Уладзімір Караткевіч - Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Беллітфонд, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман выдатнага беларускага пісьменніка XX стагоддзя Уладзіміра Караткевіча ўваскрашае падзеі далёкага сярэднявечча, расказвае пра змаганне беларускага народа супроць антычалавечых феадальных парадкаў і царкоўнага дагматызму. Займальны сюжэт, вобразная, перасыпаная народным гумарам мова твора — якасці, якія, без сумніву, прывабяць чытача.

Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Апакаліпсіс, гл. 18, ст. 3, 4, 7

Поп быў не дурань выпіць — анягож.

Чосэр, «Кентэрберыйскія апавяданні»

У невялічкім пакоі новага дома на Старым рынку сядзелі тры чалавекі. Сядзелі і маўчалі. І маўчанне тое цягнулася, відаць, вельмі даўно, бо відавочна гняло іх.

Гэта быў дзіўны пакой, не падобны на ўсе іншыя багатыя пакоі Гародні, скляпенчатыя, з маленькімі акенцамі. Тут вокны былі шырокія і вялікія, забраныя кутымі танюткімі кратамі. Ніхто і не падумаў бы, што гэтыя краты ад злодзея або віжа, так яны нагадвалі карункі або сплеценыя кветкі.

Столькі ранняга цёплага сонца лілося ў вокны, што ўвесь пакой аж плаваў у святле.

Безліч кніг на паліцах, стале, у разьблёных скрынях і проста на падлозе; чучалы жывёл і вясёлкавых птушак, скураныя папкі з гербарыямі, дзве дубовыя шафы з мінераламі, кавалачкамі дрэва і тарпы. За адчыненымі дзвярыма ў суседні пакой цьмяна свяцілася зорная сфера, блішчэлі шклянымі бакамі колбы і пузатыя бутэлі, грувасціліся ціглі, стаяў перагонны куб.

Адзін з трох быў ужо вядомы нам разьбяр багоў Кляонік. Побач з ім сядзеў у крэсле румяны чалавек у белым францысканскім плашчы. Ачышчаў ад паціны старую бронзавую статуэтку велічынёю ў палову мезенца і раз-пораз разглядаў яе ў павелічальнае шкло. Вочы ў чалавека былі цёмныя і мяккія. Гэта быў былы прыёр [84] Настаяцель. маленькага францысканскага кляштара брат Альбін з Арэхвы, а ў ранейшым жыцці Альбін-Рагвал-Алёйза Крыштофіч з Дубатыння. Былы нобіль, былы прыёр — ён быў цяпер ерэтык, пакінуты пад моцным падазрэннем. Ад усіх яго імёнаў засталіся ў ягоным распараджэнні дзве мянушкі: Геамант [85] Чалавек, які варожыць па фігурах на зямлі або пяску. і Пожаг. Абедзве распусціла царква.

Паходжанне першай мянушкі больш-менш яснае. Другую трэба растлумачыць. Францысканец гэты даўно займаўся навукай, праслаўляў вопыт, важдаўся з чарнакніжнікамі, а значыцца, і з нячыстай сілай, чытаў не адных хрысціян і дакаціўся да таго, што стаў адмаўляць самога Арыстоцеля, тройцу, непарочнае зачацце і тое, што Хрыстос выкупіў смерцю сваёй першародны грэх. Святая служба даўно сачыла за ім, але да часу яму ўдавалася пазбегнуць яе кіпцюроў.

Схапілі яго ў часе ягонай паездкі ў Рым па даносу сябра. Галоўным пунктам абвінавачвання было тое, што ерэтык Альбін Крыштофіч, брат Альбін, падзяляў погляды Арыстарха Афінскага і горача прапагандаваў іх [86] Арыстарх Афінскі (канец ІV — першая палова ІІІ ст. да н. э.) вучыў, што зямля рухаецца вакол Сонца. . Але паколькі гаварыў ён аб гэтым у краіне, адкуль немагчыма было прывезці сведкаў; паколькі ў Рыме сведкам ягонай гнюснай ерасі быў толькі адзін чалавек — даносчык; паколькі святая царква ў тыя змрочныя часы лічыла, што даносу аднаго чалавека верыць нельга, — Крыштофіча аддалі на катаванне і паступова спускалі з прэнга на востры пожаг. Ён вісеў на руках сорак гадзін і не прызнаваўся ні ў чым, і, значыцца, даносчык не меў рацыі. Яго знялі і тыдзень паілі адным малаком. Калі ён у першы раз адчуў позыў — яму здалося, што зноў уваходзіць у ягонае цела востры кол. Ён страціў прытомнасць.

Лекар-магаметанін вылечыў яго. Пасля Крыштофіча адпусцілі. Цяпер першы данос мог зноў павесіць яго на прэнг. Але да Рыма было далёка, і гэты чалавек нічога не баяўся.

Трэці субяседнік быў юнак, амаль хлопчык, апрануты, бадай, залішне франтавата, дарма што сядзеў у сваім доме.

Гэтага перш за ўсё можна было заўважыць нават у самым вялікім натоўпе. Твар з румянымі ўсмешлівымі вуснамі і вялізнымі цёмна-сінімі вачыма быў гожы той рэдкаснай прыгажосцю, ад сузірання якой адразу прыходзяць у галаву думкі аб тленнасці зямнога, аб тым, што цябе вось чакае пекла, а гэтага стройнага, як трысцінка, юнака жыўцом возьмуць на неба.

І, аднак, калі верыць рупліўцам аб веры, менавіта гэтае дзіця ўжо зараз не чакала неба. І, аднак, гэта менавіта яму праз некалькі год пагражалі пеклам і вечнымі пакутамі шматлікія прапаведнікі Італіі, ледзь не ўсе папы Беларусі, Польшчы і Жмойскай зямлі, і, вядома ж, уся Святая служба.

Юнака звалі Кашпар Бекеш. І калі нехта і стварыў у той час славу Гродзенскай зямлі, то гэта ён і Крыштофіч, ерэтыкі, асуджаныя членамі Святога трыбунала, — імёны ж гэтых членаў ты вясі, Божа, а не людзі, нават самыя вучоныя.

Бекеш трымаў на каленях познюю копію адной з Сафоклавых трагедый, чытаў яе сам сабе і па чарзе падціскаў пальцы. Пасля нешта запісваў у сшытак, што ляжаў на нізенькім століку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды»

Обсуждение, отзывы о книге «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x