Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Юнацтва, Жанр: Историческая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць перад сабой хлапчука Алеся Загорскага, ды яго вясковых і шляхецкіх сяброў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку». Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Шум выбухнуў вакол яго. Сабутэльнікі цягнулі пана на месца. Раткевіч ірваўся да Кроера.

— Мужыцкія дабрадзеі! — крычаў Кроер. — Якабінцы! Княствамі ім валодаць абрыдла! Яны ў басякі захацелі, у рымары!

…Ісленьеў схіліўся да Вежы і ціха спытаў у яго:

— Ну? Чакалі вы гэтага?

— Даўно чакаў, — Вежа глядзеў на віраванне натоўпу. — Ды толькі трошкі не так чакаў.

— Чым вы гэта ўсё тлумачыце?

— Подласцю, — спакойна сказаў Вежа.

— Чаму-у?

— Дурань Кроер не мае рацыі, — сказаў Вежа. — Яны не ў якабінцы захацелі і не ў рымары. Такіх сярод іх — Мнішак ды Раткевіч. Гэта — святыя ёлупы. Як быццам нехта ім дазволіць быць святымі ў гэтым прытоне. А астатнія? Чуеце, як на Кроера крычаць? Хіба толькі тыя, што падпісалі? Не, большасць. Большасць супраць прыгону. І яны не ў рымары захацелі, а ў багатыя людзі. І вось таму я не за тое, каб адмянілі прыгон у іхніх маёнтках.

— Н-не разумею вас, — сказаў Ісленьеў. — Адкараскацца, адкруціцца захацелі ад сваіх мужыкоў, — сказаў Вежа. — У голад кінуць… Мне, граф, вядома, не хочацца, дзеля ўнука, каб прыгон адмянілі… Але каб вырашылі сумленна адмяніць — я першы аформіў бы. Грэшная, злая справа. Састарэлая. Непатрэбная.

Вусны ягоныя былі горкія.

— Як бабу… цалавалі, дык завушніцы абяцалі, а як баба раджаць, дык яны ўцякаць… Было: яны нашы, таму што зямля наша. А тут выходзіць, усё наша: і грошы за заклад, і зямля, — толькі яны не нашы. Нашто яны нам з голым пузам? Хай у старцы ідуць. Хай самі за сябе плацяць нядоімкі, якія дагэтуль за іх плацілі мы. А нядоімак у гэтых вось гаспадароў набралася ледзь не ад часоў цара Гароха… Людзі галодныя — дзе ім плаціць? Урад ішоў на некаторую адтэрміноўку, каб апошняй шкуры з мужыка не злупіць. А вы спытайцеся ў гаспадароў — ці забылі яны хаця адзін год мужыка пастрыгчы? Вось… Вось яно і ёсць.

— Што б вы прапанавалі?

— Пачуеце, — сказаў Вежа. — Яны ў мяне павінны спытаць. І я адкажу.

Галас усё нарастаў.

— Вырадкі! — крычаў Кроер. — Сацыялісты!

— Кроер, я абарву вам вушы, — сказаў Раткевіч. — Я мяркую, вы яшчэ не заклалі ў карчме вашай шпагі?

Кроер зароў. І тут перад ім раптоўна стала Надзея Клейна.

— Ну, — сказала яна. — Ну! Што ты збіраешся рабіць, аспід, дай я гляну.

— Жанчына, адыдзі!

І тут Клейна спрытна, як кошка, схапіла яго пухлай ручкай за вуха.

— Не торгайся, бацюхна… Я табе цяпер не жанчына. Я на зборні. Такая, як усе. Сядзь, бацюхна. Сядзь ціхутка. І слухай, што разумныя людзі гавораць.

Зала рагатала. І рогат зрабіў тое, чаго не зрабілі б аголеныя шпагі. Кроер сеў.

І адразу ўдарыў у гонг Басак-Яроцкі.

— Я полагаю, лучше всего решить этот вопрос, ввиду расходившихся страстей и резкого размежевания собравшихся, путем баллотировки. Но раньше, думается мне, надо опросить нескольких, известных своим состоянием, возрастом или умом, дворян.

— Але, — загулі галасы.

— Тады я пачынаю, — сказаў Яроцкі. — Пан граф Хаданскі.

Хаданскі ўстаў. Паблажлівая завучаная ўсмешачка нерухома ляжала на яго вуснах.

— Не разумею прычыны спрэчкі, — сказаў ён па-французску. — Сярод Янак пакуль што не заўважана ні Лавуазье, ні Мармантэляў. Пан Раткевіч, вядома, выступае за народ, а не за сваю кішэню. Ён сам казаў, што ён робіць гэта не праз выгаду.

— Дурань, — ціха сказаў Вежа. — Заўсёды думаў, што Хаданскі дурань. І злосны. Чалавека хоча зганьбіць.

— Дык вось, — казаў далей Хаданскі, — я заступіўся б за пана Раткевіча, але нашто мне заступацца за мужыка, які не адчувае аніякай патрэбы ў змене свайго становішча? Ён яшчэ не дарос да волі. Яму яшчэ трыста год будзе патрэбен сатрап з бузуном. Калі пакінем яго мы, культурныя, ён знойдзе на сябе іншага жорава. Горшага. — Ён схіліў галаву. — Я заклікаю ўсіх дваран, якія хочуць араць зямлю, хочуць, каб у крэслах гэтай зборні сядзелі Зохары і Яўхімы, а на месцы маршалка — крывавы кат… я заклікаю ўсіх гэтых дваран класці белы шар за мужыцкую волю.

І сеў. Частка залы ўхвальна зашумела.

— Ясна, — сказаў Яроцкі. — Пані Клейна.

— Не ведаю, бацюхна, — сказала старая. — Па-старому мне зручней. Але як падумаю, што на зборах замест буяна Кроера будзе сядзець мой дзед Зохар, як тое зараз паабяцаў Хаданскі, дык мне аж адразу весялей робіцца.

Махнула рукой:

— Белы шар.

Усе маўчалі. Потым Яроцкі ўздыхнуў:

— Пане Раўбіч.

Раўбіч глядзеў на Загорскага. І Загорскі, асцерагаючы яго, адмоўна паківаў галавою.

— Я адкажу балаціроўкай, — глуха сказаў Раўбіч.

Загорскі кіўнуў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц»

Обсуждение, отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x