• Пожаловаться

Людміла Рублеўская: Скокі смерці

Здесь есть возможность читать онлайн «Людміла Рублеўская: Скокі смерці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2013, ISBN: 978-985-02-1428-7, издательство: Мастацкая літаратура, категория: Историческая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Людміла Рублеўская Скокі смерці

Скокі смерці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Скокі смерці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гатычны раман «Скокі смерці», у якім журналістка Ганна Барэцкая і рэстаўратар Юрась Дамагурскі разгадваюць таямніцу сярэдневечных гадзіннікаў.

Людміла Рублеўская: другие книги автора


Кто написал Скокі смерці? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Скокі смерці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Скокі смерці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І не спаслала Неба нам ані каханьня, ані цярплівасьці…

Ды й завошта былі б нам тыя вялікія дарункі? Юрась штовечар бавіўся то ў рыцарскім клубе, то ў майстэрні знаёмага мастака. А калі заставаўся дома, то важдаўся з нейкімі старымі жалязякамі, падабранымі на сьметніцы, каб потым урачыста запаліць іржавы прымус або завесьці будзільнік, які тахкаў, быццам трэсьлі гарох у жалезным вядры. Асабліва Юрась ганарыўся памятым, парэпаным гадзіньнікам-«цыбулінай», які рамантаваў цэлы месяц, і які, па словах майго мужа, належаў калісьці Вацлаву Ластоўскаму... Чаму менавіта Вацлаву Ластоўскаму – уцямных доказаў я не атрымала, але Юрась толькі злаваўся, калі я выказвала сумніў, і прычапіў да гадзіньніка ледзь ня якарны ланцуг, які зьвешваўся з кішэні ягонай джынсоўкі, нібыта адтуль зьбіраліся ўцякаць зьняволеныя карузьлікі. А я хадзіла па літаб’яднаньнях ды тэатрах, а пад’есьці бегала да цёткі Алі, мамінай стрыечнай сястры, якая жыла непадалёк і апекавалася «беднай студэнтачкай»… Восеньскія дажджы закрэсьлівалі вокны празрыстымі кратамі, ноччу болей не было відно зорак… А старажытны гліняны кубак, з тых, што Юрась прыносіў у дом і прымушаў піць гарбату толькі з іх, каб адчуць повязь са шляхетнымі продкамі, трэснуў у маіх руках, і я абварыла калена. Мяняцца, прырастаць адно да аднаго не было ні жаданьня, ні сэнсу. Пасьля чарговай сваркі – Юрась занёс мае ўлюбёныя касеты нейкаму сябруку, ды яшчэ на мае крыкі па-хлапечы тузануў за касу – я запхнула рэчы ў сумку і вярнулася ў інтэрнат. А назаўтра падала на развод… Калі мы разышліся, на падваконьніку нашай кватэры яшчэ ляжала некалькі падвялых апельсінаў нашай першай шлюбнай ночы.

Пад канец году былога мужа адлічылі з журфаку. Юрасёва абыякавасьць да маёй улюбёнай прафесіі злавала яшчэ больш, чым ягоная звычка паўсюль насіць з сабой уключаны дыктафон, з якога чуліся хрыпатыя сьпевы Шалкевіча або лірычныя трэлі Данчыка. «Мне чужых краёў ня трэба…» Яшчэ на ілбе сабе зрабіў бы татуіроўку: «I love Belarus». Легкадумны ёлуп! Не хачу мець з ім нічога агульнага! Сяброўка ўгаварыла мяне «згубіць» пашпарт. Я заплаціла штраф і атрымала новенькі дакумент, без аніякае згадкі пра «памылку жыцьця». Мяне паслалі на год на стажыроўку ў Польшчу, потым я выйграла ў конкурсе на лепшы краязнаўчы рэпартаж і патрапіла на два месяцы ў Германію... А па вяртаньні мяне запрасілі ў прэстыжную газету. Карацей, удалая творчая кар’ера дапамагла забыцца на ўсе колішнія захапленьні.

А цяпер я спрабую забыцца на ўдалую творчую кар’еру.

Як добра, што няма пакупнікоў… Залы амаль пустыя. Вядома, выручкі ня будзе. Затое можна яшчэ падрамаць. Толькі б зноў жахі сярэднявечныя не прымроіліся.

— І шмат ты, даражэнькая, такім чынам нагандлявала?—голас Кацярыны Пятроўны, гаспадыні маёй «гандлёвай кропкі», дрыжэў ад праведнага гневу. Я ўсхапілася.

— Ды пакуль нічога…

— Ня дзіўна, — Кацярына Пятроўна, падцягнутая брунетка ў белым джынсавым касьцюме ў ружовыя кветачкі, маладзейшая за мяне на два гады, агледзела прылавак. – А чаму ня выклала «Энцыклапедыю эзатэрычных сімвалаў»? Яе добра купляюць.

Я зірнула на кнігі і схаладнела. Шыкоўнае выданьне зьнікла. Няўжо кабета ў жоўтым пінжаку пастаралася?..

Гаспадыня, відаць, заўважыла мае хваляваньні і дзелавым тонам спытала-сьцьвердзіла:

— Скралі?

— Ня ведаю…

— Затое я ведаю, што ты працуеш у мяне апошні дзень.

Дома я заварыла гарбаты з шыпшыны. Гарбата з адмысловых пакецікаў з выявай ружовай кветкі на цэтліках атрымлівалася бляклай, як дым, і нясмачнай. Але за словам «шыпшына» щ мяне ўзьнікала столькі прыемнага, хвалюючага, значнага, што я не зьбіралася пераходзіць на іншыя напоі. Цяпер можна было сесьці ў мой улюбёны фатэль, падкурчыўшы ногі, і ўявіць, быццам нічога, акрым гэтага фатэлю, кубка з гарбатай і рэпрадукцыяў старажытных гравюраў на сьценах у сьвеце не існуе.

На адной з гравюраў быў увасоблены тыповы для 15 стагоддзя матыў – з вакна вежы высунуўся шкілет, у адной руцэ яго – каса, у другой – вагі. І маладая вядзьмарка з валасамі, распушчанымі па ветры, ляціць у начным небе, пад поўняй, чый круглы твар падзелены на дзьве паловы – цёмную і сьветлую....

Дарэчы, трэба зьняць гэтую карціну – з-за яе, відавочна, мае жахлівыя сны. Павешу Рэнуара і буду сьніць парыжскія кавярні.

І жыцьцё трэба зьмяніць таксама. Правільна маці гаворыць – нельга жыць у ракавінцы, калі ты ня смоўж. Кажуць, характар чалавека выяўляецца толькі ў экстрэмальных сітуацыях. Вось у вас падае з рук кубак з гарбатай. Адны яго маланкава падхопяць, няхай і абальюцца пры гэтым, другія зьнерухомеюць на імгненьне, дазваляючы кубку разьбіцца, а некаторыя – адразу ж адскочаць убок, як ад гадзюкі. Ды яшчэ і з пакою ўцякуць, запэўніваючы сябе, што там ніякага разьбітага кубка на падлозе няма, і ўвогуле сёньня яны гарбаты не пілі.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Скокі смерці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Скокі смерці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Людмила Рублевская
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Бычковский Алесь
Людміла Рублеўская: Сутарэнні Ромула
Сутарэнні Ромула
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская: Крокі па старых лесвіцах
Крокі па старых лесвіцах
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская: Ночы на Плябанскіх млынах
Ночы на Плябанскіх млынах
Людміла Рублеўская
Отзывы о книге «Скокі смерці»

Обсуждение, отзывы о книге «Скокі смерці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.