• Пожаловаться

Людмила Рублевская: Ночы на Плябанскіх Млынах

Здесь есть возможность читать онлайн «Людмила Рублевская: Ночы на Плябанскіх Млынах» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Историческая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Ночы на Плябанскіх Млынах: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ночы на Плябанскіх Млынах»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Людмила Рублевская: другие книги автора


Кто написал Ночы на Плябанскіх Млынах? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Ночы на Плябанскіх Млынах — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ночы на Плябанскіх Млынах», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ной кінуў газеты на падлогу, і яны, глуха шаргатнуўшы, бясьсіла сьцішыліся, нібы спадзеючыся пакорлівым маўчаньнем выклікаць шкадобу да свайго лёсу.

— На распал… А дзе там Зося падзелася? Зо-ся! Цябе што, прывіды на мазурку запрасілі?

— Іду, іду… Хвалюешся, як рамізьнік ля амэрыканскай клюбы…

Па лесьвіцы імкліва спускалася таненькая рудая дзяўчына ў брунатнай сукенцы, перашытай з гімназічнай форменнай, але зусім не падобная да мігдалавай гімназістачкі – кароткая стрыжка, у прыжмураных вачах — зялёны агонь, як у рыскі, а рукі, такія тонкія і далікатныя – у драпінках, нібыта ад гульняў з капрызьлівымі кацянятамі. У руках дзяўчына трымала два бронзавыя падсьвечнікі.

— Вось! Хачу, каб у гэтую ноч было сьветла, як на старасьвецкім бале!

Улад памкнуўся быў устаць, каб перахапіць цяжкую бронзу з дзявочых рук, але стрымаўся і знарочыста абыякава ўтаропіўся ў цёмную шыбу.

Як ні пярэчыла цемнавокая Дарота, але пахавальныя сьвечкі, на гэты раз з жоўтага, як мумія, воску былі знойдзеныя, пазбаўленыя чорных стужак і запаленыя…

Насельнікі дому пасярод паводкі ўселіся вакол стала. Верасовая гарбата, сухары, сьвятло пахавальных сьвечак і вецер за вокнамі… Што яшчэ трэба маладым, каб забыцца на несправядлівасьці віхурнага часу?

— Пан Беларэцкі, раскажыце якую-небудзь жахлівую гісторыю! – папрасіла Зося.

Фалькларыст зірнуў сьветлымі вачыма праз трэснутыя акуляры.

— Чым страшнейшы час – тым прыемней слухаць выдуманыя жахі… Нібыта цемра ў параўнаньні з яшчэ большай цемрай на хвілю падаецца сьвятлом. Але ўмова: расказваем усе, па чарзе.

Улад лена запярэчыў:

— А калі я ніякай містыкі ня ведаю? І ўвогуле матэрыяліст…

Беларэцкі толькі пасьміхнуўся.

— А фантазія нашто, малады чалавек? Вы ж – артыст, у ценю на сьцяне мусіце ўбачыць і Атэла, і Жыгімонта Аўгуста… Міфы, паданьні, легенды – гэта паветра, якім дыхае кожнае места. Гэта вільготны мох на сьценах камяніцаў, што ўспаўзае па іх, нібыта праказа. Павуціньне ў кутах замураваных тры пакаленьні таму пакоях, вільгаць, якая па кроплі точыцца з чорнага зводу сутарэньня, вымыўшы ў каменнай падлозе яміну, дзе можа схавацца вялізная рапуха… Гэта ўсюдыісна і невынішчальна… Я ведаю выпадкі, калі нехта прыдумваў легенду пра сваё места, а яна спраўджвалася, і ў сутарэньнях самавітага купецкага дому выяўляўся замураваны шкілет, а на вежу кожны год, у адзін і той жа час, прылятаў белы голуб...

— І няўжо ў гэтым забытым Богам мястэчку, з маленькімі бруднымі вулкамі ды лужынамі, глыбокімі, што капялюх наглядчыка за могілкамі, дзе ліхтароў меней, чымсьці камяніцаў, вы паселіце рамантычныя легенды? – недаверліва спытаў Ной. – Я вырас тут, але руіны, на якіх мы гулялі малымі, нагадвалі адно пра неахайнасьць ды няшчасны лёс укрыжаванага на шляхах гісторыі краю…

Фалькларыст задумна зірнуў за чорнае вакно.

— Неспазнанае зазірае нават праз гэтыя шыбы… Варта толькі ўгледзецца, прыслухацца… Няўжо вы, спадар Ной, ніколі не сутыкаліся з нечым надзвычайным?

Ной узварушыў даланёй кароткія чорныя кудзеры, нібыта прысьпешваў хаду ўспамінаў.

— Ну, хіба што гісторыя са старой аптэкай… — няпэўна працягнуў ён. — Але я быў такі малы, што ўсё, відаць, пераблытаў у памяці.

— Усё адно, раскажы! – загадала рудая Зося. – А то строіш з сябе нейкага Базарава. А на тваіх карцінах фарбы казкамі шэпчуцца.

Ной кінуў хуткі позірк на дзяўчыну і, наколькі можна было разгледзець у цьмяным сьвятле пахавальных сьвечак, пачырванеў.

— Ну, добра. Толькі ня сьмейцеся… У гэтай гісторыі я зусім не рамантычны герой, а звычайны непаўналетні блазьнюк з мястэчка, у кароткіх штоніках і братавым пінжаку з зацыраванымі локцямі, з процьмай фантазіяў у дурной галаве…

— Расказвай, расказвай! – падганяла Зося, і Ной, вінавата ўсьміхнуўшыся рудзенькай гарэзьніцы, распачаў…

Гісторыя пра старую аптэку

Усе ведаюць аптэку ў Траецкім… Тую самую, што па літасьцівым прывілеі яснавяльможнага пана Аўгуста ІІІ адчыніў у 1748 годзе менскі радца пан Ян Давід Шэйба. Калі я быў малы, і часта бегаў у гэты стары будынак з пазелянелых ад часу камянёў, — здавалася, нібыта яго дасталі з марскога дна, — амаль ніхто там ужо ня памятаў былых зельнікаў, што таўклі сухія кветкі і карэньчыкі ў мядзяных ступках, састаўленых на паліцах ля самае столі, ды пераганялі рознакаляровыя вадкасьці па рэтортах з тоўстага, нібы калядны лёд, шкла… Мы прыносілі ў аптэку сабраныя па сьметніцах, выпрашаныя ў гаспадароў пустыя бутэлечкі ад кропляў ды мікстураў, зялёныя, сінія, памаранчыкавыя, праз якія так дзівосна і весела пазіраць на сьвет, і атрымлівалі свае медзякі, а ахвочыя – яшчэ й расповеды аптэкара Ёзафа… Ён быў ужо такі стары, што гаспадар не дазваляў яму разьлічвацца з пакупнікамі – гэта рабіў маладзейшы аптэкар.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ночы на Плябанскіх Млынах»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ночы на Плябанскіх Млынах» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Людмила Рублевская
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Людмила Рублевская
Людмила Рублевская: Жених панны Дануси
Жених панны Дануси
Людмила Рублевская
Людміла Рублеўская: Ночы на Плябанскіх млынах
Ночы на Плябанскіх млынах
Людміла Рублеўская
Отзывы о книге «Ночы на Плябанскіх Млынах»

Обсуждение, отзывы о книге «Ночы на Плябанскіх Млынах» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.