Генрык Сянкевіч - Quo Vadis

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрык Сянкевіч - Quo Vadis» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2002, Издательство: «Сафія», Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Quo Vadis: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Quo Vadis»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Quo Vadis» — захапляльны гістарычны раман выдатнага польскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі
Генрыка Сянкевіча аб кароткім перыядзе прадчування развалу вялікай Рымскай імперыі, аб першых кроках нікім не прызнаваных тады, на пачатку новай эры, «нефармальных суполак» хрысціян, аб першых кроках хрысціянства па гэтай зямлі, аб перадумовах і абставінах змены ваяўнічай ментальнасці на гуманістычную мараль. Над беларускім перакладам рамана працаваў каталіцкі святар — прэлат Пётр Татарыновіч
.
Рамантычная гісторыя кахання на фоне гэтых падзеяў робіць твор цікавым для шырокага кола чытачоў.

Quo Vadis — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Quo Vadis», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Дык так, знача, празрыстая, як лямпрыска, або як маладая сардынка?

— Не жартуй, Пятроні, а калі цябе зводзіць свабода, з якою сазнаюся табе з маіх пажаданняў, ведай аб тым, што ясная тога часам глыбокія раны пакрывае. Мушу табе таксама сказаць, што, вяртаючыся з Азіі, праспаў я адну ноч у святыні Мопса, каб мець варожбны сон. Вось жа з’явіўся мне ў сне сам Мопс і запавясціў, што ў жыцці маім даканаюцца вялікія перамены праз каханне.

— Чуў я ад Плінія, што не верыць у багоў, толькі верыць у сны, і, можа, праўду кажа. Мае жарты не перашкаджаюць мне часамі думаць, што сапраўды ёсць толькі адно боства, вечнае, усёўладнае, творчае, Venus Genitrix [6] Венера-Нараджальніца (лац.). .

Яна канцэнтруе душы, канцэнтруе целы ды рэчы. Эрос вывеў свет з хаосу.

Ці добра зрабіў, то іншая справа, але калі так ёсць, то мусімы прызнаць ягоную магутнасць, хоць можна яе й не багаславіць… — Ах, Пятроні! Лягчэй філязафаваць, як даць добрую раду.

— Скажы мне, чаго ты фактычна хочаш?

— Хачу мець Лігію. Хачу, каб гэтыя рукі мае, якія абнімаюць цяпер толькі паветра, маглі абняць яе ды да грудзей прыціснуць. Калі б была нявольніцай, даў бы за яе Аўлу сто дзевак з пабеленымі вапнаю нагамі, на знак, што іх першы раз вывелі на продаж. Хачу мець яе ў маім доме датуль, пакуль галава мая не збялее, бы чуб Саракта.

— Яна не ёсць нявольніцай, але ўсё ж належыць да Плаўтавай фаміліі, і можа быць уважаная за алюмну [7] Выхаванка (лац.). , бо ёсць пакінутым дзіцём. Плаўт мог бы табе яе адступіць, каб хацеў.

— То хіба не знаеш Пампоніі Грэцыны? Дый абое да яе прывыклі, як да собскага дзіцяці.

— Пампонію знаю. Істны цыпрыс. Каб не была жонкаю Аўла, можна б яе наймаць на плачку. Ад смерці Юліі не скінула цёмнае столы ды наагул выглядае, якбы шчэ жывучы хадзіла па лузе, зарослым асфодэлямі. Ёсць пры тым «univira» [8] Аднамужняя (лац.). , дык між нашымі чатыры- й пяцікратнымі разводніцамі ёсць адначасна феніксам… Але!.. Ці чуў, што фенікс, мабыць, сапраўды цяпер выклюнуўся ў Егіпце? Гэта яму здараецца не часцей, як раз на пяцьсот год.

— Пятроні! Пятроні! Аб феніксе пагутарым калі йнакш.

— Што ж я табе, мой Марк, скажу. Знаю Аўла Плаўта, які хоць ганіць мой спосаб жыцця, але чуе адносна мяне пэўную слабасць, а можа нат паважае мяне больш, чым іншых, ведае бо, што я ніколі не быў даносчыкам, як, напрыклад, Даміцыус Афэр, Тыгэлін ды цэлая банда прыхвасняў Рудабародага. Не строячы пры тым з сябе стоіка, я не раз крывіўся на паступкі Нэрона, на каторыя Сэнэка й Бурр глядзелі праз пальцы. Калі спадзяешся, што я магу нешта для цябе ў Аўла выманіць — гатоў на паслугі табе.

— Думаю, што можаш. Ты маеш на яго ўплыў, а пры тым розум твой знайдзе найвычарпальныя спосабы. Каб ты так зарыентаваўся ў сытуацыі ды пагутарыў з Плаўтам… — Замнога рахуеш на мой уплыў і досціп, але калі толькі пра гэта расходзіцца, пагутару з Плаўтам, як толькі перанясуцца ў горад.

— Яны ўжо вярнуліся два дні таму.

— Тады хадзем у трыклініюм, дзе чакае нас снеданне, а пасля, падмацаваўшыся, загадаем занясціся да Плаўта.

— Ты заўсёды быў для мяне мілы, — выказвае радасць Вініць, — але цяпер пастаўлю хіба табе статую між маімі лярамі — от такую стройную, як гэта — і буду складаць ёй ахвяры.

Гэта кажучы, абярнуўся да статуяў, што ўхарашалі цэлую адну сцяну пахучае святліцы, і паказаў рукою на фігуру Пятронія, прадстаўляючую яго як Гермеса, з посахам у далоні. Потым дакінуў: — На святло Геліёса! Калі «боскі» Аляксандр быў да цябе падобны, — няма чаго дзівіцца Гэлене.

І ў гэтым воклічу было столькі ж шчырасці, колькі й падхалімства. Пятроні бо, хоць старэйшы й менш атлетычны, прыгажэйшы быў за Вініція.

Жанчыны ў Рыме любаваліся не толькі ягоным гнуткім розумам і густам, за які называлі яго арбітрам элеганцыі, але і целаскладам. Любаванне тое відаць нат на тварах тых дзяўчатак з Кос, адна з якіх, імем Эўніка, сукрыта яго кахаючая, глядзела яму ў вочы з пакорай і захапленнем.

Але ён не звяртаў на гэта ўвагі, толькі, ухмыльнуўшыся да Вініція, пачаў у адказ цытаваць яму сказы Сэнэкі аб жанчынах: «Animal impudens» [9] Бязглуздая, беccаромная жывёліна (лац.). і г.д.

Пасля, абняўшы яго рукою цераз плячо, павёў у трыклініюм.

У унктуарыюме дзве грэцкія дзяўчыны, дзве фрыгійкі й дзве негрынкі зачалі спратваць эпіліхніі з пахнідламі. Але ў тым жа моманце з па-за адхіленай котары паказаліся з фрыгідарыюма галовы бальнеатараў і разляглося прыцішанае: «Псст!» На гэта адна з грэчынак, фрыгійкі ды дзве этыёпкі, падбегшы хутка, зніклі воміг за котарай. У тэрмах пачыналася балаўство й распуста, якое інспектар не спыняў, бо й сам часта ў падобнай гульні ўдзельнічаў. Дагадваўся аб іх і Пятроні, але як чалавек паблажлівы ды не любячы караць глядзеў на гэта праз пальцы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Quo Vadis»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Quo Vadis» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Henryk Sienkiewicz - Quo Vadis?
Henryk Sienkiewicz
Эрленд Лу - Курт, quo vadis?
Эрленд Лу
Henrik Sienkiewicz - Quo vadis
Henrik Sienkiewicz
Хенрик Сенкевич - Quo vadis
Хенрик Сенкевич
Генрик Сенкевич - Quo vadis
Генрик Сенкевич
libcat.ru: книга без обложки
Генрык Сянкевіч
Hienryk Siankievič - Quo Vadis
Hienryk Siankievič
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Андронов
Марк Дронов - Quo vadis?
Марк Дронов
Отзывы о книге «Quo Vadis»

Обсуждение, отзывы о книге «Quo Vadis» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x