Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Юнацтва, Жанр: Историческая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другая кніга «Сякера пры дрэве» працягвае знаёміць чытача з захапляльным раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі. У другой кнізе аўтар распавядае пра падзеі што адбываліся ў Беларусі і былі прадвесьнікамі крывавага жніва, што прынесла паўстаньне. Моладзь з плянамі ідэямі і надзеямі на лепшую будучыню роднай Беларусі, яшчэ не ўсьведамляе цяжкі лёс абраны імі. Літаратурныя прыўкрасы пераплятаюцца з гістрычнымі фактамі зьвязанымі зь лёсам кіраўніка паўстаньня Кастуся Каліноўскага і чытаючы ня хочацца верыць, што вынікам усіх мараў і летуценьняў моладзі таго часу стануць шыбеніцы і высылкі. Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Усе маўчалі. Толькі нехта ўзняў на яго вочы.

— Няхай так. Але цяперака што ўжо? Каб адшукалі — паклалі б косткі, а так…

Корчак сеў на ганак. Меншаў і меншаў натоўп. Белагаловы чалавек сядзеў на ганку, і валасы звісалі на схілены твар.

Потым ён узняў галаву, і ўсе здзіўлена ўбачылі, што Корчакавы вочы засцілае нешта празрыстае і яснае. Яно паступова, дарожкамі, сплывала па шчоках.

— Волю нашу… — Корчака нешта душыла. — Дарагую нашу… Прадалі, псы… Прадалі… Прадалі.

Меншалі і меншалі белыя постаці на белым снезе. I сонца вясёлкава драбілася ў вачніцах чалавека на ганку.

Потым ён устаў і ўздыхнуў.

— Што там… Будзем чакаць… Мы — цярплiвыя.

Маленькая купка людзей стаяла перад ім, і ён сказаў:

— Забярыце параненых. Адыходзiм, хлопцы.

…Астатнія цягнуліся па снезе, несучы на самаробных насілках параненых і забітых, а Корчак усё яшчэ стаяў у дзвярах.

— Маеш смеласць, князь, — урэшце сказаў ён. — Але ненавіджу я цябе. Не за тое, што ты гэта ты. За іншых я цябе ненавіджу. За Кроера. За ўсіх братоў тваіх. За ўсё.

— Я ведаю, — сказаў Алесь.

— Так і астанешся з салдатамі ды гэтымі гарыпяціцкімі мямлямі?

— Так і астануся.

— Смелы, але ўсё адно ненавіджу, — жылы ўзбухалі на Корчакавым ілбе. — Не магу я цябе крануць, але… Хай бы цябе забілі салдаты, князь.

Алесь збялеў.

— Па-мужыцку ты цвэнькаеш — хай бы цябе забілі, сваіх адпусціў — хай бы цябе забілі, наваколле за цябе гарою — хай бы цябе забілі, пад салдацкімі кулямі астанешся — хай-бы-ця-бе-за-бі-лі.

— Бачыш, — сказаў Алесь. — А я хачу, каб ты жыў.

— Дэеля чаго?

— Дзеля сапраўднай волі.

— Не будзе яе!

— Яна будзе, — у Алеся дрыжалі бровы. — Падумай, Корчак. Мы іншыя, Корчак.

— Дзеці такіх бацькоў, гэ!

— Маіх бацькоў не чапай.

— Сваякі такіх, як Кроер.

Алесь ускінуў галаву:

— Я падставіў руку, калі цябе збівалі, выдраў цябе з ягоных рук.

— Не веру, — нібы чапляючыся за самае дарагое ў жыццці, сказаў Корчак.

— Вось шнар ад карбача.

— Не веру!

— 3 часам паверыш.

Дзверы зноў ляснулі. Алесь паківаў галавою.

Апоўдні ў Гарыпяцічы зноў увайшлі салдаты: рэшткі дзвюх рассеяных рот і дзве свежыя роты пры адной лёгкай гармаце.

Нехта паказаў Мусатаву хату, дзе ляжалі параненыя.

Ён торгнуў дзверы і спыніўся, уражаны. Седзячы на ўслоне, спусціўшы сашчэпленыя рукі між каленяў, спадылба глядзеў на яго стары знаёмы. Радасць варухнулася ў капітанавым сэрцы, але ён стрымаўся. Ён толькі клікнуў Буланцова, падручнага, з якім некалі разам лавіў Войну.

— Вось, Буланцоў, — сказаў жандар. — Рэкамендую, князь Аляксандр Загорскі. Якім чынам тут? — спытаў Мусатаў.

Алесь паціснуў плячыма:

— А можа, каму-небудзь памагу.

— Каму "каму-небудзь"? Мяцежнікам або нам?

— Не крычыце, — сказаў Алесь. — Добрыя манеры не зашкодзяць і людзям вашай прафесіі… Бачыце, вось салдаты…

— Яны не дабілі іх?

— Я не даў… А там мужыкi.

Буланцоў рушыў туды.

— Гэтых я забяру.

— Не раю, — сказаў Алесь. — Гэта гарыпяціцкія.

— То што? — паводзячы даўгаватым носам, спытаў сышчык.

— А тое, пан лазутчык. Нават пан Мусатаў чуў, што іх сілком, пад пагрозай падпалу, выгналі з хат. Салдаты ж стралялі ў каго хочаш, абы не ў лясных братоў.

Ён амаль весела ўсміхаўся, і Мусатаў ненавідзеў яго ў гэты момант. Ненавідзеў за жэсты, словы, вопратку, за гэтыя вочы, за спрыт у размове. Ён не мог не адчуваць, што побач з ім ён, Мусатаў, заўсёды будзе выглядаць, як п'яны капрал.

— "Лясныя" пайшлі яшчэ раніцай. На світанні, — сказаў Алесь. — А гэта нявінныя людзі: салдаты пацвердзяць. Як і тое, што я не ваяваў.

— Бачылі бандытаў? — спытаў Буланцоў.

— Як вас.

— I гаварылі з імі?

— Як з вамі.

— Што яны казалі? — спытаў Мусатаў.

— Што ідуць у пушчу і што шчасце маё — лекарскае. Іначай забілі б.

— Колькі ў іх ахвяр?

— Трое забітых, з дзесятак параненых. — Алесь знарок прылічыў да лясных людзей мужыкоў з вёсак Хаданскага.

— Колькі іх было? — спытаў Буланцоў.

— Гэта што, допыт?

— А вы што ж думалі, шаноўны Аляксандр Георгіевіч, — амаль ласкава сказаў Мусатаў.

— У такім выпадку я не буду адказваць.

— Будзеце, будзеце, — ветлiва сказаў жандар.

I ён паціснуў плячыма:

— Яны, відаць, сапраўды пайшлі ў пушчу яшчэ на світанні. Нічога. Ідзіце вазьміце з хат мужыкоў — хто пападзе ў рукі.

— Не хадзіце, Буланцоў, — сказаў Алесь. — Не аддавайце такіх загадаў, капітан.

— Гэта чаму ж? — спытаў Мусатаў.

— Тут ёсць сведка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Пашкевіч
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве»

Обсуждение, отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x