Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Юнацтва, Жанр: Историческая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць перад сабой хлапчука Алеся Загорскага, ды яго вясковых і шляхецкіх сяброў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку». Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Гэна ж мы, ці ведаеце вы, з дзядзькаваным пляменнічкам юшку варылі, ці ведаеце вы ўжо.

Плямкнуў ротам і па-старэчаму пахітаў галавой.

— Юшка ружовая, добрая. Кабялю на хвост плюхні — неадменна ён ашалее. А перцу сослепу столькі насыпаў, што пляменнічак глынуў, і — да трох злічыць не паспелі — а ён ад Турэйкі ўжо ў Радзькаве быў. І там ужо… выў.

Усе смяяліся.

…Бацька выпіў чарку і падаў пляшку даязджачаму. Сказаў з гонарам, праз які праглядалася вінаватасць і сорам перад сынам за тое, што адбылося:

— Пі.

— Дзякуем, — сказаў Карп і крактануў, таксама даволі вінавата.

Урэшце першым кінуў слова пан Юры:

— Ты, брат, таго… не вельмі.

— Дый я, пане… не таго, — апусціў галаву Карп. — Не гэтага, значыць.

Ніхто нічога так і не зразумеў. Зразумелі толькі, што Карп нечым правініўся.

…І зноў мякка ступалі па ржышчы коні. А вакол ляжала блякла-жоўтая зямля.

Гадзіны ў чатыры папаўдні заўважылі на ўзгорку двух коннікаў, якія павольна ехалі насустрач.

— Хто такія? — спытаў Крэбс.

— Раўбіч, — адказаў Карп. — Раўбіч і яшчэ нехта… Глядзіце вы, чаго гэта той, другі, марудзіць. Во, назад скача.

Другі коннік на вараным кані сапраўды знік. А Раўбіч павольна ехаў да іх.

— Яго мне і трэба, — сказаў бацька.

Коннік наблізіўся. І Алесь зноў з цікаўнасцю ўбачыў чорныя як смоль валасы, пагардлівы рот і цёмныя, як правалы, вочы пад густымі вейкамі.

Раўбіч узняў руку з жалезным бранзалетам. Плашч расхінуўся, і ўсе ўбачылі за поясам пана два вялікія пісталеты, аздобленыя цьмяным срэбрам.

— Няўдалага вам палявання, — сказаў Раўбіч. — Ваўкі — у ляскі.

— Дзякуй, — адказаў пан Юры.

І зноў Алесь сустрэў позірк пана. Вочы без райка глядзелі ў вочы хлопцу, быццам выпрабоўваючы. І зноў Алесь не апусціў вачэй, хаця яму было амаль фізічна цяжка.

— Не сапсуўся твой сынок, — сказаў Раўбіч. — Што ж, дзеля добрага, дзеля вольнага жыцця жыве… Дзякуй табе, малады князь, за Міхаліну. Толькі пра цябе і размова, як ты ўсё добра зрабіў для гасцей. А чаму не прыязджаеш?

Алесь адчуў, што жалезны медальён на ягоных грудзях стаў гарачы.

— Яраш, — сказаў бацька, — ану ад'едзем на хвілінку.

— Давай, — сказаў Раўбіч.

Яны ад'ехалі сажняў на пяцьдзесят, да падножжа высокага кургана.

— Ну? — сказаў Раўбіч.

Бацька марудзіў.

— Ты прабач, не мая гэта справа, — сказаў ён нарэшце. — Але наваколле распусціла языкі, што цыганскія пугі… Усё пра… Раўбічава чарадзейства.

— Ты ж ведаеш, я выпісаў аж са сталіцы чалавека, каб аднавіць мазаікі ў маёй царкве, — у вачах Раўбіча нічога нельга было пазнаць. — Ён варыць смальту, выпрабоўвае саставы, падганяе іх па колеры пад тыя кавалкі, што не асыпаліся яшчэ… Вось і ўсё.

Бацька разглядаў плецены карбач.

— Вядома, я ж кажу, што табе няма чаго палохацца… Але зацікавіліся блакітныя… Паручнік… прабач, які там вышэйшы чын, не памятаю… Мусатаў прасіў дваранскага маршалка Загорскага, каб той не падымаў залішняга шуму, калі сутарэннямі пана Раўбіча зацікавіцца жандармерыя.

— І што зрабіў маршалак Загорскі? — з усмешкай спытаў Раўбіч.

— Маршалак Загорскі не абяцаў яму задаволіць просьбу, бо гэта абразіць пачуцці дваран.

— Хіба пачуцці нашых дваран яшчэ можа нешта абразіць?

— Так… Псам няма чаго рабіць у нашых дамах. Іхняе месца на псярні, ля начовак з аўсянкай. Але ты сцеражыся, бо на маршалка таксама могуць не звярнуць увагі і абысціся без яго.

— Хай абыходзяцца, — больш цёпла сказаў Раўбіч. — Мне няма чаго баяцца… Але за высакароднасць, ва ўсякім разе, дзякуй маршалку Загорскаму… Двараніну Загорскаму.

— Няма за што, — адказаў Загорскі. — Бо сказаў табе аб гэтым не маршалак, а грамадзянін.

Абодва маўчалі. Курган над іхнімі галовамі залаціўся ад нізкага сонца.

— І той жа грамадзянін Загорскі просіць цябе, грамадзянін Раўбіч, каб ты быў асцярожны, каб ты яшчэ раз падумаў.

— Не разумею, пра што ты гэта?

— Дваранскі закалат — страшная штука, — проста ў чорныя зрэнкі Раўбіча зірнулі сінія вочы пана Юрыя. — Трэба быць высакародным і памятаць, што імя нашаму вылюдку — Мікалай, што адна гверылья скончылася гулам гармат, што франдзёрства і распушчаны язык скончацца толькі драганадамі шалёных псоў і горам для няшчаснага краю.

Твар Раўбіча задрыжаў усімі мускуламі.

— Няшчаснага краю… Я не разумею, аб чым ты гаворыш… Але дыхаць, дыхаць цяжка ад ганьбы і сораму за людзей.

— Менавіта сораму, — сказаў пан Юры. — Спадзявацца на людзей, за якіх сорамна, якіх ненавідзяць за лупцоўку і рабунак уласныя мужыкі, "гаротны народ"…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц»

Обсуждение, отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x