Генрык Сянкевіч - Quo Vadis

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрык Сянкевіч - Quo Vadis» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2002, Издательство: «Сафія», Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Quo Vadis: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Quo Vadis»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Quo Vadis» — захапляльны гістарычны раман выдатнага польскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі
Генрыка Сянкевіча аб кароткім перыядзе прадчування развалу вялікай Рымскай імперыі, аб першых кроках нікім не прызнаваных тады, на пачатку новай эры, «нефармальных суполак» хрысціян, аб першых кроках хрысціянства па гэтай зямлі, аб перадумовах і абставінах змены ваяўнічай ментальнасці на гуманістычную мараль. Над беларускім перакладам рамана працаваў каталіцкі святар — прэлат Пётр Татарыновіч
.
Рамантычная гісторыя кахання на фоне гэтых падзеяў робіць твор цікавым для шырокага кола чытачоў.

Quo Vadis — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Quo Vadis», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Асталася ў унктуарыюме толькі Эўніка. Праз хвіліну наслухоўвала адыходзячыя ў кірунку ляконікума галасы й смех, пасля, узяўшы выкладзены бурштынам і слановаю косцю столяк, на якім сядзеў перад хвілінаю Пятроні, прысунула яго да ягонай статуі. Поўна было ў унктуарыюме сонца й красак, што адбіваліся ад вясёлкавых мармураў, якімі вылажаны былі сцены.

Эўніка ўспялася на столяк і, зраўняўшыся з статуяй, раптоўна закінула ёй рукі на шыю ды плечы, пасля, адкінуўшы назад свае залатыя валасы ды прытуляючы ружовае цела да белага мармуру, пачала прыціскаць захопна губкі да халодных вуснаў Пятронія.

II

Пасля пасілкавання, якое называлася снеданнем, а якое два сябры спажывалі тады, калі звычайныя смяротнікі былі даўно ўжо па палуднёвым прандыюме, Пятроні запрапанаваў крыху задрамаць.

Водля яго яшчэ было зарана на адведзіны. Ёсць, праўда, людзі, якія пачынаюць адведваць знаёмых пры ўсходзе сонца, уважаючы ў дадатку гэны звычай за стары рымскі. Але ён, Пятроні, заве яго барбарскім. Папаўднёвая пара найлепшая тут, не раней, аднак, пакуль сонца не схіліцца ў сторану святыні капітолінскага Ёвіша й не пачне коса паглядаць на Форум. Восенню яшчэ бывае горача й людзі ахвотна дрэмлюць пасля яды. Тым часам міла паслухаць шуму вадаліву ў атрыюме ды, па абыдных millem passus [10] Тысяча крокаў (лац.). , прыдрамаць у чырвоным святле, працэджаным праз пурпуровае, напаўзацягнутае вэлярыюм [11] Покрыва (лац.). .

Вініць прызнаў рацыю й пачалі прахаджвацца, гутарачы свабодна аб тым, што чуваць на Палатыне і ў горадзе, філязафуючы пакрысе аб жыцці.

Пасля Пятроні пайшоў у кубікулюм, але не доўга спаў. Праз паўгадзіны выйшаў і, загадаўшы прынесці вервены, пачаў раскашавацца ейным запахам ды націраць ёю сабе рукі й твар.

— Каб ты ведаў, — кажа, — як гэта цвярозіць і бадзёрыць. Цяпер — я гатоў.

Лектыка чакала ўжо даўно, дык уселіся й загадалі несціся на Вікус Патрыцыюс [12] Вуліца Патрыцыяў. Vicus таксама ўжываецца ў знач.: квартал, вёска (заўвага рэд.). (лац.). , у дом Аўла. «Інсуля» Пятронія ляжала на паўднёвым узбоччу Палатыну, каля так званае Карынэ, дык найпрасцей ім было ніжэй Forum, але Пятроні маніўся па дарозе зайсці да залатара Ідумэна, дык загадаў, каб неслі іх праз Вікус Апалонус і Форум, у бок Вікус Сцэлератус [13] Вуліца Злодзеяў (лац.). , на рагу якое поўна было ўсялякага роду табэрнаў, крамаў.

Здаравенныя негры паднялі лектыку й рушылі, папераджаныя праз нявольнікаў, званых педысеквамі. Пятроні раз-пораз нюхаў моўчкі свае пахнучыя далоні й якбы аб нечым надумоўваўся, пасля адазваўся: — Прыйшло мне ў голаў, што калі твая лясная багінька не ёсць нявольніцай, дык магла б кінуць дом Плаўтаў і перанясціся да цябе. Атуліў бы ты яе каханнем ды абсыпаў бы багаццем, як я сваю абажаную Хрызатэміс, якою, між намі гаворачы, я ўжо прынамсі нагэтулькі здаволіўся, наколькі яна мною.

Марк матнуў галавою.

— Не? — пытае Пятроні. — У найгоршым выпадку справа зачапілася б за цэзара, а запэўніваю цябе, што хоць бы й дзеля маіх уплываў Рудабароды быў бы па тваёй старане.

— Не знаеш Лігіі! — адказвае Вініць.

— Дык дазволь спытаць, ці ты яе знаеш больш як з погляду? Ці хоць гутарыў ты з ёю? Звяраўся ў каханні?

— Бачыў яе перш пры вадаліве, а потым спаткаў яе шчэ двойчы. Не забудзь, што падчас побыту ў доме Аўлаў я жыў у наўзбочнай вілле, прызначанай для гасцей, — і, з выбітай рукою, не мог садзіцца разам за стол. Аж толькі напярэдадні майго выезду спаткаў Лігію пры вячэры — і не мог слова да яе прагаварыць. Мусіў слухаць Аўлавых расповядаў пра ваенныя перамогі ў Брытаніі, пра ўпадак дробных гаспадарак у Італіі, да якога яшчэ Ліціній Сталон намагаўся не дапусціць. Наагул не ведаю, ці Аўл патрапіць гутарыць аб чым іншым, і не думай, што здалеем ад гэтага выкруціцца, хіба захочаш слухаць пра сучасную распешчанасць. Яны там маюць у курніках бажанты, але не ядуць іх водле таго прынцыпу, што кажны з’едзены бажант прыбліжае канец рымскае магутнасці. Другі раз я спаткаў яе ля паркавай цыстэрны, з свежа вырванай трасцінкай у ручцы, макаўку якое мачала ў ваду і скроплівала навакольныя ірысы. Глянь на мае калені. На шчыт Гераклавы кажу табе — не дрыжалі яны, калі на нашыя маніплы йшлі з выццём хмары партаў, а дрыжалі пры гэнай цыстэрне. І збянтэжаны, моў дзіцянё, што буллу шчэ носіць на шыі, вачыма толькі маліў літасці, доўга не могучы слова выгаварыць.

Пятроні глянуў на яго казаў бы з нейкай зайздрасцяй.

— Шчаслівы, — кажа. — Хоць бы свет і жыццё было найгоршае, адно ў іх астанецца вечна добрае — маладосць!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Quo Vadis»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Quo Vadis» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Henryk Sienkiewicz - Quo Vadis?
Henryk Sienkiewicz
Эрленд Лу - Курт, quo vadis?
Эрленд Лу
Henrik Sienkiewicz - Quo vadis
Henrik Sienkiewicz
Хенрик Сенкевич - Quo vadis
Хенрик Сенкевич
Генрик Сенкевич - Quo vadis
Генрик Сенкевич
libcat.ru: книга без обложки
Генрык Сянкевіч
Hienryk Siankievič - Quo Vadis
Hienryk Siankievič
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Андронов
Марк Дронов - Quo vadis?
Марк Дронов
Отзывы о книге «Quo Vadis»

Обсуждение, отзывы о книге «Quo Vadis» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x