Людміла Рублеўская - Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча

Здесь есть возможность читать онлайн «Людміла Рублеўская - Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Издательство: Выдавецкі дом Звязда, Жанр: Историческая проза, Исторические приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Героі шукаюць езуіцкія скарбы ў сутарэннях пад Менскам, падарожнічаюць разам з чорным магам і егіпецкай прынцэсай у адной карэце, і нават апынуцца на балі ў палацы расійскай імператрыцы. Яны будуць высвятляць каму павінна належыць карона святога Альфрэда. Падзеі ў кнізе адбываюцца ў першыя гады праўлення Станіслава Панятоўскага, у век плашча і шаблі.

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вырвіч сурова кіўнуў, хаваючы радасць: як ён засумаваў па прыгодах на пару з Лёднікам!

— Ну што, пайшлі вячэраць? А пасля пакажаш мне сваё фехтавальнае майстэрства… драгун, — звыкла з’едліва сказаў доктар.

— Думаеш, ты такі непераможны, Бутрым? — не менш з’едліва адказаў Пранціш. — Змірыся — у баявых майстэрствах патрэбныя маладыя цягліцы! Маладая жарсць! Вайсковы досвед!

Лёднік нічога не адказаў, толькі бровамі скептычна варухнуў.

А потым Пранцішу давялося стукацца сваймі «маладымі цягліцамі» аб сцены пакоя, дзе Лёднік зладзіў трэніровачную залу. Таму што доктар увесь час зухаватага драгуна да тых сценак змушаў прыціскацца. І нават — гэта было з боку прафесара чыстае хлапецтва, — прадэманстраваў скачок, які сапраўды можна ў балагане паказваць. Пранціш нават не ўцяміў, як гэта ў Бутрыма атрымалася — вось ён перад табой, а вось адштурхнуўся нагой ад сцяны — і прыстаўляе шаблю табе між лапатак.

— Ты мяне такому не вучыў! — абурыўся Пранціш. — Гэта чараўніцтва нейкае! Несумленна!

— Не чараўніцтва, — павучальна сказаў Лёднік, у душы, па ўсім відаць, страшэнна задаволены сабой, — а добрае веданне анатоміі і механікі цела. Ну і трэнінг, трэнінг, Вырвіч! Арганізм чалавека здатны на такое, што можа падацца магіяй, а гэта проста звычайныя, але забытыя веды.

Пранціш паспрабаваў таксама скочыць на сцяну, але ледзь не паваліўся, і выйшаў з пакою злосны, як выкураная з вулею пчала.

Цікава, адкуль сам Лёднік здабыў тыя «забытыя веды»? Хіба рукапіс які старажытны адкапаў?

Лёдніка перастрэла пані Саламея, нейкая вінавата-збянтэжаная:

— Там жанчына прыйшла… Цяжарная… Просіць, каб яе паглядзела менавіта я.

Доктар нахмурыўся.

— Я ж табе казаў… Не прываджвай іх. І выкінь з галавы глупства пра ўласную практыку. Не хапала яшчэ, каб за цябе зноў узяліся, — паглядзеў на засмучоны твар Саламеі, якая, здавалася, ледзь змушала сябе не пярэчыць. — Добра, раз прыйшла кабета — паглядзі яе. Выконваючы хрысціянскі доўг. Але — ні слова лішняга! І каб нічога ў аплату табе не сунула!

Пані Лёднік апусціла вочы, у якіх згаслі, не паспеўшы бліснуць, гнеўныя маланкі, і пайшла.

Пранціш утаропіўся на доктара, які стамлёна ўсеўся ў фатэль ля каміну — сын адразу падбег да таткі і расставіў на парэнчах фатэлю сваіх жаўнерчыкаў.

— Ты што гэта, Бутрым, не толькі мяне на лейцах спрабуеш вадзіць? Дзе ж твае прагрэсіўныя ідэі наконт жаночай адукацыі?

Лёднік адкінуў чарнавалосую галаву на спінку фатэлю, пад заплюшчанымі вачыма былі цені стомы.

— Мая галоўная ідэя — зберагчы сваю сям’ю. Высакароднага пана Вырвіча, так ужо сталася, запісваю таксама ў катэгорыю сямейнікаў, калі ён не грэбуе. Саламеі заманулася стацца доктарам, — Лёднік пакрывіў вусны. — Паказвае як прыклад на нейкую шалберку Русецкую-Пільштынову, якая па свеце швэндае ды лечыць то жонак турэцкага султана, то расейскую царыцу, то Радзівілаў, ну і каханкаў па дарозе мяняе. Але хто ж такую ўсур’ёз прыме? Таксама мужа-лекара мела, ад яго і навучылася. А Саламея — жанчына сур’ёзная, самавітая. Яе баяцца стануць. У вядзьмарстве ўжо абвінавачвалі — забыўся, як мы ледзь яе адбілі? У мяне рэпутацыя таксама сумніўная, не абараню. Падай мне з паліцы тую таміну, у рудой вокладцы.

Пранціш здабыў Лёдніку вялізны фаліянт. Папера яго шаргатала, нібыта абуралася, што яе нарэшце патрывожылі.

— О, для прыкладу… Выпіскі з працэсу пінскага гродскага суда 1630 года, — торкнуў пальцам у старонку Лёднік, як у выкрытага шпега. — Жонка пінскага вознага Вячоркі Высоцкага Федзя звяла са свету жонку пінскага войскага і падстаростага Мікалая Ельскага. Адкапала на могілках чалавечую костку, жалезныя цвікі ад труны і трохі пяску і загадала сваёй пляменніцы Сазонаўне, якая прыслужвала ў жонкі Ельскага, тры разы паскрэбці костку, змяшаць з пяском і ўсыпаць ва ўлюбёны ранішні напой пані, а менавіта цёплае піва з маслам. А костку з цвікамі і пяском пакласці, абысці тры разы супраць сонца са словамі: «Як тая косць мёртва, як тая косць анямела, так і пані маёй няхай то будзе». Самае цікавае, што праклён павінен быў здзейсніцца толькі на чацвёртым годзе. Жонка вознага памерла, і чарадзейства выявілася.

— Як? — зацікавіўся Пранціш.

— А ліха яго ведае, — меланхалічна прамовіў Лёднік, падняўшы вочы ад кнігі. — Каму што памсцілася… Але дзяўчыну Сазонаўну тут жа аддалі на катаванні, яна і прызналася. Ну і цётку ейную арыштавалі. Нават Галоўны трыбунал, куды пінскі возны звярнуўся, не дапамог. Так што механізм просты, — Лёднік глядзеў, як сын зацята перастаўляе мізэрных жаўнерыкаў з волава, змушаючы іх забіваць адно аднаго, у выніку нехта з небаракаў з грукатам падаў на падлогу. — Памірае любы з пацыентаў Саламеі… На ягоным целе, вопратцы ці ў доме таксама знаходзяць прыкметы чараўніцтва. Драпіну, латку, іржавы цвік, гнілы арэх… Вінаватая вядзьмарка! І — на катаванні яе… — Лёднік рэзка закрыў кнігу. Аж пыл ад жоўтых старонак пайшоў. — Помніш, як на млыне пазнаёміліся з дзяўчынай-зельніцай Саклетай, якую ўсё наваколле сабралася забіваць? Сверб, маўляў, на вёску наслала! А ў яе толькі і былі зёлкі ды кніга па фармацэўтыцы ад маці. Я — мужчына, доктар, маю ўніверсітэцкі дыплом, сябар навуковых таварыстваў, прафесар акадэміі… Я магу быць блюзнерам, а не ведзьмаком, але многія падазраюць мяне і ў першым, і ў другім. Так, Саламея хадзіла слухаць лекцыі ў полацкім калегіюме, але гэта толькі пацверджвае ейнае «вядзьмарства».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Людміла Рублеўская - Ночы на Плябанскіх млынах
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Балаган
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Дагератып
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Сэрца мармуровага анёла
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Авантуры студыёзуса Вырвіча
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Янук, рыцар Мятлушкі
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Пантофля Мнемазіны
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Сутарэнні Ромула (зборнік)
Людміла Рублеўская
Отзывы о книге «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча»

Обсуждение, отзывы о книге «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x