• Пожаловаться

Людміла Рублеўская: Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега

Здесь есть возможность читать онлайн «Людміла Рублеўская: Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2012, ISBN: 978-985-90277-6-5, издательство: Рэдакцыя газеты «Звязда», категория: Историческая проза / Исторические приключения / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Людміла Рублеўская Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега

Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У прыгодніцка-гістарычным рамане Людмілы Рублеўскай вы сустрэнецеся са збеглым вучнем Менскага езуіцкага калегіюму Пранцішам Вырвічам і доктарам Баўтрамеем Лёднікам з Полацку, якім давядзецца пабываць у сутарэннях Слуцку, Менску і Полацку, выратаваць Сільфіду, паездзіць у жалезнай чарапасе, вынайдзенай Леанарда да Вінчы, здабыць дзіду Святога Маўрыкія і не аднойчы біцца за ўласны гонар і за Беларусь. Тлум прыдарожнай карчомкі, абед у князя Гераніма Радзівіла, змова менскага магістрату супраць Пане Каханку, таямніца полацкага аптэкара Лейбы… Яскравы партрэт эпохі, дзе ёсць месца і сляпому лірніку, і вялікаму гетману, найміту-забойцу і італьянскаму опернаму спеваку, сястры ўсемагутнага магната і прадажнаму суддзі… Вы пераканаецеся, што прыгоды беларускіх герояў не менш захапляльныя, чым французскіх мушкецёраў ці рускіх гардэмарынаў.

Людміла Рублеўская: другие книги автора


Кто написал Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Радзівілаў, спаткаешся не ў добры час, не дай Гасподзь — сто і адзін бізун гарантаваны… Ні за трэску, а для форсу. А з вакенца карэты між тым высунулася вусатае аблічча падарожнага. Твар чырвоны, вусы пшанічныя даўжэзныя, на шапцы дыяментавы гуз амаль са сліву, а ад злосці ледзь не агнём дыхае. Чырванатвары спыніўся позіркам на Пранцысевай шляхецкай шапцы, недарэчна спалучанай са шкалярскай мантыяй… Не прамінуў залаты сыкнет, што цьмяна пабліскваў на Пранцысевым пальцы — нездарма шляхціц хутчэй здохне з голаду, чым застанецца без адзнакаў свайго звання. Хлопец у чарговы раз пашкадаваў, што не мае шаблі. Эх, дзе ты, шабелька… Няхай чорная, не парадная, у похвах са скуры вугра… Без каня — таксама кепска, але заўсёды можна зылгаць, што прайграў вернага дрыгканта ў карты. А шляхціц без шаблі — усё роўна што голы.

— Гэй, ты, гіцаль [4] Гіцаль — памочнік ката, слова ўжывалася як лаянка. ! Шкаляр! Табе кажу, не лужыне. Падыдзі. Фартуну [5] Фартуна — улюбёны вобраз куртуазнай літаратуры, удача. сваю лаві!

Ага, фартуну… Такі чырванатвары хіба кулаком у пысу адорыць.

Але Пранцысь асцярожна наблізіўся, гатовы ўвобмірг адскочыць.

— Што, у езуітаў вучышся? — слізгануў падарожны позіркам па Пранцысевай апратцы. — Шляхціц?

— Шляхціц! — ганарыста адказаў Пранцысь, паклаўшы руку з сыкгнетам на ўяўную шаблю.

— А грошы маеш, лабідуда? Стаяць! — раўнуў, заўважыўшы, што Пранцысь пры недалікатным пытанні пра грошы адскочыў на тры лужыны, а Пранцысь у сваю чаргу заўважыў самае прыкрае, што пабачыць можна на пустэльным восеньскім гасцінцы, а менавіта рулю настаўленага на яго пісталета. Тут не пабегаеш надта… Ды і фурман вунь які пагрозны, і таксама з пісталетам за пасам — гэты не прамарудзіць пагнацца па гаспадарскім загадзе.

— Ты што думаеш, пан Агалінскі рабаваць цябе будзе? Я прадаць адну каштоўную рэч жадаю. Ну хоць які ламаны паўгрош маецца?

Пранцысь неахвотна палез у кішэню.

— Вось… Шэлег…

— Матка Боска Чанстахоўска! Цэлы шэлег! — пісталет затросся ў руцэ чырванатварага — так зарагатаў. — Чуеш, зоркавед? Я прадам цябе за цэлы шэлег! — дадаў ён, павярнуўшыся да кагосьці ў карэце.

Потым зноў запытаўся ў падарожнага:

— Як цябе завуць? Імя скажы!

— Пранцысь Вырвіч, са слаўнага роду Вырвічаў з Падняводдзя, герба «Гіпацэнтаўр»!

— Няхай будзе Вырвіч… Запісвай… — апошняе зноў было сказана да невядомага ў карэце.

Пранцысь тужліва пазіраў па баках, выглядаючы ратунку. Раптам дзверцы з захляпаным гразёй гербам расчыніліся, і князь Агалінскі вывалак з карэты хударлявага немаладога тыпуса ў доўгай чорнай апратцы, падобнай да мантыі выкладчыка калегіюму, з паголеным па нямецкім звычаі тварам. Спадар паглядаў калючымі цёмнымі вачыма з-пад адрослых чорных пасмаў гэтак ненавісна, што Пранцысю падалося, што зараз пачуе звыклы вокліч: «Гэта самы лянівы студыёзус ад Тыбру да Барысфену! А розаг бярозавых яму…» Між тым пан Агалінскі ледзь не адарваў магутнай рукою тыпуса ад зямлі за каршэнь, хоць той быў вышэй пана на поўгалавы, і штурхнуў яго проста пад ногі шкаляру, у бруд.

— Давай шэлег, васпан!

Пранцысь працягнуў на далоні сваю апошнюю каштоўнасць… Агалінскі ўзяў двума пальцамі:

— Вось! Неба сведка, слова шляхціца: ад гэтага часу паскуднік Бутрымус належыць табе, рабі з ім, што хочаш, — і палез ізноў у карэту, выкрыкваючы на развітанне насмешна. — Ото, шчасце, хлопча, займеў. Гэта муж вучоны, алхімік. Ён табе золата наварыць, засыплешся! Не забывайся толькі бакі яму падпраўляць калацінай, чарнакніжніку праклятаму!

З карэты вылецеў папяровы скрутак проста ў твар Пранцішу, той ледзь паспеў яго схапіць.

Фурман таксама падарыў ашалеламу Пранцысю на развітанне надта брыдкую ўсмешку, тузануў лейцы…

Толькі калі карэта аддалілася на адлегласць свісту, Пранцысь трохі ачомаўся і перавёў позірк на сваё новае ўладанне.

Чалавек моўчкі ўзняўся на ногі і абтрос доўгую чорную світку. Ягоны нос нагадваў дзюбу драпежнай птушкі, вусны пагардліва падціснутыя… Так што Пранцысю падалося, што гэта не ён купіў валасатага прайдзісвета, а зусім надварот. Ці не варта ўцячы падалей ад гэтага тыпуса, пакуль не позна? А раптам ён і праўда чараўнік… Пранціш разгарнуў звітак: гэта была аформленая, як належыць, папера на ўладанне слугою мужчынскага полу Баўтрамеем Лёднікам, майстрам навук таемных, доктарам ды талмачом, які з прычыны немагчымасці выплаціць доўг у дзвесце дукатаў даў прысягу служыць свайму пану пажыццёва, без платы і права сысці, і пан можа распараджацца ім, як яму заўгодна. Імя Пранціша крыху крыва ўпісалі на належнае месца, атрамант яшчэ не прасох, і апошняя літара прозвішча мела размазаны хвосцік, нібыта яе затрымалі, калі збіралася ўцякаць з падазронага аркуша.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега»

Обсуждение, отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.