Уладзімір Караткевіч - Хрыстос прызямліўся ў Гародні

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Хрыстос прызямліўся ў Гародні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хрыстос прызямліўся ў Гародні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хрыстос прызямліўся ў Гародні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Хрыстос прызямліўся ў Гародні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І Хрыстос зразумеў у гэтыя дні, што ў сець трапляюць вялікія рыбы, а малыя выскакваюць з яе. А ў сець жыцця, у нерат, пастаўлены моцнымі, трапляюць адны маляўкі, а для вялікай рыбы яна не існуе.

Ён таксама быў дробнай рыбай. І толькі касяк такіх, як ён, мог прарваць браднік, заведзены лёсам. Нельга бясконца адступаць.

Ля самай дарогі было гняздо перапёлкі. Коні і каровы маглі растаптаць яго, пастушкі падабраць яечкі, конюхі разнесці вартыя жалю сцябліны, з якіх яно было звіта. Але з кожнага цэлага яйка мог вылупіцца гнеў.

…Іх гналі, як малявак на водмелі, як перапёлак у жыце. Трэба было спыніцца і хаця слабаю дзюбай пачаць дзяўбці, каб не загубіць навекі душы.

Нельга больш было бегчы. Трэба было паказаць зубы, хай сабе цаною жыцця.

РАЗДЗЕЛ ХХХV «ДАРУЙ, МАЦІ! ТАБЕ НЕ ТРЭБА!»

…Ку вобразаві Прачыстай Дзявіцы, каторы ў тамтым крае гэтак слаўны быў цудамі. Потым тые шалбераве аблудныя онага свайго аблуднага (Хрыста) да алтара Прасвятой Багародзіцы прывялі, дзе быў абраз оный чудоўны. А меў той шалёны дваістую сукню…

«Кроніка Белай Русі»

І ўвайшлі яны па раскіслай, страшнай дарозе ў прадмесце Вільні і падышлі да Вострай святой брамы.

Віраваў перад брамай натоўп. Штурхаліся, гаманілі, чуліся праклёны, божканне, смех. Але чым далей яны прасоўваліся да аркі, тым больш было ціха і чынна, нібы людзі, як яны ёсць, на вачах ператвараліся ў анёлаў. Вочы сціпла апушчаны ці ўзведзены, на галовах няма шапак.

А людзі былі тыя самыя. Той самы разнамасны, абдзёрты натоўп, сярод якога — суконныя ўрады мяшчан багатых ды залатыя плямы даспехаў і багатых адзенняў.

Білі званы. На ўсім абшары горада.

— Скінь шапку, — сказала Хрысту Магдаліна.

— Ну не, — з нядобраю ўсмешкаю азваўся той. — У сваёй хаце што хачу, тое і раблю.

— Саб'юць.

— А я вось ім галовы дурныя пазбіваю, — сказаў Фама.

Не скідаючы шапак, яны прайшлі брамай. Ім пашанцавала: ніхто не прычапіўся. Магчыма, проста ніхто не заўважыў, якая гэта цаца прыйшла з Мядзінінскай дарогі.

— Вось тут і пачнём, — сказаў Хрыстос. — Калі ўжо не пачуюць перуна каля святыні, то нідзе не пачуюць.

…Амаль голы, ён стаяў за аркай глухога завулка, што выходзіў на Татарскую вуліцу. Рэдкія прахожыя не звярталі на гэта ўвагі. Мала што можна ўбачыць на вулках святога горада. Можа, так прапіўся чалавек, што гэта шынкарка з яго за доўг сукню здымае.

Між тым Магдаліна займалася дзіўнай работай. Раввуні толькі што ўсунуў адну верхнюю сукню ў другую і расправіў іх на плітах бруку. Магдаліна ліхаманкава зафастрыгоўвала абедзве сукні ля каўняра, сшывала іх адну з другой. Пасля яна зашыла іх па бартах, пакінуўшы на грудзях распор, у які маглі ўлезці два кулакі. Раввуні тым часам асабліва моцна сшыў абедзве сукні ля пояса. Усунуў кулак у распор, паспрабаваў разарваць зашытае — дудкі. Не ўдалося нават Фаме. Пасля абедзве сукні зафастрыгавалі па краях крыссяў. Цяпер сукня была дваістая.

— Ну вось, — сказаў Раввуні. — Цяпер сукня дваістая.

— Як душа чалавечая, — ялейна сказаў Ян. — У ісціне ходзяць дзеці Божыя, а на дне смурод.

— Каханы брат мой, — сказаў яму Якуб, — што ж ты ў нашым княстве жывеш, жэрці хочаш, а за праўду стаіш? Што-небудзь адно.

Хрыстос між тым калаціўся ў адной сарочцы: усё яшчэ было золка пасля дажджоў. На яго нацягнулі дваістую сукню і моцна перапаясалі яе.

— Ну вось, — сказаў Юрась. — Ану, Піліп, набяры каменьчыкаў. Ды сып іх мне між сарочкай і сукняй, за пазуху.

— Яно… Ды нашто… Халодныя.

— Паразважай мне яшчэ, доўбня, — лісліва сказаў Пятро. — Бог, ён ведае.

Піліп нагроб жмені каменьчыкаў.

— Куд-ды ты, — раззлаваўся Хрыстос. — Не ў распор, не між сукнямі. За сукні, галава яловая. Між імі і сарочкай. Каб толькі пояс трымаў.

…Мяркую, што ў нашай краіне не адзін я з'яўляюся аматарам нашай старажытнай беларускай мовы, яе чароўнага, лаканічнага і трохі наіўнага стылю. Таму я не магу не парадаваць астатніх, адступаючы сям-там ад майго няскладнага шматслоўя і даючы словы чалавеку, які сам бачыў гэта і расказваў аб гэтым залатой па сціпласці, народнасці і гумару тагачаснай мовай. Нашы летапісцы былі дзіўныя людзі. Нават хлусня іхняя была празрыстая і давала магчымасць убачыць на дне праўду. Магчыма, яны не надасканаліліся ў брахні ці, можа, назнарок рабілі гэта. Але, нават мечучы перуны і бліскавіцы, яны самым стылем сваім паказвалі, што сімпатыі іхнія на баку гарластых, дзёрзкіх, знаходлівых людзей, якія ўмеюць абвесці вакол пальца нават самога Бога, а ўжо служак ягоных і пагатоў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хрыстос прызямліўся ў Гародні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Хрыстос прызямліўся ў Гародні»

Обсуждение, отзывы о книге «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x