Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Юнацтва, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863-1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць перад сабой хлапчука Алеся Загорскага, ды яго вясковых і шляхецкіх сяброў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку». Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Картэж рушыў. Крэбс сцепануўся – прыпякла гарэлка – і шчасна засмяяўся:

– Вось гэта жыццё! Не жыццё, а балада.

Асветленыя, залітыя сумнай барвай захаду, конікі рушылі.

Ступою, каб перадчасна не стаміць коней, хаваючыся, дзе можна, у ярах, мінулі паплавы. Узбуджэнне ўзрастала. Калі пад’язджалі да паркавай агарожы – Андрэй забыўся да таго, што знянацку для самога сябе зацягнуў:

Вой жа вы коні,
Коні,
Коні,
Ночка цёмная...

Кандрат даў яму ў каршэль.

Алесь адчуваў, што баіцца ў гэтай кампаніі, відаць, толькі адзін ён. І не за сябе, а за тое, што можа сарвацца. А ўсе астатнія – нібы п’яныя. Ім лёгка. Сарвецца справа, і ўсё. У горшым выпадку шыю скруцяць, упаўшы з каня. А як быць яму, Алесю?

Ён згаджаўся, аднак, што яны маюць рацыю. На іхнім месцы і ён ехаў бы як п’яны.

– Алесь!

Ён зірнуў праз краты ў парк і ўбачыў яе. Яна бегла ля агарожы, дакранаючыся да яе рукою. Шукала і не знаходзіла месца, дзе быў выламаны пруток.

Кандрат памчаўся наперад:

– Сюды! Сюды! Майка, сюды!

Яна бегла да пралому, які ён паказваў. Дзіўна, ёй яшчэ зарана было з’яўляцца. І рэчаў не было ў руках.

Ён зразумеў чаму, пачуўшы нейкі вэрхал у глыбіні парку. Нешта перашкодзіла.

– Сюды, Міхаліна, сюды!

Рукі Кандрата падхапілі яе. Потым Кагут нібы вырваў яе з-за кратаў, панёс дарогаю да коней.

Алесь схіліўся, падхапіў на рукі, узняў з адчуваннем, што мог бы падкінуць і да неба, пасадзіў у Касюньчына сядло. І толькі тут здагадаўся, што магло насцярожыць раўбіцкіх.

На Міхаліне былі нагавіцы і дзве паласы з шатландкі, што ўтваралі нібы сукенку, разрэзаную па баках. Нічога падобнага на звычайную польскую ці рускую амазонку. Не для жартаў, не для паездачак, як тая. Сапраўдны строй для скачкі не на жыццё, а на смерць, на злом галавы. Наважылася, наважылася на ўсё. Насцеражыла ўсіх.

– Дурнічка, дурнічка мая!

Паркам беглі да агарожы нейкія людзі. Ён не бачыў у паўцемры, якая ўжо стаяла між дрэў, – хто?

– Ходу! Ходу, хлопцы! – хрыпла сказаў ён.

Коні рванулі з месца. Закурэў пыл, пацягнуўся ўсё даўжэйшым і даўжэйшым хвастом. Пошчак падкоў пралунаў у халаднаватым вячэрнім паветры.

Сядала за даляглядам, злева, вялізнае халоднае сонца. Амаль стоячы ў страмёнах, схіліўшыся, адарваўшы цела ад высокай лукі сядла, яны імчалі ў сутонне шалёным намётам, калі не звяртаюць увагі, што на дарозе, што вакол.

Царква ў Мілым была храмам-крэпасцю. Іншых тут бадай што і не будавалі чатырыста – пяцьсот год назад. Вязіны прастакутнік з мурамі ў два сажні таўшчынёй, з круглымі вежамі на кожным рагу. Вокны-байніцы толькі на вышыні чацвёртага паверха, у тры ярусы: для ніжняга, сярэдняга і верхняга бою. Крутыя стрэхі са свінцовай чарапіцы. Нізкія дзверы, акутыя жалезам, з кратамі, што падаюць са скляпення на каменную падлогу. Вакол – роў.

Царква ўзвышалася над усім наваколлем, і, калі кавалькада ўзляцела да муроў, людзі ўбачылі недзе далёка-далёка, вёрст за дзесяць, і ля Раўбічаў дробныя бліскаўкі паходняў.

Алесь зняў Міхаліну з каня.

– Крэбс, бярыце коней і ганіце з імі ў Вежу.

Мсціслаў паказаў на бліскаўкі.

– Не губляйце часу. Давайце, Крэбс, хутчэй. Калі возьмуцца страляць – хай Вежа ведве: здавацца не будзем, хоць бы яны сюды полк прывялі.

– Давайце ў царкву, – сказаў Мсціслаў.

Завалілі за сабою дзверы.

У царкве ўсё было прыгатавана. Поп, вядома, не мог ухваляць гэтых богаабрыдных уцёкаў, але звязвацца са старым панам баяўся яшчэ больш. Выганіць і адсюль. Ды і ў Мілым сядзець не так ужо і дрэнна.Толькі што пашаны менш, але бог ужо з ёю, з пашанай, калі грошай – хоць мятлою мяці. А пашана што ж? Пашана – даброта часовая.

Алесь не мог нават уявіць, што ўсё гэта адбываецца з ім, што гэта для яго гучаць галасы пеўчых, што гэта для яго ляжаць на аналоі крыж і евангелле, што сябры сышліся тут таксама для яго і на гулянку і на смерць, якая вось-вось можа прыскакаць да гэтых муроў.

І ён не мог і падумаць, што гэтая дзяўчына, злева, звязваецца з ім усім гэтым у нешта апошняе і неразрыўнае.

Ён скоса глядзеў на Міхаліну і здзіўляўся нават таму, што яна тут. Такая нейкая чужая і не свая. Вялікае шчасце, што Мсціслаў паклапаціўся аб уборы: ведаў, што магла нічога не паспець узяць.

Дзіўна, якая чужая яна стаяла побач з ім. І гэты водбліск свечкі, што дае ёй у руку поп.

Адразу за гэтай думкай ён адчуў пякучы сорам. Здрадай гэта можна было назваць, вось чым.

І ўсё ж гэты пярсцёнак, што зараз знялі з прастола… Трэба што, абмяняцца ім? Тройчы? Што гэта азначае? Што ўзаемна будуць палягчаць жыццёвы цяжар? Адкуль ён ведае, які ён, гэты цяжар, каму трэба рабіць палёгку? Ён жа не ведае нават яе, той, з якой назаўсёды хоча звязаць жыццё! Гэта назаўсёды можа быць і доўгае, а можа і скончыцца праз гадзіну ад залпа, які рване па галерэі, знадворку. І, аднак, ён ведаў, чым рызыкаваў, ідучы сюды.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II»

Обсуждение, отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x