• Пожаловаться

Людмила Рублевская: Ночы на Плябанскіх Млынах

Здесь есть возможность читать онлайн «Людмила Рублевская: Ночы на Плябанскіх Млынах» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Историческая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Ночы на Плябанскіх Млынах: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ночы на Плябанскіх Млынах»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Людмила Рублевская: другие книги автора


Кто написал Ночы на Плябанскіх Млынах? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Ночы на Плябанскіх Млынах — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ночы на Плябанскіх Млынах», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Здавалася, Ёзаф жыве ў часе талераў і шэлегаў, забыты там, як дамавік у старой хаце. Ніхто ня памятаў, калі ён пачаў працаваць у аптэцы, не было ў яго ані сваякоў, ані людзей, якія маглі назвацца ягонымі сябрамі. Жыў у катуху ў аптэчным сутарэньні, з маленькім акенцам ля самай зямлі, забраным кратамі, нібыта ў вязьніцы, ды яшчэ заўсёдна завешаным фіранкамі. Паколькі з-за тых фіранак даносіліся розныя дзіўныя пахі, а часам выбіваліся пасмы сьмярдзючага дыму, можна было зразумець, што Ёзаф і ў сваёй будцы працягваў рабіць лекі. Рукі Ёзафа дробна трэсьліся, здавалася, ён прасейваў скрозь пальцы нябачны пясок часу. Але – гэта я ўжо цяпер разумею – яго не звальнялі, бо меў асаблівы дар складаць адмысловыя адвары… Хоць ад прастрэлу, хоць ад меланхоліі, хоць дзеля адбельваньня скуры або праясьненьня розуму нядбайнага гімназіста перад іспытам па лаціне. Як цяпер бачу Ёзафа ў цёмным куце па той бок прылаўка – акуляры, падвязаныя зашмальцаванымі вяровачкамі, вузкі цёмны твар, нібы выразаны мечам, нос у сініх прожылках, запалыя шчокі і падціснутыя ў нітачку вусны, чорная шапачка на лысай галаве, з-пад якой выбіваюцца рэдкія сівыя пасмы, падобныя да пер’яў хворага птаха… Схіліўся над ступкай, старанна расьцірае яе зьмесьціва цяжкім таўкачом, дадае, абрываючы з шорсткіх букетаў, падвешаных на сьцяне, то лісьцік дурнап’яну, то каліўца дзівасілу, то бязважкі пялёстак мечніку, то падсыпае з парцалянавага слоіка шчопаць вохкага парашку колеру мёртвай вады… Варта было стаць каля старэчы – і ён пачынаў расповед, нібыта твой цень, упаўшы на яго, абудзіў зыржавелы, але ўсё яшчэ дзейсны механізм. Расповеды паўтараліся, расквечваліся, пераліваліся дробнасьцю дэталяў, як расшыты перлінамі і каменьчыкамі гарсэт казачнай каралевы… Мы былі малыя і дурныя, і мала што запаміналі, адно падсьмейваліся. Найчасьцей Ёзаф расказваў пра Яна Давіда Шэйбу, першага ўладара аптэкі, і ягонага зельніка, якога таксама звалі Ёзаф. І вось што я магу згадаць… Паводле расповедаў Ёзафа, быў ягоны цёзка з 18-га стагоддзя смуглявы і чорнавалосы прыгажун, вучыўся свайму майстэрству ў Празе і Сарбоне, і невядома дзе яшчэ… Але, зазначаў са стоеным уздыхам апавядальнік, быў той Ёзаф ня надта кемны, бо верыў, што чалавек можа ведаць болей, чым зьмесьціцца ў сявеньцы, і заставацца шчасьлівым… Каб нарадзіўся ён рыцарам – слаўны аказаўся б ваяр і кавалер. Але Ёзаф у дзяцінстве бегаў у кароценькай кашулі, босы, па брудным бруку мястэчка, і бацька ніколі не ўкладаў яму ў рукі дзяржальна мяча, адно толькі адпаліраваную да бляска ручку шаўцоўскага малатка. Ды Ёзаф, атрымаўшы залаты доктарскі ланцуг на шыю і аксамітны плашч на шырокія плечы, не хацеў ані пра гэта помніць. Як быццам чалавек можа парваць зрэбную вяроўку свайго роду і ўплесьці свой лёс у чужыя бліскучыя карункі. Расказвалі, што нават Аўгуст ІІІ, былы курфюст Саксонскі, у бытаваньне сваё каралём Рэчы Паспалітае, пасылаў у аптэку Шэйбы па лекі ад атлусьценьня — яго вялікасьць быў азызлы, як дзяжа з перастоеным цестам. Вядома, пагаворвалі, быццам ня толькі звычайныя лекі рыхтуе Ёзаф, але ўцямныя яму размовы зорак і зёлак, і карона вужынага караля зашытая ў ягоным чорным каптане, насупраць сэрца… І вось неяк на Піліпаўку наведаў Ёзафа яшчэ адзін вяльможны кліент, маршалак і староста менскі Завіша. Здарылася са славутым воем тое самае, што адвеку здараецца з мужчынамі, чые валасы пераблытала срэбнае павуціньне, зморшчынаў стала болей, чымся шнараў, а сэрца забылася пастарэць. І сэрца сваё гатовы ён быў пакласьці пад востры абцасік ластаўкі-каханачкі, каб не баяўся, што яна й наступіць на яго пагрэбуе. Дачка лаўніка гарадскога магістрату Югася мела шаснаццаць гадоў, скуру бялюткую, шчочкі пунсовыя, вочы цёмныя, стан не таўсьцейшы за цалю – усё, як вымагала мода часу ад прыгажуняў. Здавалася, яна можа прабегчыся па каламутных хвалях Сьвіслачы, як месяцовы прамень. Адзіная загана мелася – на далікатным, самую крышачку кірпатым носіку штовясну праяўляліся, як на пялёстку белай лілеі, рабацінкі – ганьба для шляхетнай паненкі. Дзе набываць прыціраньні? Вядома, у аптэцы Шэйбы ў Траецкім. І панна Югася была там госьцяй нярэдкай і жаданай, і разам з прыціраньнямі, парфумамі, памадамі атрымлівала цэлы куфэрак вясёлых Ёзафавых жартаў, дзівосных расповедаў пра васіліскаў ды красналюдкаў і нават куртуазныя песенькі – і ад звонкага сьмеху паненкі, здавалася, узьвіхурваліся ў бутэлечках і колбах рознакаляровыя адвары. А на што яшчэ мог спадзявацца бязродны аптэкар, адно разьвесяліць… Затое ўдовы Завіша меркаваў сябе жаніхом з жаніхоў, тым болей высакародныя шлюбы ня дзеля ўзаемнае любові ладзяцца. Але чуткі хадзілі, што трох сваіх жонак замардаваў ён, ды й пяцёра дарослых дзяцей, пільнуючых спадчыны, не былі надта вабнай аздобай жаніха. Ды яшчэ, магчыма, панна Югася мела схільнасьць да кагосьці маладзейшага. Вось і зьвярнуўся Завіша да Ёзафа, каб у прыціраньні для паненкі дадаваў прылюбнае зельле. Маршалкам аптэкары не адмаўляюць. Але нешта не дапамагалі зёлкі Ёзафа прысушыць юнае сэрца… Словы паненка сказала заляцаньніку сьсівеламу жорсткія: маўляў, каб не сівізна гэтая, ды ня зморшчыны, дык чаму б не палюбіць такога слаўнага ваяра? Але пакуль ён падобны да сьпечанага яблыка, няхай са сьвіслачскай русалкай любіцца, бо ў той вочы з туману, усё роўна не разгледзіць, як сьлед.
Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ночы на Плябанскіх Млынах»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ночы на Плябанскіх Млынах» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Людмила Рублевская
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Людмила Рублевская
Людмила Рублевская: Жених панны Дануси
Жених панны Дануси
Людмила Рублевская
Людміла Рублеўская: Ночы на Плябанскіх млынах
Ночы на Плябанскіх млынах
Людміла Рублеўская
Отзывы о книге «Ночы на Плябанскіх Млынах»

Обсуждение, отзывы о книге «Ночы на Плябанскіх Млынах» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.