Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Юнацтва, Жанр: Историческая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другая кніга «Сякера пры дрэве» працягвае знаёміць чытача з захапляльным раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі. У другой кнізе аўтар распавядае пра падзеі што адбываліся ў Беларусі і былі прадвесьнікамі крывавага жніва, што прынесла паўстаньне. Моладзь з плянамі ідэямі і надзеямі на лепшую будучыню роднай Беларусі, яшчэ не ўсьведамляе цяжкі лёс абраны імі. Літаратурныя прыўкрасы пераплятаюцца з гістрычнымі фактамі зьвязанымі зь лёсам кіраўніка паўстаньня Кастуся Каліноўскага і чытаючы ня хочацца верыць, што вынікам усіх мараў і летуценьняў моладзі таго часу стануць шыбеніцы і высылкі. Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У вялізнай пяцісценнай хаце параненыя ляжалі на лавах, на стале, проста на доле.

Загорскі з закасанымі рукавамі і акрываўленымі вышэй запясцяў рукамі накладаў гіпакратаву шапку на галаву аднаго з гарыпяціцкіх. Той жаласна стагнаў, і яму з усіх кутоў адказвалі па-дзіцячы слабыя ці басавітыя стогны.

— Хлопцы, дабіце, хлопцы, дабіце мяне, — амаль плакаў з перапуду і болю малады бялявы салдацік у куце.

— Маўчы, — са злосцю кінуў яму Алесь. — Рана ў руку, то рассіропіўся, ваяка. Праз тыдзень жэрці той рукою сам будзеш.

Грубасць зрабіла сваё. Салдацік перастаў маліць і толькі калаціўся.

— А ты цярпі, цярпі, — казаў Алесь гарыпяціцкаму. — Прынамсі, цяпер ведаеш, як порах пахне.

Ён адчуў на сабе нечы позірк, узняў галаву і сустрэўся з дрымучымі вачыма Корчака.

— Гэта ты скакаў? — сказаў Корчак.

— Я. А што, не ў часе? — Алесевы вочы глядзелі спакойна.

— Навошта?

— Хацеў неяк спыніць усё гэта.

— Навошта?

Алесь усміхнуўся.

— Час не той. Маніфеста ў царквах няма. Можаш паверыць мне. Таму я і вызваліў сваіх не так, як ён. Корчакавы вочы сачылі за Алесем пільна і гнеўна.

— 3 часам ты гэта зразумееш, Корчак, — сказаў Алесь.

Лютая іронія была ў складцы Корчакавых вуснаў:

— I не баішся, што заб'ём?

Алесь паказаў белыя зубы і не адвёў вачэй:

— Нават апошнія забойцы не забіваюць папа з дарамі і лекара.

— А калі ўсё ж?

— Ну і рабіся ніжэй за апошняга бандзюгу, — і Алесь перайшоў да наступнага параненага.

Корчак не ведаў, якое напружанне валодае зараз гэтым маладым чалавекам. Корчака душыў гнеў. Гэ-ты, з прыгожымі шэрымі вачыма, не звяртаў увагі на смерць, што стаяла перад ім. Корчак раз'юшана зрабіў крок і стаў між Алесем і акном, зацяніўшы Загорскаму.

— Ану, адступiся! — рыкнуў Алесь.

Корчак міжвольна адступіў, а калі потым спахапіўся, было позна.

— Паперкі захацелася? — жорстка сказаў Алесь. — Ведаеш, дзе б ты апынуўся са сваёй папяровай воляй? Глядзі, — ягоная рука павяла па ляжачых. — Унь… унь… унь… Траіх забітых мужыкоў, шэсць забітых салдат, дванаццаць параненых праз г… паперку… Ідзі, ідзі, шукай сваю паперку, бутэлька цёмная.

Корчак абвёў вачыма тых, што стагналі. Забітыя — вунь, ля дзвярэй. Трое гарыпяціцкіх, бо не бачыў іх сярод сваіх. А ото салдаты. Параненыя таксама салдаты. Але вунь адзін лёгка паранены з вёскі Хаданскага. Моршчыцца, устае на ногі. А там трое параненых з яго лясных хлопцаў.

— Дзе Паківач? — спытаў Корчак.

— Шукай.

Корчак пайшоў, схіляючыся над тымі, што ляжалі. Паківач прыткнуўся ля сценкі, на баку. Жоўтыя ястрабіныя вочы глядзелі непрытомна.

— Давай раней за ўсё гэтага, — сказаў Алесю Корчак.

— Не трэба, — сказаў Алесь.

— Як гэта не трэба?

— Не трэба яму нічога больш.

— Мой чалавек.

— Нават тваім людзям, нават табе з часам нічога не трэба будзе.

I тут Корчак зразумеў. Зрабіў крок да Алеся:

— Ты што, дзве галавы маеш? Ты хто такi?

Але Корчак стрымаўся. Ён успомніў словы Кандрата Кагута аб ворагах.

— Га-а, — сказаў ён. — Той князь, што за волю.

— За волю, — проста сказаў Алесь. — Толькі за сапраўдную. Не за папяровую.

Цяжка дыхаючы, Корчак спытаў:

— Ты што ж гэта яго, Паківача, не збярог, га?

— Гэта ты яго не збярог. Яму ўжо ніхто не мог памагчы.

Загаварыў раптам амаль умольна:

— Слухай, Корчак. Ідзі ты пашукай у царкве сваю паперку ды потым знікай адсюль. Нарабіў свайго — досыць. Ды яшчэ я б табе раіў усіх сваіх забітых ды параненых з сабою ўзяць: салдаты зараз прыйдуць. Часоваабавязаныя Хаданскіх — на шчасце, лёгка параненыя — пойдуць дахаты. А гарыпяціцкіх ужо неяк я сам засцерагу. Пайшоў бы, га?

Корчак пайшоў да дзвярэй, спыніўся:

— Не веру я табе, — сказаў ён. — Усёй пародзе вашай праклятай не веру.

— Добра, — сказаў Алесь. — Зачыні дзверы ў сенцы.

Дзверы ляснулі. Корчак, сцяўшы сківіцы, бег да царквы, ля якой мужыкі цяжкім бервяном канчалі выбіваць дзверы. Урэшце дзверы абваліліся.

Гулка тупаталі па плітах боты, мякка пляскалі поршні.

Корчак нагою адчынiў царскую браму.

Рука ягоная слізганула пад аксаміт, што ўкрываў прастол. Потым ён выпрастаўся, бледны.

— Няма, — сказаў ён.

— Няма… Няма… Няма, — пачало перадавацца па ланцугу да выбітых дзвярэй.

…Першыя рушылі з месца людзі Хаданскіх. Некаторыя зайшлі ў хату, дзе корпаўся Алесь, узялі сваіх параненых, пайшлі. Корчак глядзеў, як адставалі ад натоўпу людзі.

— Хлопцы… — сказаў ён, і голас ягоны здрыгануўся. — Хлопцы, перахавалі яны яе. Не можа быць, каб цар…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Пашкевіч
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве»

Обсуждение, отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x