Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Юнацтва, Жанр: Историческая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць перад сабой хлапчука Алеся Загорскага, ды яго вясковых і шляхецкіх сяброў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку». Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Алесь нечакана здзівіўся, такія яны ўсе былі гожыя і чамусьці не такія, як заўсёды. Сёння ён не мог бы запхнуць камусьці з іх хрушча за каўнер, каб паслухаць, як вішчыць. Ён бачыў іх нейкімі новьмі вачыма. Усе ў стракатых андараках з хвандамі, у рознакаляровых кабатах, якія так ёмка і зусім па-новаму сцягвалі іхнія… тулавы.

Паўлюк, які веславаў з Алесем, сказаў ціха:

— Азярышчанская толькі адна. А то вітахмоўскія. Відаць, на фэст ідуць у Мілае. А то з імі Уладзька, салдацкая ўдава. Пэўна, да парома не хочуць ісці.

Дзяўчаты сапраўды махалі рукамі.

— Дзядзечкі, перавязіце!

Кандрат, які веславаў першы, пачаў аграбацца, прапускаючы наперад Стафана. Зубы ў вясёлага блізнюка ззялі: прадчуваў жарты.

— Нельга, дзеўкі, — сказаў Стафан. — Бачыце, душагубкi.

Салдацкая удава хмыкнула:

— А можа, я і хацела б з табою душу загубіць, саколік?

— Раней бы… — сказаў Стафан. — Цяпер… позна.

— Ну і сокал ты. Позна яму, гаротнаму.

— А дзядзечкі, перавязіце. Ці ж нам пад кручай начаваць?

— Утопімся, дзеўкі, — разважліва сказаў Стафан.

— Не ўтопiцца, хто вiсець маець, — сказала ўдава.

Няспрытны на язык Стафан толькі галавою пакруціў.

— А то перавёз бы, — сказала Уладзька. — Пад дубам пасядзелі б… Жолуд адшукалі.

— Што я, свіння? — знайшоўся Стафан.

— Свіння не свіння, а так, падсвінак, — сказала ўдава.

— Насвінак, — сунуў свае тры грошы Кандрат.

— Ты ўжо маўчы, — адказала Уладзька. — Варушыцца там у сваёй таптусе, як верабейка ў веніках.

На Кандрата пасыпаўся град нязлосных здзекаў.

— А якія ж усе ўдалыя хлопцы… Бацькавічы… Асабліва гэты, з падковай на лобе…

— Гэта, дзеўкі, каб ведалі, за каго ў цемры б'ецеся, — скаліў зубы Кандрат.

— Дужа ты каму патрэбен, Копша [61] Магiльны дух або далакон. .

— Ад Копшы яшчэ ніхто не ўцёк, ні каралева, ні святая дзева.

— Не, дзеўкі, вы на яго дарэмна, — сказала Уладзька. — Глядзіце, які гожанькі. Галоўка, як макаўка. Праўду кажуць, на дурня і бог ласкавы…

— Ласкавы бог, ды табе не памог. Са мною звёў. Добрая пара: ён гол, як біч, ды васцёр, як меч, а ў яе вочы па яблыку, а галава з арэх.

Дзяўчаты ўбачылі, што хлопцы зацяліся.

— Кінь ты, Уладзька, няма чаго таму богу кланяцца, які на нас не глядзіць.

Ды і пайшлі на ўзгорак. Іхнія каляровыя цені гайдаліся ў вадзе ля самых чаўноў.

— Дык не перавязеце, мужыкі? — спытала Уладзька.

— Не. Сама бачыш, — сказаў ужо здалёк Стафан.

Уладзька раззлавалася.

— Эх вы! Дык спаймаць вам таго язя, што кудысь лазе.

Ніхто нічога не зразумеў, акрамя старэйшых. Затое Кандрат зарагатаў так, што адкінуўся ўбок. I тут — душагубка вільнула і cтала дагары дном, а Кандрат юкнуў пад яе, проста галавою ў ваду.

Хлопцы рагаталі цяпер усе. Рагатаў і Кандрат, вынырнуўшы. Рагаталі дзеўкі на адхоне… Мокрага Кандрата пасадзілі зноў у доўбленку, паплылі далей.

Андрэй ехаў апошні і заўважыў, што не ўсе дзеўкі ўзняліся на адхон. Адна стаіць на тым самым месцы, велікавокая, сціплая, Кахнова Галіна.

— Чаго ж ты стаіш? — ласкава ўсміхнуўся Андрэй.

— Не хачу на паром. Там, пэўна, Лапатаў Янук.

Янука Лапату Андрэй не любіў. Яршысты, злосны чалавек.

— Што ж, так і будзеш стаяць?

— Можа, нехта паедзе, — уздыхнула яна. — Шкада, што ў вас душагубкі.

Андрэй усміхнуўся. Гожая галава, апушчаная, як кветка "сну", трошкі ўбок, прыўзнялася.

— А можа… паспрабуем?

— Абернемся.

— Пастараюся не вывернуць.

Яна ступіла крок. Надта ўжо не хацелася на паром.

— Д-добра, — уздыхнула яна.

— Сядай, Галінка, — сказаў Андрэй, амаль паставіўшы човен на пясок. — Давай руку і сядай спіной да мяне… Вось так.

Адапхнуўся і асцярожна, быццам міску з вадой нёс, пагнаў душагубку на другі бок.

Вада несла іх роўна-роўна, зялёная ля берагоў, бяздонна-блакітная на сярэдзіне. Галінка сядзела нерухома, але Андрэй бачыў: баялася.

— Ты толькі птрунькі не спраўляй, Кахнова Галінка, — мякка сказаў ён.

— Я… не буду, — сказала яна ціха.

— Ну вось i добра. Ты лепей на свет глядзi.

Ён памог ёй вылезці з чоўна.

— Дзякуй, — сказала яна.

— Нічога, — сказаў ён, і таму што шкада было адпусціць яе, не сказаўшы больш ніводнага слова, спытаў: — Як у вас там гарох сёння?

— Сёння ў нас гарох нічога, — сказала яна. — Падсох — аж звініць.

— I ў нас сёння нiчога, — сказаў ён. — Укалотны.

Памаўчалі.

— А песні ў вас там на выселках іграюць?

— Іграюць.

— Трэба будзе зайсці.

— Зайдзіце, калі час будзе… Гэта ж вы дзядзькавыя браты нашага пана?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц»

Обсуждение, отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x