Уладзімір Караткевіч - Хрыстос прызямліўся ў Гародні

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Хрыстос прызямліўся ў Гародні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хрыстос прызямліўся ў Гародні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хрыстос прызямліўся ў Гародні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Хрыстос прызямліўся ў Гародні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дарога мая ішла паўз падвор'е старой Слонімскай сінагогі. Вы ведаеце, дзе яна. Высокі каменны мур, а за ім куб з дзікага каменя пад вострым дахам… Сам не ведаю чаму, але я спыніўся насупраць увахода на падвор'е сінагогі, там, дзе стаяць дзве каменныя жанчыны.

— Якія жанчыны? — спытаў Жаба.

— Каменныя. Калі пан магнат не быў там — магу растлумачыць. Кароль Жыкгімонт вывез іх з Нямеччыны і, не ведаю, падчас якога падарожжа, загадаў паставіць іх у Слоніме, на знак таго, што хаця і вельмі старая слонімская абшчына, але ў веры яна — сляпая. Адна жанчына, з паходняю ў руцэ, Касцёл. Другая, з павязкаю на вачах, Сінагога, бо пазбаўлена яна святла і блукае ў цемры.

— Чаму ты ўсміхаешся? — спытаў Жаба.

— Ды так, я падумаў, што і ў самых цёмных душах неўсвядомлена жыве справядлівасць… Дык вось, усе гэтыя дужа высокія думы былі незразумелыя людзям. Ніхто не мог уцяміць, чаму паставілі на скрыжаванні вуліц дзвюх дзевак і чаго адна свеціць другой, калі тая гуляе ў жмуркі. Нейкія людзі, відаць, рупліўцы аб чысціні нораваў, паадбівалі ім насы, бо жанчыны былі амаль голыя… Другія, відаць, лыцары плоці, хацелі, напэўна, пераканацца, што жанчыны каменныя, і пакінулі сям-там сляды сваіх лапаў… А астатнія нанеслі пад камяні, на якіх стаялі жанчыны, кучу смецця.

Я стаяў і думаў, куды мне ісці, калі ўбачыў, што ў браме падвор'я сінагогі нешта кішыць. Потым адтуль вывалілася чалавек пятнаццаць ягоных супляменнікаў. Яны былі вельмі багата апранутыя. Лісіныя плашчы, доўгія, з дарагога сукна… халаты, ці як яно там… На галовах — жоўтыя з золатам вялікія павязкі. На руках — бранзалеты з вітога срэбра і золата. Астатнія — іх было многа, і яны былі ў больш цёмных вопратках — стаялі на вуліцы і на падвор'і і маўчалі. А гэтыя цягнулі вось яго… Але Бог ты мой, што гэта былі за морды! Ноздры вонкі і трапечуць, рукі тлустыя, вочы і павекі чырвоныя ад гневу. А адзін, самы здаравенны, а па выгляду не іудзей, а каваль і бандзюга з вялікай дарогі, крычаў: «Начальніка ў народзе тваім зласловіў! Біце яго каменнямі!» Але людзі толькі падымалі ўгору рукі.

— Шамоэл аслападобны, — сумна сказаў Раввуні.

Ніхто яго, Раввуні, не біў. Пэўна, не хацеў. Але ніхто і не заступаўся. Ніводная душа.

— Што рабіць па-за абшчынай? — мармытаў іудзей. — Паміраць? Яны баяліся. І ўсе ж яны свінні. Яны ж таксама — абшчына.

Яны падцягнулі вось яго да брамы, але тут ён учапіўся за шулы, як «дзед» за валасы, і хаця яны былі страшэнна тлустыя і здаровыя — яны нічога не маглі зрабіць з ім адным. Бо яны перашкаджалі адзін аднаму, а ён, такі ўчэпісты, упяўся ў шулы, як самшыт дрэва ў расколіну скалы. Прызнацца, я адразу ўхваліў яго, і ён мне гэтым спадабаўся. Заўсёды прыемна, калі адзін мужна трымаецца супраць многіх… Я трохі разумею мясцовую гаворку і пачуў…

— Зладзеі вы! — крычаў ён. — Каб вы рэдзькай раслі і каб гэтая бедная ваша задніца матлялася ў паветры.

Яны пыхкалі, і саплі, і вазіліся, як вожыкі, а я сачыў за імі. Мне не было куды спяшацца і не было куды ісці. У гэтым прытульным месцы для мяне не было месца.

Яны таўкліся, але нічога не маглі зрабіць з ім. Ён трымаўся і крычаў:

— Ва ўсіх разбойнікаў на зямлі адна мова! Яе-ткі вы… але, яе-ткі вы ведаеце! Што б сказалі вашы нябожчыкі, вашы богабаязныя бабулі, вашы набожныя продкі?! Яны перакруціліся б у магілах… задам да Ерусаліма, які вы прадалі! Нашто вам спісак Пана Бога — у вас спіскі нарабаванага.

І тут нечы выспятак выбіў, урэшце, яго з брамы. Ён паляцеў і пляснуўся ў пыл. А потым ускочыў і распачаў такую ярасную Іерэміяду, якой мне ніколі не даводзілася бачыць і чуць:

— Гігочаце вы над падзеннем народа свайго, як коні! Шакалы вы! Каб вам ціснуцца да гною, каб вашая скура стала сухая, як дрэва! Вушы ў вас неабрэзаныя, у трунах вы пачуеце; самі свінні і свінняў жарэце, і мярзотнае варыва ў гаршках вашых.

І раптам так закрычаў, што мяне аж разабраў смех:

— Басякі-і! Тфу на вас! Тфу!

Ён кідаў у іх прыгаршчамі пылу і плакаў ад бяссілля, бо гэта ім было, як і словы, — аб сценку гарох. Тады я падумаў, што яго і сапраўды могуць пабіць каменнямі і гэта будзе дрэнна. Я падышоў і сказаў яму: «Хадзем, братка».

— Ён сказаў мне: «Хадзем, братка», — прамармытаў Іосія. — І я пайшоў. А што мне яшчэ заставалася рабіць?

— Мы пайшлі ўжо двох. У Слоніме нам заставацца не выпадала. Раввуні меў рацыю: Бог нібы адабраў у гэтага Шамоэла розум. Ён хапаў, як воўк, за жывое. Пасля мы даведаліся, што мужыкі забілі яго і двух ягоных хаўруснікаў і яшчэ двох невінаватых.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хрыстос прызямліўся ў Гародні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Хрыстос прызямліўся ў Гародні»

Обсуждение, отзывы о книге «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x