Генрык Сянкевіч - Quo Vadis

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрык Сянкевіч - Quo Vadis» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2002, Издательство: «Сафія», Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Quo Vadis: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Quo Vadis»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Quo Vadis» — захапляльны гістарычны раман выдатнага польскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі
Генрыка Сянкевіча аб кароткім перыядзе прадчування развалу вялікай Рымскай імперыі, аб першых кроках нікім не прызнаваных тады, на пачатку новай эры, «нефармальных суполак» хрысціян, аб першых кроках хрысціянства па гэтай зямлі, аб перадумовах і абставінах змены ваяўнічай ментальнасці на гуманістычную мараль. Над беларускім перакладам рамана працаваў каталіцкі святар — прэлат Пётр Татарыновіч
.
Рамантычная гісторыя кахання на фоне гэтых падзеяў робіць твор цікавым для шырокага кола чытачоў.

Quo Vadis — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Quo Vadis», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Па дарозе, на доказ, да чаго даводзіць аўтарcкае самалюбства, раскажу табе гісторыю Руфіна.

Але пакуль яе распачаў, то і звярнулі на Вікус Патрыцыюс ды незабаўна стаялі пры доме Аўла. Малады і дужы «janitor» [15] Брамнік (лац.). адчыніў ім дзверы ў остыюм, над якімі сарока ў клетцы вітала крыклівым: «Salve!» [16] Салют! Здароў! (лац.). Ідучы з другіх сяней, званых остыюм, у самы атрыюм, Вініць кажа: — Ці звярнуў увагу, што прыдзверны тут без ланцугоў?

— Гэта дзіўны дом, — адказаў паўголасам Пятроні. — Пэўна табе ведама, Пампонію Грэцыну падазравалі, што практыкуе ўсходні забабон, сутнасць якога — аддаваць чэсць нейкаму Хрысту. Здаецца, прыслужылася ёй Крыспініла, якая не можа дараваць Пампоніі, што аднаго мужа было дастаткова ёй на цэлае жыццё. Унівіра!.. Скарэй здарыцца сяння ў Рыме паўмісак рыжкоў з Норыкума. Судзілі яе дамовым судом… — Праўду кажаш, што гэта дзіўны дом. Потым раскажу табе, што я тут бачыў і чуў.

Тым часам прыйшлі ў атрыюм. Загадчык ягоны, нявольнік, так званы «аtriensis», выслаў наменклатара, каб далажыў аб гасцях, адначасна служкі падсунулі ім крэслы й столячкі пад ногі. Пятроні, які не бываў у гэтым доме, старонячыся ад суровага суму, які там быццам валадарыў, разглядаўся навокал з пэўным здзіўленнем, бо атрыюм зусім не рабіў сумнага ўражання. З адкрытай гары падаў сноп яснага святла, рассыпаючыся ў тысячу іскраў на вадапырску.

Квадратная сажалка з фантаннай усярэдзіне, прырыхтаваная для прыймання дажджу, падаючага праз адкрытую гору, а называная «імплювіюм», была акружана анемонамі й лілеямі. Відаць, у доме кахаліся ў лілеях, было іх купіны — і белых, і чырвоных, і ўрэшце шатыровых ірысаў, далікатныя пялёсткі якіх былі як бы пасрэбраныя вадзяным пылам. Сярод мокрых мхоў, якімі прыкрытыя былі дайнічкі з лілеямі, і сярод пукоў лісця відны былі бронзавыя статуйкі дзяцей і воднага птаства. У адным куце бронзавая лань нахіліла сваю запляснелую ад вогкасці галованьку да вады, казаў бы жадала напіцца. Падлога ў атрыюме была з мазаікі; сцены часткова з чырвонага мармуру, часткова маляваныя ў дрэвы, рыбы, птушкі й грыфы, вабілі вока йгрою красак. Ад дзвярэй да баковак упрыгожаны былі чарапашнікам або нат слановай косцю; пры сценах між дзвярмі стаялі статуі продкаў Аўла. Усюды відзён быў спакойны дастатак, далёкі ад пышнае збыткоўнасці, але шляхотны й самапэўны.

Пятроні, які без параўнання жыў пышней ды страйней, не мог тут, аднакава ж, знайсці ані аднае рэчы, якая б рэзала ягоны густ, дык звярнуўся з гэтым да Вініція, аж тут нявольнік-вэлярыюс адсунуў заслону, аддзяляючую атрыюм ад таблінума, і ў глыбі дома паказаўся спяшаючы Аўл Плаўт. Быў гэта чалавек ужо пажылы, з белаю галавою, але чорствы, з энергічным тварам, крыху прыкараткім, але затое падобным да галавы арла. Гэты раз было відно на ім пэўнае здзіўленне, а нат трывога з прычыны адведзін Нэронавага прыяцеля, сябры й завушніка.

Але Пятроні быў зоркім чалавекам ды не абыякім бывальцам, каб гэтага не даследзіць, дык па першых прывітальных словах выясніў з цэлай сваёй вымоўнасцяй і свабодай, што прыйшоў падзякаваць за апеку над сястрынцом ягоным, і што толькі ўдзячнасць спрычыніла ягоныя адведзіны, хоць асмяляла да іх і даўнейшае знаёмства.

Аўл запэўніў яго з свайго боку, што вельмі рад мілым гасцям, а што да ўдзячнасці — кажа, — то і сам да гэтага пачуваецца, хоць мо Пятроні й не здагадваецца, за што. Праўда, Пятроні не здагадваўся. Дарэмна падымаў свае арэхавыя вочы ўгару, натужваўся, каб нагадаць найменшую паслугу Аўлу ці каму-небудзь. Не прыпамінаў сабе нічога, апрача таго хіба, што маніўся зрабіць для Вініція. Мімаволі хіба магло што здарыцца, але толькі мімаволі.

— Люблю і цаню надта Веспасыяна, — аб’ясняе Аўл, — якому вашэць уратаваў жыццё, калі раз прыдарылася яму няшчасце заснуць пры слуханні вершаў цэзара.

— Здарылася яму шчасце, — адказаў Пятроні, — бо іх не чуў. Не пярэчу, аднак, што магло яно скончыцца нешчасліва. Рудабароды маніўся канечне паслаць яму цэнтурыёна з прыяцельскай радай, каб падрэзаў сабе жылы.

— А ты, Пятроні, асмяяў яго.

— Так, а мо й наадварот: я сказаў яму, што калі Арфей умеў песняю нагнаць сон дзікім бестыям, то ён дараўняў яму, патрапіўшы ўлюляць Веспасыяна. З Рудабародага можна падкпіваць, але пад умовай, каб у малых кпінах было вялікае падхлебніцтва. Нашая міласцівая аўгуста Папея разумее гэта добра.

— На жаль, такія часы, — адказаў Аўл. — Не маю двух пярэдніх зубоў, выбіў іх мне камянём брытанец, таму так гутарка мая свішчаватая, аднак жа найшчаслівейшыя дні жыцця правёў я ў Брытаніі… — Бо пераможныя, — дакінуў Вініць. Але Пятроні, баючыся, каб стары ваяк не зачаў гарадзіць аб старых сваіх войнах, змяніў тэму гутаркі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Quo Vadis»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Quo Vadis» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Henryk Sienkiewicz - Quo Vadis?
Henryk Sienkiewicz
Эрленд Лу - Курт, quo vadis?
Эрленд Лу
Henrik Sienkiewicz - Quo vadis
Henrik Sienkiewicz
Хенрик Сенкевич - Quo vadis
Хенрик Сенкевич
Генрик Сенкевич - Quo vadis
Генрик Сенкевич
libcat.ru: книга без обложки
Генрык Сянкевіч
Hienryk Siankievič - Quo Vadis
Hienryk Siankievič
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Андронов
Марк Дронов - Quo vadis?
Марк Дронов
Отзывы о книге «Quo Vadis»

Обсуждение, отзывы о книге «Quo Vadis» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x