• Пожаловаться

Людміла Рублеўская: Скокі смерці

Здесь есть возможность читать онлайн «Людміла Рублеўская: Скокі смерці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2013, ISBN: 978-985-02-1428-7, издательство: Мастацкая літаратура, категория: Историческая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Людміла Рублеўская Скокі смерці

Скокі смерці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Скокі смерці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гатычны раман «Скокі смерці», у якім журналістка Ганна Барэцкая і рэстаўратар Юрась Дамагурскі разгадваюць таямніцу сярэдневечных гадзіннікаў.

Людміла Рублеўская: другие книги автора


Кто написал Скокі смерці? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Скокі смерці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Скокі смерці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я належу да апошніх.

Не было майго шлюбу, не было журналісцкай працы, не было «гандлёвай кропкі» з кнігамі…

«Мяне няма», як сьцьвярджае адзін філосаф.

Чаму ж тады мне так дрэнна?

Таму, спадарыня, што табе трыццаць гадоў. Што ты ўсё жыцьцё кідаеш тое, што варта ратаваць. Таму што можна пачаць з унітазаў, а скончыць вежай чатырнаццатага стагоддзя. А можна пачаць з вежы, а скончыць…

Няхай маім першым крокам з ракавінкі, у якой я замкнулася ад непрыветнага сьвету, будзе гэты тэлефонны званок… Я набрала нумар, напісаны на візітоўцы з залатым гербам з выявай вежы.

— А хто пытаецца Аркадзя Мартынавіча?

Голас дзелавы, ані жывой ноты. Напэўна, патрапіла на сакратара. Я назвалася. Потым давялося тлумачыць, па якой справе тэлефаную… І пра тое, што сустрэла Аркадзя Мартынавіча выпадкова, першы раз за дзесяць гадоў. І што ёсьць сьведка размовы, наш аднакурсьнік Юрый Дамагурскі. Паступова я пачынала раздражняцца. Бач, якая служба бясьпекі ў Баркуна пільная! І ўрэшце рэшт — Аркадзь Мартынавіч падысьці ня можа! Але я не пасьпела абурыцца, як прагучала тлумачэньне.

– Баюся, што працу вы не атрымаеце. Аркадзь Мартынавіч памёр.

— Як… памёр?!! Я ж з ім уранку размаўляла!

Мой суразмоўца пагардліва засьмяяўся:

— Бывае, грамадзяначка. Для гэтага адной хвілі хапае. Быў чалавек – няма чалавека. Дарэчы, скажыце на ўсялякі выпадак свой тэлефон.

Я не зусім зразумела, навошта, але паслухмяна прадыктавала.

«Он выбыл первым из круга нашего. Поэтому в молчанье мы выпьем за него». Аляксандр Сяргеевіч Пушкін. «Маленькія трагедыі», «Баляваньне ў час пошасьці».

Гудкі тэлефоннай трубкі змусілі мяне ачомацца. Пасьля належных філасофскіх разважаньняў я – такая ўжо эгаістычная чалавечая прырода – вярнулася да сваіх праблемаў. А я ўжо настроілася, што буду мець грашовую працу... Добра хаця, за кватэру наперад за год заплочана. Канец жніўня, а праз чатыры месяцы…

Адрынуць дурную ганарлівасьць, забыцца на крыўду і вярнуцца ў журналістыку? Гэта ўсё роўна што ў дрыгву... У дзяржаўнае выданьне больш не пайду. Палітыкай займацца таксама не хачу. Хіба ў якую-небудзь забаўляльную газетку, дзе можна схавацца за псеўданімам, і аніхто з былых знаёмых, і тым больш чытачоў не атаясаміць мяне з колішняй скандальнай журналісткай Ганнай Барэцкай… Буду шчасьлівіць беларускага чытача зьвесткамі, які чарговы лімузін купіў расейскі папсовы «зайчык»-пераростак Кіркораў... Можа, гэта і ёсьць мой сапраўдны ўзровень? Мой апошні каханак, мастак-марыніст, гэтак і лічыць. Якая там «скандальная журналістка»! Не перабольшвай сваё значэньне, даражэнькая. На сапраўдны скандал ты здольная гэтак жа, як варона да грымотаў. А можа, падацца куды-небудзь перакладчыцай? Выкладаць нямецкую або польскую не вазьмуся, а вось турыстаў вазіць...

Я ўявіла сябе з нейкай турыстычнай групай у якасьці гіда... Бабулькі з перманентам, стамлёныя жыцьцём бізнэс-мамы з дзецьмі-падлеткамі, бесьперастанныя ўспышкі фотаапаратаў, а дзе тут памяняць валюту, а колькі можна праз мытню правесьці сьпіртнога... І мяне перасмыкнула.

Абставіны патрабавалі не гарбаты з шыпшынай, а моцнай кавы. А пасьля кавы мяне пацягнула да пісьмовага стала. Я вывернула яго шуфляды. Рукапісаў, як восеньскага лісьця… Інтэрв’ю, артыкулы, вершы… Усё ў накідах, усё – нікому ня трэба... Як і восеньскае лісьце.

У цьмяным сьвятле золку пляц вакол ратушы нагадваў поле пасьля бойкі. Дым слаўся над брукам, на якім ляжалі нерухомыя целы. Бернацоні асьцярожна пераступаў праз іх, з халоднай цікавасьцю ўглядаючыся ў твары, аднолькава скрыўленыя пакутлівай грымасай – вочы вырачаныя, нібыта ад жаху, зубы выскаленыя ў апошняй усьмешцы. Сьмерць добра павесялілася гэтай ноччу. Што ж, рана ці позна яна забярэ ўсіх, шкадаваньне недарэчы. Раптам пачуўся нягучны стогн – і на тле мёртвай цішы гэта было гучней за ўдар звону. Бернацоні рэзка павярнуўся. Скрозь дым бачылася — нехта сядзеў, абняўшы рукамі калені і трохі пагойдваючыся. Гервасі наблізіўся. Дзяўчына... Лекар бачыў яе сярод танцуючых. Прыгожая, як радавітая венецыянка. Сукенка з дарагога чорнага шоўку ператварылася ў лахманы, белыя карункі нагадвалі брудную пену на паверхні генуэзскага заліву. Залацістыя косы распляліся, вочы абведзеныя цёмнымі кругамі нечалавечае стомы… Але самі вочы разумныя, тужлівыя. Раптам дзяўчына зірнула на Гервасія, і ён, звыклы да людскога болю, нечакана для сябе скалануўся.

Як яна выжыла? Гэта неверагодна… Апошнія восем гадзінаў хуткасьць карагоду была такая шалёная, што ня вытрымала б сэрца нават у дужага воя. А гэтае кволае дзяўчо…

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Скокі смерці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Скокі смерці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Людмила Рублевская
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Бычковский Алесь
Людміла Рублеўская: Сутарэнні Ромула
Сутарэнні Ромула
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская: Крокі па старых лесвіцах
Крокі па старых лесвіцах
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская: Ночы на Плябанскіх млынах
Ночы на Плябанскіх млынах
Людміла Рублеўская
Отзывы о книге «Скокі смерці»

Обсуждение, отзывы о книге «Скокі смерці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.