• Пожаловаться

Уладзімір Караткевіч: Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч: Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1995, ISBN: 5-7880-0899-9, издательство: Юнацтва, категория: Историческая проза / roman / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Уладзімір Караткевіч Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другая кніга «Сякера пры дрэве» працягвае знаёміць чытача з захапляльным раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі. У другой кнізе аўтар распавядае пра падзеі што адбываліся ў Беларусі і былі прадвесьнікамі крывавага жніва, што прынесла паўстаньне. Моладзь з плянамі ідэямі і надзеямі на лепшую будучыню роднай Беларусі, яшчэ не ўсьведамляе цяжкі лёс абраны імі. Літаратурныя прыўкрасы пераплятаюцца з гістрычнымі фактамі зьвязанымі зь лёсам кіраўніка паўстаньня Кастуся Каліноўскага і чытаючы ня хочацца верыць, што вынікам усіх мараў і летуценьняў моладзі таго часу стануць шыбеніцы і высылкі. Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.

Уладзімір Караткевіч: другие книги автора


Кто написал Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

…I раптам над натоўпам, над салдатамі прагучаў шалёны, дрыготкі ад захаплення крык Марты. Яна білася ў руках у салдат, выгіналася, паказвала рукою некуды на крутаяр. Вочы жанчыны гарэлі раз'юшанасцю і ўтрапеннем.

— Глядзіце! Гля-дзі-і-це!

На крутаяры, на верхнім ягоным зрэзе, на жоўтым фоне заранкі рухаўся сілуэт.

— Коннік! Коннік! Коннік!

Конь нібы рассцілаўся ў паветры, з усходу набліжаючыся да вёскі. Салдаты не бачылі яго за сцяною ліп. Але ўсім, хто ў нерашучасці стаяў на вясковай вуліцы, ён быў відзён добра.

I кожны, нават той, хто не верыў у казкі, з радасцю падумаў: вось яно. Вось яна, тая адзіная прычына, якая можа прагнаць здранцвенне. I трэба скарыстаць яе, іначай дзень — і яшчэ дзве роты, якія ідуць недзе дарогаю, і расправа, і катарга. Толькі адагнаць іх, хоць бы на хвіліну, каб потым здабыць сапраўдную волю, і ведаць, ці праўда гэта, і разысціся, каб расказаць усім і каб потым паўсталі ўсе, а не толькі дзве вёскі.

Крык Марты нібы разбіў маўчанне. Жанчына вырвалася з салдацкіх рук, зрабіла некалькі крокаў і павалілася на калені ў снег, цягнучы рукі да светлай праявы.

Бязладны шалёны крык нібы ўскінуў кожнага. Гэта было ўратаванне, магчыма, сапраўдная воля.

I, наліваючыся крывёй, Корчак крыкнуў:

— Ён з намі, хлопцы! Хлопцы, ён з'явіуся! Рушай!

Крык п'яніў. Узняліся ўгору доўбні і вілы, косы і доўгія сякеры вязыніцкіх. Поршні пачалі таптаць снег.

Коннік ужо знікаў, правальваючыся ў яр, але цяпер мужыкам у ім не было патрэбы.

Разяўленыя рыкам раты, вусы, расхінутыя на грудзях сарочкі, белыя світкі, бляск сталі, агонь паходняў, крык — усё злілося ў адно, у лаву, якая кацілася на салдат.

Паківач вырваўся ад салдат, кінуўся да Марты, падымаючы яе. Потым узняў угору рукі:

— Хлопцы! Бі іх!

Лава набліжалася да схопленых і салдат з неверагоднай імклівай хуткасцю.

Якраз у гэты момант ірвануў паветра бязладны рэдкі залп. Паківач хіснуўся і, нібы пераламаўшыся, упаў дагары ў снег. Упаў яшчэ нехта, яшчэ, яшчэ.

Але было позна. Раты, доўбні, вострыя джалы кос, рэдкія хлапякі мужычых стрэлаў, світкі, сталь, хадакі, жоўтыя, як мёд і лён, распатланыя валасы — уся страшная лава насунулася, змяла, пагнала салдацкі ланцуг.

Яна была жахлівая. I не хапала ўжо часу перазарадзіць стрэльбы, і аставалася толькі адно: ратавацца, скакаць цераз агарожу, бегчы цвінтаром, хаваючыся за царкоўныя муры, адчуваць спіною гарачае дыханне натоўпу і храбусценне кос, калі яны улазілі ў жывую плоць, кідаць стрэльбы, бегчы да рачулкі, правальвацца на сінім лёдзе, плысці, знікаць у пушчы.

Алесь стаяў на апусцелым полі бою. Ён азіраўся: ага… унь чалавечы твар у дзвярах… і яшчэ… і яшчэ адзін.

— Хадзiце сюды, — уладна сказаў ён.

Божкаючы, наблізіўся стары:

— Божа! Божа! Што гэта цяпер будзе?

— Нічога не будзе. Кліч людзей. Якая тут самая чыстая хата?

— Не ведаю, — схітрыў дзед.

— Баішся? — сумна сказаў Алесь. — Нічога. Ану, хадзіце сюды.

Падышло яшчэ некалькі чалавек гарыпяціцкіх.

— Вось што, — сказаў Алесь. — Нікому нічога не будзе. Толькі дапамажыце мне. Падбярыце ўсіх па-раненых: і салдат на могілках, і мужыкоў на вуліцы. Нясіце іх у тую хату… Не хітруй, дзед, твая хата.

Толькі тут ён зразумеў, якім глупствам было скакаць сюды. Ён так нічога і не прыдумаў за дарогу. Спадзяваўся, што на месцы ўсё вырашыцца.

Вырашылася, на жаль, без яго. Разумней за ўсё было б яму кінуць гэтую вёску і непазнаным паехаць назад. Людзі не затрымаюцца тут, ён ведаў. Але Загорскі напісаў Ісленьеву. Ён ведаў, што недзе тут Кагуты, што зараз ён, Алесь, астаецца адзінай абаронай гэтых людзей ад раз'юшанай салдатні, бо пры ім пасаромеюцца катаваць і не пакінуць усяго без судовага разбору. I яшчэ: параненыя стагналі вакол на снезе, і гэта было жахліва, і тут ніхто, акрамя знахарак, не мог ім дапамагчы.

— Зносьце, зносьце, — падганяў Алесь.

Трэба было спяшацца. Раз'юшаныя пагоняй людзі маглі вярнуцца і — хто ведае — маглі паспрабаваць сарваць свой гнеў на недабітых. Сумна, калі заб'юць і цябе, але хто дапаможа параненым. А ён усё ж слухаў лекцыі і на медыцынскім факультэце.

— Завядзі каня куды ў гумно, — сказаў старому Алесь. — Калі выйду жывы — я табе за яго адплачу.

. . . . . . . . . . . . . . . . . .

Калі ўзброеныя людзі, усхваляваныя і пачырванелыя, зноў затапілі вуліцы, параненых там ужо не было.

Корчак, дрыжучы ноздрамі ад узрушэння, хадзіў усюды і пытаў толькі адно: "Дзе Паківач?" Нехта паказаў яму на хату, у якую знеслі людзей.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Уладзімір Караткевіч: Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I
Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч: Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II
Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч: Зямля пад белымі крыламі
Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Пашкевіч
Отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве»

Обсуждение, отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.