магла ж хаця неяк спавясціць, каб хацела. Не шанцуе мне… А раней шанцавала.

— А цягне цябе?

Хрыстос маўчаў.

— Ідзі, — амаль груба сказаў іудзей. — Мы цябе на плошчы пачакаем.

І ўсе яны звярнулі з гасцінца да вёскі.

…Хрыстос пайшоў прыгуменнямі. З мірской плошчы ляцеў нейкі шум, а яму не хацелася зараз бачыць людзей.

Сандалі асклізаліся з мяжы. Двухзубныя ваўчкі чапляліся за хітон. Пахнула зямлёй, нагрэтымі кустамі чорных парэчак.

І скора ўбачыў ён знаёмы сад і абцяжараныя пладамі яблыні. Пайшоў паўздоўж іх, каля плота. Сонца грэла ў спіну. Хвалявалася чаканнем сэрца… Здрадзіла… Даўно ён не быў тут… Ды не, нядаўна.

І здалося яму: цвілі яблыні. І сам ён, зусім тады малады, прыгожы, нетутэйшы, стаяў пад імі… І дзяўчына бегла да яго… І зараз ён не ведаў, тая гэта або Анея.

…Рассоўваючы рукамі цяжкія галіны, ён глядзеў на векаўшчыну — дом, на багацюшчыя свірны, на вастраверхі страшны паркан вакол іх.

І ўбачыў. Жанчына рыхліла грады. І ён не мог пазнаць, тая гэта ці іншая. Агрубелая ад вечнай прагнай работы, што ўжо не радасць і не праклён, а — ідал, шыракаклубая, скурчаная на гэтай тлустай зямлі, як тлусты белы корч.

Рагі гразі між пальцамі ног, плоскія ступакі, велізарныя звісаючыя грудзі… Хутчэй… Хутчэй перабірайце, рукі… Хутчэй працуй, трызубец… Нават сотня наймітаў не дагледзіць, як ты сама.

Калі яна ўзняла на яго тупы твар, ён зразумеў, што гэта ўсё ж яна, і ледзь не крыкнуў.

Ах, багаты двор, багаты двор! Найміты і наймічкі, паркан, грошы ў скарбонцы недзе ў падполе (іх вечна няма, калі нешта патрэбна купіць), чароды коней і кароў, самыя багатыя і дарагія іконы ва ўсім наваколлі.

— Чаго стаў?… Ідзі…

Грубы ад вечных дажджоў і вятроў голас.

— Ну.

Вочы Хрыстовы былі вільготныя. І тут з хаты выйшаў Ён. І ў ім мала што засталося ад мяккага юнака з цёмнымі вачыма. Нясцерпна грубы твар. Столькі крывіў душою, што вочы блудліва бегаюць. І таксама не пазнаў. Ды што! Кожны дзень прагнасці, як тысяча вякоў, і толькі ў шчодрага жыццё кароткае і спявучае, як палёт птушкі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хрыстос прызямліўся ў Гародні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Хрыстос прызямліўся ў Гародні»

Обсуждение, отзывы о книге «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x