Уладзімір Караткевіч - Хрыстос прызямліўся ў Гародні

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Хрыстос прызямліўся ў Гародні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хрыстос прызямліўся ў Гародні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хрыстос прызямліўся ў Гародні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Хрыстос прызямліўся ў Гародні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— До, — сказаў Лотр. — Цяпер яны. Ты хто?

Наперад выступіў кучматы і зарослы чалавек з падступнымі вачыма забіякі, адзін з тых «рымскіх ваякаў», што дзялілі ля крыжа адзенне. У адным з куткоў рота — пагардлівая ўсмешка; тытунёвыя вочы нядобра бегаюць. На галаве, як ва ўсіх кучаравых, што ўвайшлі ва ўзрост, пачынае прабівацца лысіна.

— Лявон Конаўка, — з выхвальствам сказаў чалавек.

Ягоны сусед, падобны да яго, але яшчэ па-юначаму танклявы (ды яшчэ ў вачах, замест выхваляння і нахабства, баязлівасць), дадаў:

— А я яму брат. І нічога мы больш не рабілі. Мы рыбакі.

Камар, які зноў заснуў, раптам прачнуўся, спытаў:

— Па чужых стайнях рыбакі?

І тут выступіў наперад той, цыганаваты, з вугольнымі бліскучымі вачыма, са жвавым, як у малпы, абліччам, які так спрытна ставіў падножкі ў часе сутычкі.

— Па чужых стайнях — гэта быў я. Міхал Іліяш маё прозвішча.

— Ты — пасля, — сказаў Камар. — Не хвошчуць — не дрыгай нагамі.

— Гэта я разумею, — выскаліў зубы Міхал.

— Н-ну, браты… То з кім гэта вы біліся?

Два былыя «эфіопы» выйшлі і сталі побач з імі. Адзін, здаровы, як халера, тугі, з платаядным ротам і самовымі вочкамі — сапраўдны Гарганцюа, — сказаў басам:

— Я таксама рыбак. Лаўлю выразубаў, мірон, а асабліва самоў. Гэта калі іх вымачыць ды патлушчыць іхнім жа тлушчам, — ён прыклаў да вусоў пальцы, — м-м-нм… А прозвішча маё Сіла Гарнец… А ото мой нягожы братка. Такі няўдалы, што двухгадовага шчупака толькі з цяжкасцю з'есць. Зваць яго Ладысь.

Ладысь Гарнец выступіў наперад. Худы, вельмі падобны на дзяўчыну, з доўгімі рыжавата-залацістымі валасамі. Рот прыадкрыты, як у юрода, у вачах мудрагельства.

— Рыбак. Але ў ісціне хадзіць хачу. У ісціне.

— Вы не глядзіце, што ён такі… прыдуркаваты, — сказаў Сіла. — Ён два гады ў царкоўнай школе вучыўся. Выгналі. Мудрагеліць пачаў, прароцтвы чытаць… Сапсулі яго там… І зараз не сваімі словамі гаворыць, а не можа запомніць, у якім зарожку больш рыбы. А гэта проста… Вось, скажам, ля могільніка, там бялёзны — ані-ані…

— До, — сказаў Лотр.

— І балабы няма…

— Не рыбу, але будзеце ўлаўляць чалавекаў, — сказаў Ладысь.

— До. Кажы далей ты, Сіла.

— Ну вось, і атрымалася ў нас у той дзень з Конаўкамі бойка. Конаўкі ж таксама рыбакі, але горшыя. Сказаць, скажам, дзе ў нас там кляпцы водзяцца — гэта ім слабіна.

— Брэшаш, — сказаў Лявон Конаўка.

— Ваша правялебнасць, — сказаў Лотру Басяцкі, — хай бы ён і далей казаў. А то іншыя непрыдатныя. Адзін — трусік. Другі — рыбаед, і, як гаворыць, то рыбай нясе. А трэці — юрод не ад Пана Бога нашага.

— Ваша праўда, — сказаў кардынал. — Кажы ты, старэйшая конаўка.

Лявон выступіў наперад і абег усіх вачыма, ад якіх любой падножкі можна было чакаць.

АПАВЯДАННЕ ЛЯВОНА КОНАЎКІ

— Гэта ён брэша ўсё, гэты Сіла. Ніякага ведання ў яго нямашака. Дый як можа быць, калі ў яго галава, як у сома — самі бачыце, якія вочкі, — і калі ён толькі жарэ. Першыя рыбакі і на нашым возеры — вось я, Лявонька, а калі брат у розум увойдзе-ўбярэцца, то і ён будзе разумнейшы за таго сама. І мы заўсёды пану нашаму літасціваму, хаця ён і не ўтаропае нічога, але, папраўдзе, як то рабам шчырым належыць, па пісанню, больш за ўсё лепшай рыбы прыносім. А пан наш не схізмат які-небудзь, як мы, мужыкі-дураломы, бабовыя галовы, а высакародны Дамінік Акавіты, і дадзены яму, за рупнасць аб веры святой, лацінскі надпіс на шчыт: «Rex bibendi»*.

* «Кароль п'янюг», то бок распарадчык папоек, тамада.

— Гэтага можна б і пусціць, — амаль расчулена шапянуў Лотру Басяцкі. — Лепшы матэрыял. Богабаязны чалавек, паналюбівы і… дурны, хаця і хітры.

Лявон раптам ганарліва ўскінуў галаву: відаць, не вытрымаў, сарваўся, няхай і на шкоду сабе. Хітрыя вочы забіякі засвяціліся.

— Каму разбірацца сярод гэтага мужычча? Мне дваццаць адзін… Яны ўсе дурні… А ў нас у хаце сам кроль Аляксандр дваццаць два гады таму спыняўся і начаваў і ўсіх жыхароў яе ласкаю сваёй крулеўскай адзначыў.

— Чулі, што вярзе? — шапянуў Лотр Басяцкаму. — Вось вам і адпусціць. Хай лепей пісар занясе, акрамя багахульства, яшчэ і абразу нябожчыку каралю.

— Чаму? — шэптам спытаў Балвановіч. — Магло быць. Ён быў добры кароль. Нас любіў. Просты. І, між іншым, ніводнай бабы, нават з курнай хаты, калі толькі магчыма было, ласкай і прыязнасцю сваёй не абмінаў. Гэта вам не іншыя. І што дзіўна, самі бабы так да яго і ліпнулі. Можа,таму так мала і цараваў.

— Магло-о быць, — перадражніў Лотр. — Магло быць, ды не тут. Дзеці іхняе мосці зараз ледзь дзеўкамі цікавіцца пачынаюць… Колькі год, як кароль памёр? Ага. А цараваў колькі? Чатыры гады і восем месяцаў. То за колькі год да ягонага царавання гэты боўдур нарадзіўся? Магло-о бы-ыць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хрыстос прызямліўся ў Гародні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Хрыстос прызямліўся ў Гародні»

Обсуждение, отзывы о книге «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x