Генрык Сянкевіч - Quo Vadis

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрык Сянкевіч - Quo Vadis» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2002, Издательство: «Сафія», Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Quo Vadis: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Quo Vadis»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Quo Vadis» — захапляльны гістарычны раман выдатнага польскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі
Генрыка Сянкевіча аб кароткім перыядзе прадчування развалу вялікай Рымскай імперыі, аб першых кроках нікім не прызнаваных тады, на пачатку новай эры, «нефармальных суполак» хрысціян, аб першых кроках хрысціянства па гэтай зямлі, аб перадумовах і абставінах змены ваяўнічай ментальнасці на гуманістычную мараль. Над беларускім перакладам рамана працаваў каталіцкі святар — прэлат Пётр Татарыновіч
.
Рамантычная гісторыя кахання на фоне гэтых падзеяў робіць твор цікавым для шырокага кола чытачоў.

Quo Vadis — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Quo Vadis», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але Лігія абсунулася на калені, каб прасіць каго іншага. Урсус незабаўна таксама ўкленчыў, і абое пачалі маліцца ў цэзаравым доме на ранняй зарніцы.

Актэ першы раз угледзела такую малітву і не магла вачэй адарваць ад Лігіі, абярнутай да яе профілем, з паднесенай галавою і рукамі ды загледжанай у неба, як бы чакаючы адтуль ратунку. Зараніца абліла святлом яе цёмныя валасы й белы пеплюм, адбіваючыся ў зрэнках, і ўся ў бляску сама выглядала бы святло. У прыбледлым ейным твары, у расхіленых вуснах, у паднятых руках ды вачах значна была нейкая надзямная экстаза. І Актэ цяперака зразумела, чаму не можа стацца нічыёю наложніцай. Перад колішняю палюбоўніцаю Нэрона як бы адкрыўся ражок зусім іншага свету, чым той, да якога прызвычаілася. Зумелася, гледзячы на гэную малітву ў тым доме злачынства й гідоты. Нядаўна здавалася ёй — няма для Лігіі ратунку, а цяпер пачала верыць і спадзявацца чагось незвычайнага, што прыйдзе нейкі ратунак, прыйдзе так магутны, што й сам цэзар яму не здолее супрацівіцца, што з неба сыйдзе нейкае войска на помач дзяўчыне, або сонца падсцеле пад яе касулі і пацягне да сябе. Чула ўжо пра многія цуды між хрысціянамі й думала цяпер, што ўсё гэта, відаць, праўда, калі так моліцца Лігія.

А Лігія ўстала ўрэшце з тварам, распрамененым надзеяй. Урсус падняўся таксама і, прыкульнуўшы ля лаўкі, углядаўся ў сваю спадарыню, чакаючы слова.

Вочы ейныя памутнелі, і па xвіліне-другой вялікія слязіны пачалі каціцца па твары.

— Хай Бог сцеражэ Пампонію й Аўла, — прагаварыла. — Не можна мне сцягаць на іх пагубы, дык не ўбачу іх болей.

Пасля чаго звярнулася да Урсуса і пачала талкаваць яму, што ён адзіны застаўся ёй цяпер на свеце, што мусіць ён быць ёй айцом і апякуном. Не могуць шукаць прытулішча ў Аўлаў, бо сцягнулі б на іх гнеў цэзара. Але не можа таксама заставацца яна ні ў доме цэзара, ні ў Вініція. Дык хай Урсус возьме яе, выведзе з гораду ды схавае дзе-небудзь, каб не знайшоў ні Вініць, ні слугі ягоныя. Яна ўсюды пойдзе за ім хоць бы й за мора, за горы, да барбараў, дзе не чутно рымскае імя, куды ўлада цэзара не сягае. Хай бярэ яе ды ратуе, бо ён адзін толькі ў яе застаўся.

Ліг быў гатовы і на знак послуху нахіліўся, абняў ейныя ногі. На твары Актэ, якая спадзявалася цуду, малявалася расчараванне.

Гэтулькі ўсяго спрычыніла гэтая малітва? Уцячы з дома цэзара, гэта знача дапусціцца праступку абразы маестату, якая немінуча будзе помшчана, і калі б нат Лігіі ўдалося схавацца, то цэзар помсціцца над Аўламі. Калі хоча ўцякаць, хай уцякае з дому Вініція. Тады цэзар, які не цікавіцца чужымі справамі, можа, нат не захоча дапамагаць Вініцію ў пошуках, а ў кожным выпадку не будзе праступку абразы маестату.

Але Лігія так і думала. Аўлюсы не будуць нат ведаць, дзе яна, нат Пампонія. Уцячэ, аднак, не з дому Вініція, толькі з дарогі. Ён у пахмеллі прызнаўся ёй, што ўвечар прышле па яе сваіх нявольнікаў. Гаварыў праўду, якой хіба ж не адкрыў бы пры цвярозасці. Відаць, ён сам або, можа, поспал з Пятроніем бачыліся перад банкетам з цэзарам і выкучылі ў яго слова, што назаўтра вечарам яе аддадуць. А калі б сяння забыліся, то прышлюць па яе ўзаўтра. Але Урсус яе адратуе. Прыйдзе, вынясе яе з лектыкі, як вынес з трыклініюма, і пойдуць у свет. Але што Вініць можа прыслаць вельмі многа нявольнікаў, дык Урсус пойдзе зараз да біскупа Лінуса па раду і помач. Біскуп пашкадуе яе, не пакіне яе ў руках Вініція і пашле хрысціян з Урсусам на ратунак. Адбяруць яе ды ўцякуць, а пасля Урсус патрапіць вывесці яе з гораду ды схаваць дзе ад рымскае сіламоцы.

І пачала румяніцца ды ўсміхацца. Льга напоўніла яе зноў, быццам надзея ратунку змянілася ўжо ў дзейснасць. Нараз кінулася на шыю Актэ і, прылажыўшы свае прыгожанькія вусны да ейнага твару, пачала шаптаць: — Ты нас не здрадзіш, Актэ, праўда?

— На цень маткі мае, — адказвае вызвольніца, — не здраджу вас, прасі толькі свайго Бога, каб дапамог Урсусу цябе адабраць.

Блакітныя дзіцячыя вочы вялігура гарэлі шчасцем. Прыдумаць бо ён не патрапіў нічога, хоць ламаў голаў, але такую рэч дык ён патрапіць. Удзень ці ўначы, яму ўсё роўна!.. Пойдзе да біскупа, бо біскуп, што трэба рабіць і чаго не трэба, чытае ў небе. Але хрысціян дык і так патрапіў бы сабраць. Ці ж мала ён мае знаёмых і нявольнікаў, і гладыятараў, і вольных людзей, і на Субуры ды за мастамі. Сабраў бы тысячу ды дзве. І адбярэ сваю князёўну, а вывесці яе з места таксама патрапіць. Пойдзе хоць бы на канец свету, хоць бы й туды, адкуль родам, дзе ніхто й не чуў пра Рым.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Quo Vadis»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Quo Vadis» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Henryk Sienkiewicz - Quo Vadis?
Henryk Sienkiewicz
Эрленд Лу - Курт, quo vadis?
Эрленд Лу
Henrik Sienkiewicz - Quo vadis
Henrik Sienkiewicz
Хенрик Сенкевич - Quo vadis
Хенрик Сенкевич
Генрик Сенкевич - Quo vadis
Генрик Сенкевич
libcat.ru: книга без обложки
Генрык Сянкевіч
Hienryk Siankievič - Quo Vadis
Hienryk Siankievič
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Андронов
Марк Дронов - Quo vadis?
Марк Дронов
Отзывы о книге «Quo Vadis»

Обсуждение, отзывы о книге «Quo Vadis» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x