Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Юнацтва, Жанр: Историческая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць перад сабой хлапчука Алеся Загорскага, ды яго вясковых і шляхецкіх сяброў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку». Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Адны адных. Вялікая вайна за шкарлупіну выедзенага яйка. Княства, як цяпер мудрагелістыя гегелісты кажуць, "і-дэ-алё-гічных" лапцей супраць герцагства "тэ-о-рэ-тычных" манішак. Абсалют дурасці! Будзе рэзаць "тупаканечнікаў" — не спадзявайцеся на мяне.

…Нават немагчымае належала Алесю. Ён быў гаспадаром часу, вякоў, абшараў, бо ўсе людзі вялікай ракі і ўсе Людзі, увесь Род гэта ён, а ён — яны.

…Канчаткова ён зразумеў бязмернае і бяздоннае шчасце, разлітае для яго, у адзін з вечароў, калі забрыў у заглохлы куток саду, непадалёку ад урвішча кахання. Там расла маленькая яшчэ груша, а вакол было залаціста-асмужанае паветра канца жніўня. Ён сеў на камень, узняў вочы і застыў: груша цвіла вялізнымі залатымі кветкамі.

Клубень "залатога шара" невядомым чынам трапіў пад грушу і, дасягнуўшы дакуль мог, выкінуў пышны букет жоўтых кветак, сярод якіх віселі сакавітыя румяныя плады. Здалёк здавалася, што гэта груша расквітнела казачнымі залатымі агнямі. I ён не здзівіўся, бо ўсё было для яго, і гэта было толькі першьм здзяйсненнем немагчымага.

Грушы цвілі для яго залатымі агнямі.

XVIII

Восень была гожая і памяркоўна туманная. Быццам пад цёплай шэрай коўдрай ляжала кожную раніцу стомленая, ласкавая зямля. І толькі гадзіны за дзве да поўдня першы прамень белага, няяркага сонца прабіваў покрыва і радасна падаў у пажоўклую траву. Тады паўсюль пачыналася панаванне вясёлак: мігцела павуцінне на траве, на платах, укрытых падвескамі кропель, на ваўчках у перакапаных гародах, на бліскучых баках гарбузоў у падстрэшках.

Гэта былі маленькія вясёлкі. А вялікія ззялі вышэй: між хмызоў, між прыдарожных вербаў, між самых высокіх дрэў над ляснымі сцежкамі. І кожная красавалася, з трохі сумнай радасцю паказваючы, як яна падобна на маленькае сонечнае гало. А гаспадары "вясёлак" лавілі ў іх апошніх асенніх мушак — на радасць сабе — і залацістыя вузкія лісцікі вербаў — на радасць кожнаму, хто меў ахвоту спыніцца і паглядзець, на радасць усім добрым людзям.

Пазней сонца разганяла туман, і свет тады ляжаў перад вачыма далёкі, пакорлівы, няяркі — таксама паказваючы, якая ў ім можа быць далячынь, які абшар.

"Паглядзі, чалавек. Бачыш сухі палын на дальняй мяжы? Дык да яго роўна паўтары вярсты. А тое, шэранькае, бачыш? Ну, там, дзе яшчэ рыжыя коні на ржышчы? Такія рыжыя-рыжыя на жоўтым-жоўтым. Дык гэта Вітахмо. Ніколі ты яго не ўбачыш, акрамя гэтага дня, які я шчодра даў табе. Глядзі. Дыхай!"

…У адзін з такіх дзён Алесь прачнуўся, убачыў цёплы туман за акном, парадзелую лістоту італьянскай таполі і зразумеў, што сёння паляванне будзе абавязкова. Хто будзе сядзець у такі дзень дома?

І праўда, не паспеў ён апрануцца, як бацька прайшоў калідорам да паляўнічага пакоя, грукнуў у Алесевы дзверы і пайшоў далей, спяваючы свежым пасля сну голасам:

Та-та-ці, та-та-ці,
Рог спявае на пуцi,
Ра-ным ра-на
Збор ля ракіты,
Саквы зваляны,
Карбачы падвіты,
Падвi-ты,
Падві-i-ты.

Гэта было, сапраўды, так падобна на спеў рога, дураслівы спеў бадзёрага рога ў тумане, што Алесь засмяяўся.

У кожнага паляўнічага былі такія прыпеўкі, пад спеў рога і на кожны выпадак паляўнічага шчасця. Хто век цэлы вершаў не бачыў, і той павінен быў прыдумваць такое для сябе, блага ці добра. А астатняе залежала ўжо ад здольнасці і страсці. У бацькі прыпеўкі былі добрыя. Трэба было яшчэ і сабе прыдумаць… Значыць, мяркуючы па песні, сёння за ўзятую стрэльбу будуць біць, а то яшчэ і зламаюць зброю, каб не ўчыняў ганьбы і не ламаў звычаю. Толькі псы і карбачы, падвітыя на канцы свінцом… Добра. Божа, які доўгі і шчаслівы чакае дзень! Яшчэ толькі пяць гадзін раніцы!

…Выехалі з двара "малым паляваннем": толькі бацька, Алесь, непарушны даўгазубы Крэбс, а са слуг — спакойны Логвін, змрачнаваты старэйшы даязджачы Карп, карычневы і абкураны, як пенкавая люлька, пяць псароў ды Халімон Кірдун.

Алесь быў на Урзе, Крэбс — на Б'янцы (вы?ехаў выганяць яе), пан Юры на грудастым і лёгкім вогненным Дубе, псары — на розных конях.

З сабою ўзялi двох хартоў, якiх моцна трымалi на шворцы, пакуль не выедуць на вялiкiя роўныя палi, — звер зацяты, можа i разбiцца; ды пяцёх ганчакоў: Знайду, Сцiная, Анчара, Стрэлку i Змейку. На трох астатнiх псароў былi тры сабакi — п'яўкi, калi, можа, выганяць з Банадыковых Крынiц адзiнца [62] Сякач, які трымаецца наўздалёк ад дзікіх свіней, адбіваючы і зводзячы ў лес хатніх. Восенню звычайна прыводзіць іх да весніц, быццам разумеючы, што без шчэці ім лясной зімы не вытрымаць. Парсюкі ад адзінцоў вельмі жывучыя і ніколі не хварэюць, але дрэнна нагульныя. Прыдняпроўскія сяляне адзінцоў не любілі, бо свіння за лета, ходзячы паўсюль, не нагульвае вялікага тлушчу — нявыгадна. .

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц»

Обсуждение, отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x