Уладзімір Караткевіч - Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Беллітфонд, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман выдатнага беларускага пісьменніка XX стагоддзя Уладзіміра Караткевіча ўваскрашае падзеі далёкага сярэднявечча, расказвае пра змаганне беларускага народа супроць антычалавечых феадальных парадкаў і царкоўнага дагматызму. Займальны сюжэт, вобразная, перасыпаная народным гумарам мова твора — якасці, якія, без сумніву, прывабяць чытача.

Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

О, велькі быў пасля гнеў іхні за падманутую зладзеямі тымі веру! Бо адкрыў ім із верхнасць госпад вочы і загадаў мячом караці тых махляроў за ерэтычныя вымыслы іхнія і ерась тую агнём выпальваці, а зладзеяў тых нішчыць.

А покуль злыдні тыя ў Гародні кілка дзён замешкаўшы, як бы апантаныя ад д'ябла ўчынялі і жыўнасць стараннем сабе і людзям здабывалі, бо сваёй кухні не мелі. І той Хрыстос тады там, як бы шалёны па гасподах і рынках бегаючы і па крамах, хлеб людзям хапаў і мяса з гарнцаў і міс шарпаў і на свае таварышы мятаў, а яны іх, хапаючы, і елі. І была там на той час вялікая вялікасць людзей».

Слова ад двух сведкаў

«І зноў брахня. І абрыдзела ўжо нам, людзям, што з ім хадзілі, чытаць гэта і слухаць гэта. Але ж хто ачысціць праўду ад калу [80] Праўлена: «ад крывадушнасці і неаб'ектыўнасці». і возграў [81] Сопляў. , калі не мы? Хто застаўся жывы? Гэтыя два, што вышэй, яны яшчэ хоць трохі, паловай слова, праўду кажуць. Знаходзілі і хлеб. Білі і ворагаў. Здабывалі і мяса, і рыбу, і жыўнасць людзям. І была там сапраўды «вялікая вялікасць людзей».

Але ў іншым — хлусня. Самі бачылі, як мы, гаротныя, тую царкву і начальства тое «абдурылі». Пад пагрозайпрэнга і вогнішча. Самі зведаеце, як гэтая іхняя «слепасць» прайшла, ледзь ён руку на золата царкоўнае падняў. І што тады зрабілі тыя, «простыя, як галубы» — зведаеце вы таксама.

Але Варлаам і летапісцы з Буйнічаў менш хлусяць. Вы Марціна Бельскага паслухайце. Ён Братчыка Якубам Мелшцінскім заве, шляхцюком каронным. У той час, як не ведаем мы, ці быў ён нават мірскім шкаляром. Дзіўны занадта быў для шкаляра. Ці разумны дужа, ці з месяца ўпаў — проста розуму не дабярэш.

А было так.

…Кінуліся да нас людзі. Тысячы многія. Падхапілі на рукі, узнялі, панеслі. А за намі панеслі тых самых князёў царквы. Д'ябал ведае, адкуль з'явіліся ў руках, угору ўздзетых, паходні, стужкі каляровыя, кветкі. Агонь скача. А мы, шчаслівыя, смяёмся: скону пазбеглі, бедныя.

Каб ведалі, колькі нам з тым апостальствам пакутаваць яшчэ — плакалі б, як іудзеі на рэках вавілонскіх, а і замест таго, каб ліры на вербы вешаць, ім падобна, самі б на тых вербах павесіліся.

Натоўп скача, раве, лікуе: Хрыстос у Гародню прыйшоў. А мы ўжо на Старым рынку зразумелі, у якую саладуху ўквэкаліся. Там нейкі чалавек — слабы, відаць, вераю — цэлы воз мышаловак прывёз.

— Мышалоўкі! — крычыць. — Дзівосныя мышалоўкі!

І тут народ удрузг і ўшчэнт разбіў той воз і разнёс, а мышалоўкі стаў таптаць нагамі: нашто нам мышалоўкі, маўляў, калі ў нас вы ёсць. Тут мы і спалохаліся.

— Цу-да! Цу-да! Цу-да! — крычаць.

І воплескі…

Братчык быў разгубіўся, але потым паляпаў свайго «каня», нейкага мужыка Зянона, каб той спыніўся, пад'ехаў да Багдана Роскаша, а цяперака Фамы Нявернага, дый шапянуў яму нешта. Фама галавою затрос.

— Тпру, — сказаў Хрыстос. — Добра, людзі! Зробім усё. Будзе вам цуд.

Закасаў рукавы:

— Прынясіце нам ад дамоў сваіх сотню мышэй.

— Але, — пацвердзіў Каток — Тадэй, дый вымае з-за пазухі мыш.

Натоўп узвыў. Пабеглі за мышамі.

…І вось сядзім мы ўсе ў нейкай пуні за мноствам клетак. Тумаш дастае з клетак мышэй, а мы іх дзёгцем мажам. І ўсё гэта здорава нагадвае фабрычны канвеер [82] Зноў жа невядома, адкуль людзі XVІ стагоддзя ведалі пра фабрыкі, канвееры і вынаходніцтвы Форда. Можа, было гэта ад падазронай абазнанасці Братчыка. А хутчэй за ўсё, выявіўся тут вылікі промысел Божы. . Правільна гэта Братчык прыдумаў, а Фама — Тумаш пацвердзіў. Мыш — ён дзёгця не любіць. Пусціш такога — ён іншых перапэцкае, тыя — іншых. Мышы палову жыцця мыюцца, а дзёгаць языком не адмыеш. Пачнуць яны кідацца, у другія дамы бегчы, у свае і там пэцкаць. Пачнецца страшэнная бойка. І сама позняе праз дзень усе мышы з горада выйдуць.

І вось мы працуем. Дастаем — трымаем за хвост — квачом плюхаем. І Іуда тых мышэй у норы выпускае.

…І выйшлі мы з пуні тае, і зноў узнялі нас на рукі, і паабяцаў Хрыстос, што заўтра мышы пойдуць з горада, бо пачуў бацька ягоны на небе маленні чалавечыя.

Усё было б добра, але тут Іуда ўбачыў, як Лотр з Балвановічам глядзяць на Братчыка, нібы на сваё стварэнне. І ўсміхаюцца, быццам ацэньваючы: «А нішто», — і рукі іхнія сустракаюцца ў моцным поціску.

Так непамысна тады зрабілася. Нібыта будучы лёс свой убачыў.

…Потым уражанне ад абяцання мінула, і тут усе гэтыя людзі са змарнелымі тварамі, бледныя кабеты, жабракі ў лахманах, дзеці няшчасныя — усё гэтае беднае мора адчула, што галоднае яно, што рызыкавала жыццём за гэтага чалавека і мае цяпер права прасіць аб найвялікшым дзіве, якое магчыма на зямлі, аб кавалку хлеба. І пачалося маленне аб другім дзіве:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды»

Обсуждение, отзывы о книге «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x