Уладзімір Караткевіч - Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Беллітфонд, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман выдатнага беларускага пісьменніка XX стагоддзя Уладзіміра Караткевіча ўваскрашае падзеі далёкага сярэднявечча, расказвае пра змаганне беларускага народа супроць антычалавечых феадальных парадкаў і царкоўнага дагматызму. Займальны сюжэт, вобразная, перасыпаная народным гумарам мова твора — якасці, якія, без сумніву, прывабяць чытача.

Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І раптам у гэтай адноснай цішыні загрымелі выгукі, якіх раней нельга было пачуць:

— Гэй, Лотр! Ты што гэта побач з Хрыстом стаў, хамула?!

— Месца ведай, чакуша!

— Апусціся прыступак на пяць! Мышэй успомні! Хлеб!

— А то мы цябе падвесім, кот шкадлівы.

— М-мяў!!! В-ваа-ў! Ва-а-а!

Пачынаўся кашачы канцэрт, дзікі, шматгалосы, прарэзлівы. Лотр збялеў і спусціўся ніжэй. Зусім трохі.

— Гожая, — сказаў Юрась.

Ён так упарта глядзеў на праяву, якая цягнула да яго рукі, што не заўважыў, як балюча ўдарыў па Лотравым гонары народ.

Прыніжаны і крыху напалоханы, адразу ацверазелы, Лотр зразумеў: усё было памылкаю, гэты чалавек адчуў сілу. Ён згодзен зараз нават на паганыя ўчынкі, бо нешта зламалася ў ягонай душы. І ён, калі нават і будзе працаваць, то для ўласнага поспеху, а не для іхняга.

Зразумеўшы, якую пачвару ён нарадзіў і выпусціў на святло, Лотр схаладнеў. І тут яго чакаў яшчэ адзін удар. Машынальна ён зірнуў у той бок, куды глядзеў Хрыстос, і ўбачыў, што пад гульбішчам стаіць адна Анея.

Магдаліны і служкі з канём не было.

І тады, разумеючы, што куды ўжо яму строіць высокія планы, што ўсё сарвалася, што цяпер абы зберагчы тое месца, якое ў яго ёсць, застацца на ім і яшчэ перашкодзіць гэтаму шалберу заняць месца ў сэрцы дзяўчыны, якую ён, Лотр, за апошнія дні так шалёна і ўсё мацней жадаў, Лотр пачаў утрапёна думаць.

Ён, Лотр, хацеў гэтую дзеўку. Ён сам да гэтай хвіліны не думаў, што так яе хоча. І, значыцца, яна павінна належаць яму. Яму і нікому іншаму, пакуль ён гэтага хоча. Заўтра ж ён паспрабуе дабіцца гэтага. Заўтра ж ён абкружыць гэтага махляра сотняй вачэй. Заўтра ж ён абгаворыць усё з дамініканцам, паспрабуе выдаліць гэтага чалавека з горада. Хай ходзіць, хай махлюе, як і раней, каб у горадзе быў спакой, каб гэты шкаляр быў далей ад мечнікавай дачкі, упартасць якой так распальвае яго, каб па-ранейшаму ён, кардынал Лотр, стаяў на кафізме [88] Кафізма — узвышэнне для імператара ці вышэйшага духоўнага чына. вышэй за ўсіх. У патаемным сваім гневе ён вытрымаў, сказаў з пазяхотай:

— Час табе, Божа, узносіцца. Грошай дамо. Дзеўку гожую дамо. Тую — Лілею.

І асекся — так раптам гыркнуў на яго Хрыстос.

— Сам вазьму. Бач, ашчаслівілі. Сам знайду сваю дзеву Марыю… І ідзі ты са сваім узнясеннем!..

Бекеш у пакоі зачыніў акно. Шум нібы адрэзала.

— Махляры. Сыны сіманіі [89] Сіманія — гандаль царкоўнымі годнасцямі. . Адроддзе пекла. Глядзеў — і ўспаміналася: «Бачыш гэтыя вялікія будынкі? Усё гэта будзе разбурана, так што не застанецца тут каменя на камені…» Гандляры праўдай… Толькі б хутчэй разнеслі тут усё ўшчэнт… Гандляры Богам… Сука! Вялікая блудніца.

І ён сціснуў кулакі.

Раздзел ХІV. «Філосаф Велій, кнігалюб…»

Хрысціяніну, каб не папсавацца ў розуме, Біблію чэсці самому не належыць, а толькі слухаць з вуснаў пастыра.

Парада сынам духоўным

Глядзіць у кнігу, а бачыць хвігу.

Прыказка

І ў тую ноч сеў ён вывучаць святыя кнігі.

Святліца ягоная была ў верхнім жытле гасцёўні на Старым рынку, невялікая, з белымі голымі сценамі, з ложкам, з кіламам на падлозе, з нізенькай падстаўкай для кніг. І слабы свяцільнік асвятляў яе. І ён радаваўся, што ў ягоны пакой асобны ўваход, па вонкавых сходах.

Са смяценнем у душы прыступіў ён да справы. Ён, можа, і ўцёк бы, але апосталы ўчыстую разбасячыліся. Нават Фаму толькі што мучыў гонар, а так ён быў задаволены. Нават Раввуні, які ўсё жыццё надрываў жывот, радаваўся спакою і сытасці.

А кінуць іх ён не мог, бо звёў іх і звабіў, а цяпер адчуваў адказнасць.

І не было яснасці ў душы ягонай, і таму ён, шукаючы яе, узяў пудовы, пераплецены ў скуру том, паклаў яго на пахілае вечка падстаўкі і, скінуўшы хітон, сеў перад кнігай па-турэцку.

Усё адно. Цяпер яму трэба было ведаць гэта. Ён быў — Хрыстос. І адсюль ён павінен быў чэрпаць нормы сваіх паводзін. І тут ён павінен быў знайсці ісціну, бо нязведанасць мучыла яго. Ісціну, агульную для ўсіх людзей і народаў гэтай цвердзі. Ён прыблізна ведаў асноўнае, галоўны запавет, які даў ім — так яны верылі — Бог. Яго цікавіла, што самі яны дадалі за вякі да гэтага запавету, што цяпер павінен ведаць ён, адзін з іх, былы мірскі шкаляр і шалбер. Ён вырашыў не ўставаць, пакуль не зведае гэтага.

Ён чытаў ужо некалькі гадзін. Месячнае святло падала ў акенца. Набліжалася поўнач, даўно ўжо варта загадала гасіць агні, а ён быў не бліжэй да ісціны, чым тады, калі сеў.

Ён прачытаў «Быціе» і абурыўся Богам, і злосцю, і крыважэрствам — і не зразумеў нічога. І ён прачытаў «Выйсце» і абурыўся яшчэ і людзьмі (таму што да характарыстыкі Бога не было чаго дадаць). Абурыўся як фараонам, так і Майсеем, і людзьмі іхнімі таксама, і блуканнямі ў пустыні, але галоўнае тым, што з гэтых трызненняў зрабілі вечны нязменны закон.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды»

Обсуждение, отзывы о книге «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x