Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Юнацтва, Жанр: Историческая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другая кніга «Сякера пры дрэве» працягвае знаёміць чытача з захапляльным раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі. У другой кнізе аўтар распавядае пра падзеі што адбываліся ў Беларусі і былі прадвесьнікамі крывавага жніва, што прынесла паўстаньне. Моладзь з плянамі ідэямі і надзеямі на лепшую будучыню роднай Беларусі, яшчэ не ўсьведамляе цяжкі лёс абраны імі. Літаратурныя прыўкрасы пераплятаюцца з гістрычнымі фактамі зьвязанымі зь лёсам кіраўніка паўстаньня Кастуся Каліноўскага і чытаючы ня хочацца верыць, што вынікам усіх мараў і летуценьняў моладзі таго часу стануць шыбеніцы і высылкі. Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А гэты сведка скампраметаваны, — сказаў капітан.

— Дарэмна. Ёсць мой аконам, які прывёз мне вестку пра бунт. Ён засведчыць: да таго я нічога не ведаў. Ёсць мужыкі, што скажуць: мяне не было ў час бунту. Ёсць салдаты, якіх я лячыў, бо гэта абавязак кожнага, хто ведае, як зрабіць перавязку.

— Не было яго ў бунце, паночак, — застагнаў бялявы салдацік ля печкі.

— Маўчы! — сказаў Мусатаў і, звярнуўшыся да Алеся, пільна гледзячы яму ў вочы і чаканячы словы, пачаў гаварыць: — З'явіліся вы — і ў мяцежнага натоўпу змяніўся настрой. Чорт ведае за каго яны вас палічылі…

— 3 тым самым поспехам яны маглі б палічыць варону за архангела Гаўрыіла, што злятае з нябёс, — іранічна ўсміхнууся Алесь.

— Чаго вас панесла сюды?

— Я ж казаў: лекаваць. Я не хацеў крыві. I вы не зачэпіце нявінных, Мусатаў, толькі таму, што гэтага вымагае ваша кар'ера. Я, урэшце, прыскакаў таму, што павінен быць бесстаронні сведка, якому павераць больш, чым хлопу, і больш, чым вам. Я — сведка.

Мусатаў азірнуўся і перайшоў на французскую мову:

— А вы… падумалі… што гэты сведка мог быць забіты… падчас бунту… Выпадковым залпам…

— Ваша вымаўленне прымушае жадаць лепшага, — сказаў Алесь. — А салдаты, капітан?

Мусатаў дрыжаў. Настаў, здавалася, час. Цяпер і гэтага можна было пужануць арыштам ці смерцю. Ён адчуваў, што ўсё ў ім звініць.

— Ніхто не ведае матываў вашага прыезду сюды, — на той самай дрэннай французскай сказаў ён. — Вы ўмяшаліся ў бунт, вы сваім з'яўленнем настроілі гэтых людзей на атаку. I я зараз жа пашлю данясенне аб гэтым віцэ-губернатару, бо Беклемішаў хворы… Пашлю таму самаму вашаму Іс-леньеву, які крычаў на мяне за справу ў Півошчах.

Рысіныя вочы звузіліся, вусны трапяталі.

— Дарэмна будзеце старацца, — сказаў Алесь. — Данясенне ўжо адаслана. Я адправіў яго перад ад'ездам сюды і растлумачыў, чаму еду. Мяркую, хутка будзе адказ.

Мусатаў міжвольна хапануў ротам паветра.

— Вось так, — нявінна глядзеў на яго Алесь. — Кожны чалавек, кожны дваранін павінен усімі сіламі старацца спыніць мяцеж. I я растлумачыў гэта віцэ-губернатару на выпадак… гм… на ўсякі выпадак.

Буланцоў нiчога не разумеў з размовы, але сышчыцкай здагадлiвасцю ўцямiў адно: шэф атрымаў страшны ўдар. I яшчэ адзначыў сабе: шэф цяпер нiколi не даруе гэтаму чалавеку.

Алесь устаў.

— Ну вось, — сказаў ён. — А цяпер…

— Вядома, — сказаў Мусатаў. — Я спадзяюся, вы зразумелі, што гэта быў жарт?..

— Я і не сумняваўся ў гэтым. Хіба такія рэчы гаворацца не ў жарт паміж цывілізаванымі людзьмі? Вядома, жарт.

Капітан сядзеў бледны.

Алесевы вочы смяяліся.

— До, капітан. Я спадзяюся, вы адменіце гэты загад і знойдзеце сапраўдных злачынцаў? Бо калі кожны залп — гэта прыступка вашай кар'еры, я пакладу гэтаму мяжу.

I ўпершыню за ўсю размову ўзвысіў голас:

— I калі вы кранеце яшчэ аднаго з іх — вас павязуць адсюль пад рагожай у Магілёў ці пад лямцам у астрог. Зразумелі гэта вы, пан штуцэр, пан куля, пан свінец?!

Мусатаў сядзеў, гледзячы на дошкі стала.

— Добра, — сказаў ён урэшце. — Я адмяняю загад, Буланцоў… Пагоню за Корчакам.

Праз тры гадзіны прыбыў ад Ісленьева ледзь жывы ганец. Ён прывёз загад: "Тэрмінова адпусціць невінаватых, шукаць Корчака з бандай, на час разгляду справы князя Загорскага — пад хатні арышт".

Алесь усміхнуўся: Ісленьеў думаў, каб яму, Загорскаму, не зрабілі пад гарачую руку шкоды. Стары клапаціўся аб ім. Вось дык стары! I гэта нічога, што загад віцэ-губернатара нібы ўзвысіў трошкі ва ўласных вачах жандарскага капітана, ворага, ад якога з часам нельга будзе чакаць літасці, калі яго толькі не заб'юць Корчак ці Чорны Война.

Хай сабе ўзвышаецца, хай думае, што калі хатні арышт, то апошняе слова астаецца за ім. Алесь ведае, для чаго так зрабіў Ісленьеў, і, значыцца, ён дасягнуў мэты, не даў праліцца крыві і ўратаваў невінаватых.

Лекар Яраслаўскага палка Зайцаў падышоў нават падзякаваць яго за перавязкі, сказаў, што зроблена гэта досыць добра. Алесь пакасіўся на капітана, сказаў, што яму прыемна пахвала адукаванага і спрактыкаванага чалавека, і запрасіў Зайцава бываць у сябе.

Стары пачырванеў. Пачырванеў і Мусатаў, толькі з другой прычыны. I не вытрымаў. Суправаджаючы Алеся да санак пад цікаўнымі і добразычлівымі позіркамі салдат, пачаў з удаванай спагадай ушчуваць яго.

— Тут чорт ведае што робіцца. Папячэнне патрэбна, а то ўсе вакол нясытымі вачыма глядзяць. Іудзеяў адных на краіну колькі — і ўсе яны нямецкія шпіёны. А тут яшчэ свае нігілісты, папоўскае ды мужыцкае насенне. Народ нацкоўваюць! Эх, пане Загорскі, такое становішча, а вы ў гэтыя глупствы па маладосці год лезеце. — I лагодна заглядае яму ў вочы: — Вам што выпадае? Вы ў першых расійскіх памешчыках па багаццю, — гудзеў жандар. — Хіба ў вас не воля? Ды вам у сто разоў лепшая воля, чым у іхніх халуйскіх фаланстэрах [77] Фаланстэры — своеасаблівы камуны, апісаныя ва ўтапічных творах Фур'е. .

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве»

Обсуждение, отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x